Перайсці да зместу

Сі Цзіньпін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сі Цзіньпін
кіт.: 习近平
генеральны сакратар ЦК КПК
з 15 лістапада 2012
Папярэднік Ху Цзіньтаа
member of the Politburo of the Chinese Communist Party[d]
з 22 кастрычніка 2007
member of the Politburo Standing Committee of the Chinese Communist Party[d]
з 22 кастрычніка 2007

Нараджэнне 15 чэрвеня 1953(1953-06-15)[1] (71 год)
Імя пры нараджэнні кіт.: 习近平
Бацька Сі Чжунсюнь[d][3][4]
Маці Цы Сінь[d][5]
Жонка Peng Liyuan[d][6][7]
Дзеці Xi Mingze[d][7]
Веравызнанне атэізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Дзейнасць палітыка
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Народна-вызваленчая армія Кітая
Званне галоўнакамандуючы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сі Цзіньпін (нар. 1 чэрвеня 1953 г., павет Фупін, правінцыя Шаньсі) — кітайскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Старшыня КНР, генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Кітая.

Кандыдат у члены ЦК КПК 15-га склікання (1997—2002), член ЦК КПК 16-17-га скліканняў (з 2002), член Палітбюро ЦК КПК і Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК 17-га склікання (з 2007). З 2008 займаў пасаду намесніка Старшыні КНР. Ён стаў пераемнікам Ху Цзіньтаа, які пакінуў свой пост 15 лістапада 2012. Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета ЦК КПК з 15.11.2012. 14.3.2013 на сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) Сі Цзіньпін абраны Старшынёй КНР.

Да 11 сакавіка 2018 года Старшыня КНР мог абірацца тэрмінам на пяць гадоў і займаць гэтую пасаду не больш за два тэрміны, аднак дэпутаты УСНП 13-га склікання ўнеслі папраўкі ў канстытуцыю краіны, адмяніўшы абмежаванні на тэрмін паўнамоцтваў.

Чарговыя выбары кіраўніка дзяржавы адбыліся 17 сакавіка 2018 года на пятым пленарным пасяджэнні першай сесіі УСНП 13-га склікання шляхам тайнага галасавання. Усе прысутныя 2970 дэпутатаў аднагалосна прагаласавалі «за». Акрамя таго, Сі Цзіньпін пераабраны старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР, захаваўшы ў сваіх руках партыйнае, ваеннае і дзяржаўнае кіраўніцтва.[10]

Пасля ўнясення паправак у Канстытуцыю Кітая ў 2018 годзе стала магчыма перавыбранне Сі Цзіньпіна, паколькі адна і тая ж асоба атрымала права займаць пасаду кіраўніка дзяржавы неабмежаваную колькасць разоў. 10 сакавіка 2023 года дэлегаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў аднагалосна перавыбралі Сі Цзіньпіна Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі. Ён стаў першым у гісторыі Кітая старшынёй, якога выбралі на трэці пяцігадовы тэрмін. Акрамя таго, палітыка перавыбралі на пасаду кіраўніка Цэнтральнага ваеннага савета Кітая[11].

Зноскі

  1. Xi Jinping // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #171899148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Xi Jinping began career as cadre in rural HebeiSCMP, 2012. Праверана 23 жніўня 2014.
  4. Xi Jinping Millionaire Relations Reveal Fortunes of EliteBloomberg News, 2012. Праверана 24 жніўня 2014.
  5. Xi Jinping's mother praises father's influence on their children in articleSCMP, 2013. Праверана 23 жніўня 2014.
  6. Xi Jinping put work first and missed birth of daughterSCMP, 2012. Праверана 19 жніўня 2014.
  7. а б China's Peng Liyuan a First Lady in more ways than oneThe Straits Times, 2014. Праверана 19 жніўня 2014.
  8. 习近平同志简历--资料中心--人民网 Праверана 19 снежня 2022.
  9. http://www.xinhuanet.com//politics/leaders/2017-10/25/c_1121856289.htm Праверана 20 лютага 2023.
  10. zviazda.by
  11. belta.by