Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Фамін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Фамін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 мая 1906(1906-05-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1941(1941-12-04) (35 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Уладзіміравіч Фамін (29 красавіка (12 мая) 1906, в. Пепелеўка, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія — 4 снежня 1941, Ярэга, Комі АССР) — беларускі паэт.

Вучоба і праца

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і вясковага настаўніка. Скончыў Мсціслаўскую сямігодку, а затым Магілёўскі педтэхнікум (1925). Два гады настаўнічаў на Барысаўшчыне ў вёсцы Ратучыцы, потым паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1930 годзе. У 1925 годзе прыняты ў літаб’яднанне «Маладняк». Пасля расколу «Маладняка» ўваходзіў у «Пралетарска-сялянскую беларускую літаратурную суполку» («Пробліск»; ліпень 1927 — студзень 1928). Выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце. Аб яго педагагічнай і творчай працы ў Горках А. Зарэцкі, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, былы вучань рабфака ўспамінаў: «…Пачатак новага навучальнага года на рабфаку пры Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце. Рускую мову і літаратуру на першым курсе вядзе Сяргей Уладзіміравіч Фамін, малады чалавек ніжэй сярэдняга росту, хуткі, з парывістымі рухамі, натхнёны твар. Чорны ахайны касцюм часта быў асыпаны крошкамі крэйды, калі Фамін з запалам тлумачыў студэнтам правілы марфалогіі з прывядзеннем прыкладаў на чорнай дошцы, якая вісела на сцяне. У нашай групе Фамін вучыў чамусьці нядоўга, але запомніўся ён як ніводзін са шматлікіх выкладчыкаў рабфака» [1]

Арышт і расстрэл

[правіць | правіць зыходнік]

Пры сельскагаспадарчым інстытуце ў 1930 годзе існавала шматтыражная газета «За пролетарские кадры». Пры ёй быў літаратурны гурток студэнтаў, якім кіраваў С. Фамін. 4 студзеня 1935 года яго арыштоўваюць. А.Зарэцкі ўспамінае, што арыштавалі ўсіх гурткоўцаў. Іх абвінавачвалі ў арганізацыі контррэвалюцыйнай групы. Праз трыццаць гадоў ён сустрэў аднаго з гурткоўцаў М. Стэльмашука, які паведаміў: «Арыштавалі нас па ілжываму даносу аднаго са студэнтаў-стукачоў. У лагерах строгага рэжыму прабылі па пяць-восем і больш гадоў, а потым таго, хто застаўся ў жывых, адправілі ў межы прызначанай мясцовасці».

Кіраўніка гуртка ў маі 1935 года прыгаварылі да расстрэлу, замененага 10 гадамі пазбаўлення волі. Накіраваны ва Ухтпячлаг НКВД у Комі АССР. Працаваў у тапаграфічнай партыі. Спатрэбілася другая прафесія, якую ён набыў у Горацкім аэрафотатапаграфічным тэхнікуме. У зняволенні вывучаў італьянскую мову, завучваў вершы Дантэ Аліг’еры ў арыгінале. Працягваў пісаць у зняволенні; некаторыя вершы занатоўваў у лістах да родных. [2]. Паўторна арыштаваны ў лагеры 29 верасня 1941 года. 2 кастрычніка 1941 года над С. Фаміным адбыўся другі суд, і зноў паэта абвінавачваюць у стварэнні контррэвалюцыйнай арганізацыі і прыгаварылі да выключнай меры пакарання. 4 снежня 1941 года паэта не стала.

У 1957 і 1958 гадах абодва прыгаворы былі адменены. І паэт быў рэабілітаваны.

Яшчэ школьнікам дасылаў карэспандэнцыі ў мясцовыя газеты. З вершамі дэбютаваў у 1924 годзе (газета «Соха и молот»). З 1925 года пісаў па-беларуску. Публікаваўся ў часопісах «Маладняка» — «Полымя», «Маладняк Барысаўшчыны». Асобным выданнем выйшла паэма «Балота» (1927). Падрыхтаваў да друку ў 1929 годзе кнігу вершаў «Дымнае жыта», але тады яна не была апублікавана. З 1930 г. творчая актыўнасць рэзка знізілася, Фамін амаль перастаў пісаць і друкавацца. У друку з’явіліся разгромныя рэцэнзіі на яго паэзію. Працягваў пісаць у зняволенні; некаторыя вершы занатоўваў у лістах да родных.

Перакладаў з украінскай мовы вершы У. Сасюры. Вершы С. Фаміна перакладаліся на ўкраінскую і рускую мовы. На яго вершы напісаны песні.

Ацэнка яго творчасці

[правіць | правіць зыходнік]

Класік беларускай літаратуры М. Гарэцкі ў кнізе «Маладняк» за пяць гадоў" называў яго сярод найлепшых або характэрных паэтаў у сучасным складзе «Маладняка». І далей характэрызуючы яго творчасць пісаў: « Фамін — вельмі эмацыянальны паэт, прычым эмацыянальнасць яго звязана з грамадскімі матывамі. Таксама ўласцівымі яму з’яўляюцца матывы кахання. Вершы даволі мызучныя»[3]. Больш падрабязна М.Гарэцкі разглядае яго творчасць у раздзеле «Біяграфічна-крытычны слоўнік сучасных выдатных і тыповых маладнякоў» гэтай кнігі. Ён аналізуе яго паэму «Балота» і адзначае: «У паэме новы змест і новая форма. Вольны верш, гармонік, песенны склад, народны размах пачуцця, пафас новага будаўніцтва, радасць, што „на балоце грае маём сталь“, успаміны аб нядобрым мінулым дзеля параўнаня яго з новым жыццём…» Робіць ён крытычную заўвагу, што «…каханне тут уплецена не зусім удала, бо мала звязана з першым ходам дзеяння ў паэме». У цэлым М.Гарэцкі адзначае, што «Вершы ў яго — плаўныя, мілагучныя, у апошніх вершах — адшліфаваныя. Вобразнасць — прыгожая і эмацыянальная. У яго вершах — выразны ўхіл у навізну, у мадэрнізацыю старых класічных форм». І яшчэ: «У першых вершах шмат было ў яго расіянізмаў і некаторых неправільнасцей налнул. Цяпер ён — адзін з тых маладнякоўцаў, што швярнулі сур’ёзную ўвагу на культуру мовы» [4].

Сучасны літаратуразнаўца Г. Юрчанка лічыў, што «…яго паэзія ў маладнякоўскім вянку ззяла адметнай і прывабнай кветкай. Не страціла яна пазнавальнага і эстэтычнага значэння і ў наш час» [5]. А Л. Савік і М. Скобла аналізуючы творчасць С.Фаміна пісалі: «Маладнякоўскія настроі, асаблівасці стылю і мовы новай маладой генерацыі паэтаў выразна праявіліся і ў ягонай творчасці, жыццесцвярджальнай сваім пафасам. Усё гэта было характэрна і для вершаў, і для паэм „За новыя дні“ і „Родная даль“. У паэме „Балота“ (1927), прысвечанай беларускай вёсцы, аўтар імкнуўся супаставіць старое і новае, паказаць тыя змены ў жыцці сялянства, што прынеслі рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Паэма і ў тэматычных, і ў жанравых адносінах была напісана ў лепшых традыцыях таго часу» [6].

  • Балота: (паэма) / Сяргей Фамін. — Менск [Мінск] : выданне ЦБ «Маладняка», 1927. — 23 с.
  • Дымнае жыта: вершы, паэмы, пераклады / Сяргей Фамін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — 138с., [5] л. іл., партр.

Вершы ў зборніках і часопісах

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вершы // Наша слова.—1992.—№ 19.—С. 4
  • « Прощай! Подходит час разлуки…»: На квадратах окон…": /Стихи/ // Нёман.—1991.—№ 8.—С. 117—118.
  • Развітанне: Верш// Анталогія беларускай паэзіі.—У 3-х т. Т. 2.— Мн.: 1961.—С. 443.
  • Черные пни; Покос; Старый друг: Стихи// Нёман.— 1989.— № 12.— С. 19 — 22

Зноскі

  1. Зарецкий, А. Что помнится: Воспоминания о С. Фомине //Сов. студент (Горки).1989.2 нояб.
  2. Г. Юрчанка «Не мог не пісаць…» Ленінскі шлях, 1991. 27 красавіка
  3. Маладняк за пяць год. У кн.: Максім Гарэцкі. Успаміны, артыкулы. Дакументы — Мн.: 1984. С.253-254
  4. Маладняк за пяць год. У кн.: Максім Гарэцкі. Успаміны, артыкулы. Дакументы — Мн.: 1984. С.292-293
  5. Лёс паэта // Ленінскі шлях, 1989. 10 студзеня
  6. Паэт з Манастыршчыны: Сяргей Фамін // Расстраляная літаратура: творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай ўлады / уклад. Л. Савік, М. Скобла. — Мінск: 2008. — 696 с.
  • Сяргей Уладзіміравіч Фамін // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Ліўшыц У. Спаткаў яго трагічны лёс // Раскопкі вакол Горацкага парнаса — Мн., 2011. — С. 98-101.
  • Сяргей Уладзіміравіч Фамін // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Фамін Сяргей Уладзіміравіч// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.—1987.—Т. 5.—С. 384.
  • Фамін Сяргей Уладзіміравіч: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 542.
  • Фамін Сяргей Уладзіміравіч// Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліягр. паказ.: Склад.: Новікава Н. А., Катлёнак А. А.—Магілёў, 1993.—С. 220—221.
  • Сяргей Фамін// Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Карот. давед.—Мн., 1931.—С. 347.
  • Заёрка, А. Калі загінуў паэт/ А. Заёрка// Звязда.—1989.—20 кастр.
  • Юрченко, Г. Дважды приговорённый/ Г. Юрченко// Нёман.—1991.—№ 8.—С. 117—118.
  • Юрчанка, Г. З Беларуссю заручоны/ Г. Юрчанка// Магілёўс. праўда.—1992.—14 лют.; Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1988.—19 сак.
  • Юрчанка, Г. Лёс паэта/ Г. Юрчанка // Ленінскі шлях (Горкі).—1989.—10 студз
  • Юрчанка, Г. Неабходны ўдакладненні: [ З біяграфіі С. Фаміна] // ЛІМ.—1991.—12 крас.—С. 7.
  • Юрчанка, Г. Недапетая песня/ Г. Юрчанка// Наша слова.—1992.—№ 19.—С. 4.
  • Юрчанка, Г. Пясняр маладосці/ Г. Юрчанка// Чырв. Змена.—1990.—14 ліп.—С. 8.