Сілезскія Пясты
Сілезскія Пясты | |
---|---|
Краіна | Сілезія ў складзе каралеўстваў Польшчы і Багеміі |
Родапачынальны дом | Пясты |
Заснавальнік | Уладзіслаў II Выгнаннік |
Апошні кіраўнік | Георг Вільгельм |
Год заснавання | XII стагоддзе |
Спыненне роду | 1675 |
Малодшыя лініі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сілезскія Пясты — старэйшая галіна дынастыі Пястаў, заснавальнікам якой быў Уладзіслаў II Выгнаннік, сын Баляслава III князя Польшчы. Паводле завяшчання Баляслава Уладзіслаў у якасці спадчыннага ўладання атрымаў Сілезію і Любушскую зямлю. Уладзіслаў быў выгнаны. Але пад націскам Фрыдрыха Барбаросы ў 1163 годзе Баляслаў Кучаравы перадаў Сілезію сынам Уладзіслава. Першапачаткова яны кіравалі сумесна, але ў 1173 годзе падзялілі Сілезію. Пазней Сілезія была падзелена на мноства ўладанняў, якія належалі розным лініям сілезскіх Пястаў.
Апошнім прадстаўнікамі роду былі Ежы Вільгельм, князь у Лягніцы, Бжэгу і Волаве (памёр 1675 годзе), а таксама яго сястра Караліна (памерла ў 1707 годзе)
Значныя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Сыны Уладзіслава II Выгнанніка не ўмешваліся ў барацьбу за польскую карону, але пры ўнуках сітуацыя змянілася. Пасля смерці Казіміра I яго стрыечны брат Генрых Барадаты падпарадкаваў сабе не толькі Ніжнюю, але і Верхнюю Сілезію. Генрых I Барадаты ў 1227 годзе дапамагаў главе Польшчы Лешаку Беламу ваяваць у Памор'і. Пазней выступаючы ў якасці апекуна Баляслава Сарамлівага ўмешваўся ў польскія канфлікты. Яму ўдалося, падпарадкаваўшы Кракаў і частку Сандамірскай зямлі, стаць у 1232 годзе вярхоўным князем Польшчы. У 1234 годзе яму ўдалося адабраць ва Уладзіслава Адоніча Вялікую Польшчу. Не маючы тытула караля Генрых I Барадаты кіраваў паловай польскіх зямель, якія ў 1238 годзе ён завяшчаў сыну Генрыху II Набожнаму.
Генрых II паспрабаваў умацаваць сваю ўладу: ваяваў з Барнімам III, з брандэнбургскімі маркграфамі, падтрымліваў Папу ў канфлікце з імператарам Фрыдрыхам II. У 1241 годзе ў Польшчу ўварваліся манголы. 9 красавіка 1241 года ў бітве з манголамі пры Лягніцы загінуў Генрых II. Яго гібель нанесла сур'ёзны ўдар па дзяржаве.
Баляслаў II Лысы (Рагатка) не змог захаваць уладанні бацькі і дзеда. Ужо ў 1241 годзе ён быў выгнаны з Кракава Конрадам I Мазавецкім, у 1247 годзе з Вялікай Польшчы сынамі Уладзіслава Адоніча Пшамыславам і Баляславам. У самай Сілезіі ён дзяліў уладу са сваімі братамі, а потым і з сынамі. Падзелы суправаджаліся канфліктамі і сутыкненнямі, у якія ўмешваліся суседзі.
Пляменнік Баляслава Рагаткі Генрых IV Пробус паспрабаваў аб'яднаць Сілезію. Ён змог падпарадкаваць палову сілезскіх зямель. У 1278 годзе яго спроба пашырыць сваю ўладу на Чэхію, стаўшы яе рэгентам скончылася няўдачай. А ў 1288 годзе стаў каралём Польшчы. Пасля яго смерці ў 1290 годзе кіраўніком Польшчы стаў Пшамыслаў велікапольскі, а сілезскія ўладанні былі падзелены. Сілезскія князі, якія асцерагаліся Пшамыслава, які імкнуўся аб'яднаць Польшчу, шукалі яму процівагу. Усё гэта прывяло да паслаблення сувязяў з Польшчай і да ўзмацнення сувязяў з Чэхіяй, асабліва пасля таго як у 1305 годзе князем Польшчы стаў Вацлаў II. Але з прычыны таго, што сама Чэхія падверглася германізацыі, гэта паўплывала і на Сілезію. Гэта стала адной з прычын, чаму пасля згасання дынастый Пястаў, Анжу і Ягелонаў Сілезскія Пясты не разглядаліся як кандыдаты на польскі трон.
- Уладзіслаў II Выгнаннік, князь Польшчы
- Генрых I Барадаты, князь Польшчы
- Генрых II Набожны, князь Польшчы
- Баляслаў II Лысы (Рагатка), князь Польшчы
- Генрых IV Пробус, князь Польшчы
- Уладзіслаў Сілезска-Лягніцкі, архібіскуп зальцбургскі 1265—1270
Радаводнае дрэва сілезскіх Пястаў
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзіслаў II Выгнаннік (1105 — 30 мая 1159), князь (прынцэпс) польскі ў 1138—1146 гады, князь кракаўскі, сандамірскі, усходняй часткі Вялікай Польшчы, Куявіі, Сілезіі і вярхоўны князь Памор'я. Муж з 1125/1127 Агнесы Бабенберг, дачкі Леапольда III, маркграфа Аўстрыйскага
- Баляслаў I Высокі (каля 1127—1201), сын Уладзіслава II Выгнанніка. Князь урацлаўскі, лягніцкі і апольскі. З 1180/1190 князь Глогава. Пра нашчадкаў гл. ніжэй
- Рыкса (1130/1140 — 1185), жонка 1) у 1152—1157 Альфонса VII караля Кастыліі і Леона, 2) у 1162—1166 Раймунда Берэнгера II (III), графа Праванскага 3) графа Альбрэхта II фон Эверштэйна
- Мешка I Крываногі (1132/1146 — 1211), сын Уладзіслава II Выгнанніка князь Рацібужа, у 1177 годзе атрымаў Бытам і Асвенцім, з 1201 князь апольскі. Пра нашчадкаў гл. ніжэй
- Конрад Танканогі (1146/1157 — 1180/90), сын Уладзіслава II Выгнанніка. У 1177 годзе атрымаў княства Глогаў
- Альберт (пам. пасля 1168/1178)
Нашчадкі Баляслава I Высокага
[правіць | правіць зыходнік]- Баляслаў I Высокі ( — 1201), князь урацлаўскі, лягніцкі і апольскі. З 1180/1190 князь глагоўскі. Муж 1) Звеніславы-Анастасіі Усеваладаўны (пам. 1153/1163), дачкі Усевалада Ольгавіча, вялікага князя кіеўскага 2) Крысціны (пам. 21 лютага 1204/1208)
- Яраслаў Апольскі (пасля 1142 — 22 сакавіка 1201), князь апольскі з 1180, біскуп урацлаўскі з 1198
- Вольга (каля 1155/1160 — 27 чэрвеня 1175/1180), дачка Баляслава I Высокага
- Баляслаў (каля 1157/1163 — 18 ліпеня 1175/1181), сын Баляслава I Высокага
- Конрад (каля 1158/1168 — 5 ліпеня 1175/1190), сын Баляслава I Высокага
- Ян (каля 1161/1169 — 10 сакавіка да 1174), сын Баляслава I Высокага
- Генрых I Барадаты ( — 1238), сын Баляслава I Высокага, князь кракаўскі ў 1232—1238. князь сілезскі (урацлаўскі) у 1201—1238, велікапольскі ў 1234—1238, апольскі 1201—1202, калішскі 1206—1207, 1234 і рацібужскі. Муж з 1188/1192 Ядвігі Меранскай, дачкі Бертольда IV Харутанскага
- Баляслаў (1190/1194 — 1206/1208), сын Генрыха I Барадатага
- Генрых II Набожны († 1241), сын Генрыха I Барадатага
- Гертруда (1218/1220 — 1244/1247), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Баляслава I Мазавецкага
- Баляслаў II Лысы (Рагатка)[1] (1220/1225 — 1278), сын Генрыха II Набожнага. Князь кракаўскі ў 1241, князь урацлаўскі ў 1241—1248, князь велікапольскі 1241—1247, князь лягніцкі ў 1248—1278. Муж 1) Гедвігі, дачкі Генрыха Ангальцкага (? — 1259), 2) Эўфеміі, дачкі Самбара II Памеранскага. Пра нашчадкаў яго сыноў гл. ніжэй
- Агнешка (1243/1250- 1265), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1260/1264 Ульрыха I, графа Вюртэмберг
- Генрых V Пузаты (1248/1249 — 1296), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1273—1278, князь лягніцкі ў 1278—1296 і ўрацлаўскі ў 1291—1296. Таксама быў князем сцінаўскім у 1290, аясніцкім у 1290—1294, намыслоўскі ў 1290—1294, свідніцкі і зямбіцкі ў 1290—1291 гады. Муж з 1277 Лізаветы, дачкі Баляслава Набожнага, князя калішскага. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй
- Ядвіга (1250/1255 — пасля 1280), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1265/1273 года Конрада II, князя чэрскага (з Мазовіі)
- Баляслаў I Суровы (1252/1256 — 1301), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1278—1301, свідніцкі ў 1291—1301. Таксама быў князем львавецкім у 1278—1281 і 1286—1301 і зямбіцкім у 1291—1301 гадах. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй
- Бернард Спрытны (1253/1257] — 1286), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі). Суправіцель брата ў Львоўку 1278—1286 і Явары 1278—1281
- Конрад (памёр дзіцем)
- Катажына (пасля 1270)
- Яраслаў (пасля 1286), пазашлюбны сын Баляслава II Лысага (Рагаткі)
- Канстанцыя (1221/1227 — 1253/1257), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Казіміра Куяўскага
- Мешка (1223/1227-1241/1242), сын Генрыха II Набожнага. Князь любушскі
- Генрых III Белы (1222/1230 — 1266), сын Генрыха II Набожнага. З 1248 года князь урацлаўскі. Муж 1) з 1252 Юдыты (1226—1257/1265), дачкі Конрада I, князя мазавецкага 2)да 1266 Агнесы, дачкі Альбрэхта I Саксонскага
- Ядвіга (1252/1256 — 1300), дачка Генрыха III Белага. Жонка 1)з 1271/1272 Генрыха цюрынгскага 2) з 1283 года Атона I Тоўстага, князя ангальт-ашэрслебенскага
- Генрых IV Пробус (1257/1258 — 1290), сын Генрыха III Белага князь урацлаўскі з 1270 года, кракаўскі з 1288 года. Муж 1) у 1277/1280-1286/1287 гады «Канстанцыі»[2], дачка Уладзіслава I князя апольскага 2) з 1287/1288 года Мацільда, дачка Атона V Брандэнбургскага
- Лізавета (1224/1232 — 1265), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Пшамыслава I князя калішскага і пазнаньскага
- Конрад I (1228/1231 — 1273/1274), сын Генрыха II Набожнага. Муж 1) з 1249 Саламеі (да 1237—1267/1274), дачкі Уладзіслава Адоніча князя велікапольскага 2) з 1271/1274 Сафіі (1258/1261-1318), дачкі Дытрыха Мудрага, маркграфа майсенскага ў Ландсбергу. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй
- Уладзіслаў Сілезска-Лягніцкі (1237—1270), сын Генрыха II Набожнага. Архібіскуп зальцбургскі 1265—1270
- Агнеса (1230/1236 — 1277), дачка Генрыха II Набожнага.
- Ядвіга (1238/1241 — 1318), дачка Генрыха II Набожнага.
- Конрад Кучаравы (1191/1198 — 1213), сын Генрыха I Барадатага
- Гертруда (каля 1200 — каля 1267), дачка Генрыха I Барадатага
- Адэльгейда (Звыслава) (пасля 1165 — 29 сакавіка пасля 1213)дачка Баляслава I Высокага. Жонка з каля 1177/1182 Дыпольда II Мараўскага (пам. 21 лістапада 1190)
- Уладзіслаў (пасля 1180 — 4 чэрвеня да 1199), сын Баляслава I Высокага
Нашчадкі Баляслава Лысага-Рагаткі
[правіць | правіць зыходнік]- Баляслаў II Лысы (Рагатка)[1] (1220/1225 — 1278), сын Генрыха II Набожнага. Князь Польшчы ў 1241, князь урацлаўскі 1241—1248, князь велікапольскі 1241—1247 князь лягніцкі ў 1248—1278. Муж 1) Гедвігі, дачкі Генрыха Ангальцкага (? — 1259), 2) Эўфеміі, дачкі Самбіра II Памеранскага. Пра нашчадкаў яго сыноў гл. ніжэй
- Агнешка (1243/1250- 1265), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1260/1264 Ульрыха I, графа Вюртэмберг
- Генрых V Пузаты/Тоўсты (1248/1249 — 1296), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1273—1278, князь сілезскі ў Лягніцы 1278—1296 і Уроцлаве ў 1291—1296. Таксама быў князем Сцінава 1290, Алясніцы ў 1290—1294, Намыслава 1290—1294, Свідніцы і Зембіцы ў 1290—1291 гады. Муж з 1277 Лізаветы дачкі Баляслава Набожнага князя калішскага. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй
- Ядвіга (1250/1255 — пасля 1280), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1265/1273 года Конрада II, князя чэрскага (з Мазовіі)
- Баляслаў I Суровы (1252/1256 — 1301), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі) яворскі 1278—1301 свідніцкі 1291—1301. Таксама быў князем сілезскім у Львоўку ў 1278—1281 і 1286—1301 і Зембіцы ў 1291—1301 гады. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй
- Бернард Спрытны (1253/1257] — 1286), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі). Суправіцель брата ў Львоўку 1278—1286 і Явары 1278—1281
- Конрад (памёр дзіцем)
- Катажына (после1270)
- Яраслаў (пасля 1286), пазашлюбны сын Баляслава II Лысага (Рагаткі)
Нашчадкі Генрыха V Пузатага (Тоўстага)
[правіць | правіць зыходнік]- Генрых V Пузаты/Тоўсты (1248/1249 — 1296), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1273—1278, князь сілезскі ў Лягніцы 1278—1296 і Уроцлаве ў 1291—1296. Таксама быў князем Сцінава 1290, Алясніцы ў 1290—1294, Намыслава 1290—1294, Свідніцы і Зембіцы ў 1290—1291 гады. Муж з 1277 года Лізаветы, дачкі Баляслава Набожнага, князя калішскага.
- Ядвіга (1277/1282 — 1343/1347) жонка Атона, сына Атона V Брандэнбургскага.
- Яўфімія (1278/1283 — 1347), жонка Атона II (III) графа гарыцкага і цірольскага, герцага карынтыйскага
- Ганна (1284—1343) абатыса
- Эльжбета (1280/1290 — 1357/1358) абатыса
- Алена (1285/1293 — пасля 1299) манашка
- Баляслаў III Марнатравец (1291—1352), князь урацлаўскі, лягніцкі і бжэгскі. Муж 1) з 1308/1310 Малгажаты, дачкі Вацлава II караля Чэхіі і Польшчы 2) з 1326 года Катажына, дачкі Младана II бана Босніі
- Вацлаў I (1310/1318 — 1364), князь лягніцкі з 1352. Муж Ганны, дачкі Казіміра I Сілезска-Цешынскага
- Рупрэхт I (1340/1347 — 1409), князь лягніцкі Муж Ядвігі, дачкі Генрыха V Жалезнага сілезска-жаганьскага
- Барбара (1372/1384 — 1436) жонка Рудольфа III Саксонска-Вітэнбергскага
- Агнешка (да 1385—1411) манашка
- Вацлаў II (1348—1419), князь лягніцкі з 1409, біскуп урацлаўскі з 1382
- Баляслаў IV Лягніцкі (1349/1352 — 1394) манах
- Ядвіга (1351/1357- 1409), жонка Генрыха VI Старэйшага сілезска-жаганьскага
- Генрых VII (ок 1355—1398), біскуп Куяўскі
- Рупрэхт I (1340/1347 — 1409), князь лягніцкі Муж Ядвігі, дачкі Генрыха V Жалезнага сілезска-жаганьскага
- Людвіг I (1313—1398), герцаг Брыг. Муж з 1341/1345 Агнешкі, дачкі Генрыка IV Дакладнага, сілезска-жаганьскага
- Маргарыта (1342/1343 — 1386), жонка з 1353 Альбрэхта I ніжнебаварскага
- Генрых VIII (1343/1345 — 1399), герцаг Любена і Брыга. Муж 1)да 1369 Алена дачкі Атона V, графа Орламюндэ 2) з 1379 Малгажаты дачкі Земавіта III (IV) мазавецкага
- Генрых IX (1360/1368 — 1419/20) герцаг Любена і Брыга. Муж Ганны, дачкі Пшамыслава I Сілезска-Цешынскага
- Рупрэхт II (1396/1402 — 1431) герцаг Любена
- Вацлаў III (1400—1423) герцаг алаўскі
- Катажына (каля 1400 — каля 1424), жонка з Альбрэхта III линдов-рупінскага
- Ядвіга (да 1404—1432)
- Людвіг III (да 1405—1441), герцаг любінскі, алаўскі. Муж з 1423/1426 Малгажаты дачкі Баляслава IV сілезска-апольскага. Пра нашчадкаў ніжэй.
- Людвіг II (1380/1385 — 1436), сын Генрыха VIII. Муж 1) з 1409 Ядвігі Запальяі 2) з 1418 Лізаветы, дачкі Фрыдрыха I, курфюрста Брандэнбурга
- Магдалена (1426/1430 — 1497), жонка Мікалая I сілезска-апольскага
- Ядвіга (1433—1471), жонка Яна сілезска-любінскага
- Генрых IX (1360/1368 — 1419/20) герцаг Любена і Брыга. Муж Ганны, дачкі Пшамыслава I Сілезска-Цешынскага
- Ядвіга (1344/1351 — 1386/96), дачка Людвіга I. Жонка Яна II сілезска-асвенцімскага
- Катажына (1344/1345 — 1404/1405), дачка Людвіга I
- Мікалай (1322)
- Катажына (1327/1345 — да 1361), дачка Баляслава III Марнатраўца. Жонка Пшамыслава I Сілезска-Цешынскага
- Вацлаў I (1310/1318 — 1364), князь лягніцкі з 1352. Муж Ганны, дачкі Казіміра I Сілезска-Цешынскага
- Генрых VI Добры (1294—1335), сын Генрыха V Пузатага. Князь Урацлаўскі. Муж Ганны, дачкі Альбрэхта I Аўстрыйскага
- Лізавета (1311/1312-1328), жонка з 1321/1322 Конрада I алясніцкага
- Яўфімія (1312—1384), жонка з 1324/1325 Баляслава князя сілезска-немадлінскага
- Маргарыта (1313/1324 — да 1386) абатыса
- Уладзіслаў (1296 — пасля 1352), сын Генрыха V Пузатага. Князь лягніцкі
Нашчадкі Людвіга III
[правіць | правіць зыходнік]- Людвіг III (да 1405—1441), герцаг любінскі, алаўскі. Муж з 1423/1426 Малгажаты дачкі Баляслава IV сілезска-апольскага
- Ян II (- 1454) Муж з 1445 Ядвіга дачкі Людвіка II Бжэгскага
- Фрыдрых I (1446—1488) Муж з 1474 года Людмілы, дачкі Іржы Подзебрадаўа, караля Чэхіі
- Ян (1477—1495)
- Фрыдрых II (1480—1547), герцаг лягніцкі. Муж 1) з 1515 года Лізаветы, дачкі Казіміра IV Ягелончыка караля Польшчы 2) 1518 года Сафіі, дачкі Фрыдрыха I маркграфа брандэнбург-ансбахскага
- Фрыдрых III (1520—1570) Муж з 1538 года Кацярыны, дачкі Генрыха V герцага мекленбург-шверынскага
- Генрых XI (1539—1588) герцаг лягніцкі. Муж з 1560 года Соф'і, дачкі Георга Фрыдрыха маркграфа брандэнбург-ансбахскага
- Катажына Сафія (1561—1608), жонка з 1587 года Фрыдрыха пфальцграфа цвайбрукенскага
- Ганна-Марыя (1563—1620)
- Эмілія (1563—1618)
- Георг-Фрыдэрык (1565)
- Фрыдрых IV (1552—1596) герцаг лягніцкі. Муж 1) з 1587 года Марыі Сідоніі дачкі Вацлава III Адама Сілезска-Цешынскага 2)з 1589 года Даратэі, дачкі Ёгана, герцага шлезвіг-гольштэйн-зондэрбургскага 3) з 1594 года Ганны, дачкі Крыстафа, герцага вюртэмбергскага
- Марыя-Катажына (1587)
- Генрых XI (1539—1588) герцаг лягніцкі. Муж з 1560 года Соф'і, дачкі Георга Фрыдрыха маркграфа брандэнбург-ансбахскага
- Георг II (1523—1586), сын Фрыдрыха II. Муж з 1545 года Барбары, дачкі Іаахіма II брандэнбургскага
- Барбара (1548—1565)
- Іаахім Фрыдрых (1550—1602) Муж з 1577 года Ганны Марыі, дачкі Іаахіма-Эрнста ангальт-цэрбсцкага
- Ян Хрысціян (1591—1639) герцаг Брыг з 1602. Муж 1) з 1610 Даратэі Сібілы, дачкі Ёгана Георга брандэнбургскага 2) з 1626 года Ганны Ядвігі, дачкі Фрыдрыха фон Зітцш
- Георг III (1611—1664), герцаг Брыг з 1639. Муж з 1638 Сафіі Катажыны, дачкі Караля II сілезска-алясніцкага
- Даратэя Лізавета (1646—1691), жонка з 1663 Генрыха насау-дыленбургскага
- Людвіг IV (1616—1663) Муж з 1649 Ганны Сафіі, дачкі Ёгана-Альбрэхта мекленбург-гюстраўскага
- Крысціян (1618—1672) герцаг Лягніцкі, Брыга, Олафы. Муж з 1648 года Луізы, дачкі Ёгана Казіміра Ангальт-Дэсаўскага
- Караліна Лягніцкая (1652—1707), жонка ў 1672—1680 Фрыдрыха, герцага шлезвіг-гольштэйн-зондэрбург-візенбургскага. Апошняя прадстаўніца з роду Пястаў.
- Георг Вільгельм (1660—1675). Апошні кіраўнік з роду Пястаў.
- Сафія-Магдалена (1624—1660) жонка з 1642 Караля-Фрыдрыха сілезска-алясніцкага
- Аўгуст (1627—1679) барон лягніцкі з 1628 года, граф лягніцкі з 1664 года. Апошні мужчына з роду Пястаў[3].
- Георг III (1611—1664), герцаг Брыг з 1639. Муж з 1638 Сафіі Катажыны, дачкі Караля II сілезска-алясніцкага
- Барбара-Агнешка (1593—1631) жонка з 1620 Ганса Ульрыха фон Шафгоч, барона сілезска-жмігродскага
- Георг Рудольф ( — 1653), герцаг лягніцкі. Муж 1) з 1614 Сафіі Лізаветы, дачкі Ёгана Георга I ангальт-дэсаўскага 2) 1624 года Эльжбета Магдалена, дачкі Караля II сілезска-алясніцкага
- Ян Хрысціян (1591—1639) герцаг Брыг з 1602. Муж 1) з 1610 Даратэі Сібілы, дачкі Ёгана Георга брандэнбургскага 2) з 1626 года Ганны Ядвігі, дачкі Фрыдрыха фон Зітцш
- Ян Георг (1552—1592), сын Георга II. Муж Ганны, дачкі Крыстафа вюртэмбергскага
- Сафія (1556—1594)
- Лізавета-Магдалена (1562—1630), жонка з 1585 Караля II сілезска-алясніцкага
- Соф'я ( — 1546), дачка Фрыдрыха II. Жонка Іаана-Георга брандэнбургскага
- Фрыдрых III (1520—1570) Муж з 1538 года Кацярыны, дачкі Генрыха V герцага мекленбург-шверынскага
- Георг I (1481/1483 — 1521), сын Фрыдрыха I. Муж з 1516 года Ганны, дачкі Багуслава X Вялікага Паморскага
- Фрыдрых I (1446—1488) Муж з 1474 года Людмілы, дачкі Іржы Подзебрадаўа, караля Чэхіі
- Генрых X (пасля 1425—1452), сын Людвіга III. Герцаг хайноўскі
- Ян II (- 1454) Муж з 1445 Ядвіга дачкі Людвіка II Бжэгскага
Нашчадкі Баляслава (Болькі) I Суровага
[правіць | правіць зыходнік]- Баляслаў I Суровы (1252/1256 — 1301), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі) яворскі 1278—1301 свідніцкі 1291—1301. Таксама быў князем сілезскім у Львоўку ў 1278—1281 і 1286—1301 і Зембіцы ў 1291—1301 гады.
- Юта (1285/1287 — 1320), жонка з 1299 Стэфана I ніжнебаварскага
- Болька (1285/1290 — 1300)
- Бернард Свідніцкі (1288/1291 — 1326) герцаг свідніцкі з 1301
- Баляслаў II Малы (каля 1312 — 28 ліпеня 1368)
- Канстанцыя (1309/1314- 1360/ 1363), жонка глагоўскага князя Пшэмысла
- Эльжбета (1309/1315 — 1348), жонка апольскага князя Баляслава II
- Генрых II Свідніцкі (1316/1324 1343/45), князь свідніцкі з 1326 года
- Ганна Свідніцкая (1339 ? 1362) жонка з 1353 года імператара Карла IV
- Беата (1320/1327 — 1331)
- Беатрыса (1290—1322) жонка з 1308/1311 імператара Людвіга IV
- Генрых I Яворскі (1292/1296 — 1346), муж з 1316 года Агнешкі, дачкі Вацлава II караля Чэхіі і Польшчы
- Баляслаў II Зямбіцкі (1300/1301 — 1341), князь зямбіцкі (з 1321 года), муж Гуты, дачкі Людовіка II Савойскага
- Мікалай Малы (1322/1327 — 1358), князь зямбіцкі з 1341. Муж з 1345 года Агнесы Крушыны фон Лойхтэнбург
- Баляслаў III Зямбіцкі ( — 1410) герцаг Мюнстэрбергскі з 1358 Муж з 1369/1370 Яўфіміі, дачкі Баляслава бытамска-казельскага
- Яўфімія (1370/1385 — 1447), жонка з 1397 Фрыдрыха IV этынгенскага
- Мікалай (1371/1385 — 1405)
- Ян I Зямбіцкі († 1428), князь зямбіцкі з 1410.
- Катарына (1390/1400 — 1422), жонка з 1407 Пшэмысла Сілезска-Опаўскага
- Генрык II Зямбіцкі († 1420), князь зямбіцкі з 1410.
- Агнешка (- да 1443)
- дачка (1344/1353 — 1368/1372) жонка з 1356/1365 Земавіта III (IV) мазавецкага
- Генрых (1346/1350 — 1370/1385) рыцар
- Агнешка (да 1358—1424/1434) абатыса
- Гута (да 1358—1413) абатыса
- Катажына (да 1359—1396)
- Баляслаў III Зямбіцкі ( — 1410) герцаг Мюнстэрбергскі з 1358 Муж з 1369/1370 Яўфіміі, дачкі Баляслава бытамска-казельскага
- Маргарыта (1322/1330 — 1368)
- Мікалай Малы (1322/1327 — 1358), князь зямбіцкі з 1341. Муж з 1345 года Агнесы Крушыны фон Лойхтэнбург
- Ганна (1301/ 1302—1332/1334) абатыса
- Катарына (каля 1209—1309)
Нашчадкі Конрада I Глагоўскага
[правіць | правіць зыходнік]- Конрад I Глагоўскі (1228/1231 — 1273/1274), сын Генрыха II Набожнага. Муж 1) з 1249 Саламеі (да 1237—1267/1274), дачкі Уладзіслава Адоніча князя велікапольскага 2) з 1271/1274 Сафіі (1258/1261-1318), дачкі Дытрыха Мудрага, маркграфа майсенскага ў Ландсбергу.
- Ганна (1250/1252 — 25 чэрвеня 1271), выйшла замуж за баварскага герцага Людвіга II Строгага
- Генрых III Глагоўскі (1251/1260 — 9 снежня 1309)
- Генрых (каля 1292 — 22 студзеня 1342)
- Конрад I Алясніцкі (каля 1294 — 22 снежня 1366)
- Баляслаў Алясніцкі (каля 1295 — да 23 красавіка 1321)
- Агнэс (каля 1296 — 25 снежня 1361), замужам спачатку за Атонам III Баварскім, затым за Альрамам Гальскім
- Салома (каля 1297 — да 9 снежня 1309)
- Ян Сцінаўскі (каля 1298 — 19 мая 1365)
- Катарына (каля 1300 — 5 снежня 1323/1326), замужам спачатку за Ёганам V Брандэнбург-Зальцведэльскім, затым за Іаанам III Гольштэйн-Плёнскім
- Пшэмысл Глагоўскі (каля 1305 — 11 студзеня 1331)
- Хедвіга (каля 1308 — да снежня 1309)
- Конрад II Гарбаты (1252/1265 — 11 кастрычніка 1304)
- Яўфімія (12 студзеня 1254 — да 1275), выйшла замуж за гарыцкага графа Альбрэхта I
- Пшэмысл Сцінаўскі (1255/1265 — 26 лютага 1289)
- Хедвіга (1265? — 9 чэрвеня 1318), абатыса манастыра Св. Клары ва Уроцлаве
…
Нашчадкі Мешка I
[правіць | правіць зыходнік]Мешка I Крываногі (каля 1231/1246 — 16 мая 1211), князь сілезскі 1163—1172/1173, князь Рацібожскі з 1173, князь апольскі з 1202, князь кракаўскі (Мешка IV) з 1210; жонка: з 1170/1178 Людміла (пам. 20 кастрычніка пасля 1210)
- Казімір I (1176/1179 — 13 мая 1230), князь апольскі і Рацібужскі з 1211
- Мешка II Апольскі (каля 1220 — 22 кастрычніка 1246)
- Уладзіслаў I Апольскі (каля 1225 — 13 лістапада 1281/1282)
- Мешка I Цешынскі (каля 1252/1256 — 1314/1315), князь Цешынскі, Асвенцімскі, Рацібужскі з 1290.
- Казімір I Цешынскі (каля 1280/1290 — 1358), князь Цешынскі ў 1315 у выніку падзелу, спадчынны васал Чэхіі з 1327, князь Бытамскі з 1357, князь сявежскі з 1337
- Пшамыслаў I Носак (каля 1332/1336 — 1410), князь Цешынскі (Цешынскае герцагства), Бытамскі і сявежскі c 1358. У перыяд 1359—1368 і пачынаючы з 1405 Сявежскае княства страчана. У 1369 страціў паўночную частку Бытамскага княства, а з 1405 і астатнюю частку. У 1378—1382 кіраваў у Жорах, з 1384 паловай княстваў Глогава і Сцінава. У 1397—1401 кіраваў у Алесне, з 1385 у Стшэліне, а ў 1401—1405 у Тошаку. Намеснік Свяшчэннай Рымскай Імперыі(1383—1400).
- Казімір I Цешынскі (каля 1280/1290 — 1358), князь Цешынскі ў 1315 у выніку падзелу, спадчынны васал Чэхіі з 1327, князь Бытамскі з 1357, князь сявежскі з 1337
- Мешка I Цешынскі (каля 1252/1256 — 1314/1315), князь Цешынскі, Асвенцімскі, Рацібужскі з 1290.
- Людміла (пам. 14 студзеня 12??)
- Агнешка (пам. 9 мая 12??)
- Еўфрасіння (пам. 25 мая 12??)
- (?) Рыхеза (пам. пасля 24 верасня 1239)
…
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пясты. Князья силезские (Таблицы 30—35) // Генеалогические таблицы по истории европейских государств / Автор-составитель: Шафров Г. М. — Издание седьмое исправленное и дополненное (541 таблица). — Москва — Екатеринбург — Ташкент, 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Silesia (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 18 сакавіка 2011.
- Silesia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2017. Праверана 17 сакавіка 2011.
- Потомки Володислава II(недаступная спасылка). Хронос. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2012. Праверана 17 сакавіка 2011.
- Князья Силезии(недаступная спасылка). ГЕНЕАЛОГИЯ ДВОРЯН ЕВРОПЫ. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2013. Праверана 17 сакавіка 2011.