Сіць
Сіць | |
---|---|
руск. Сить | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 159 км |
Басейн | 1 900 км² |
Расход вады | 13,4 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Санкоўскі раён |
• Каардынаты | 57°49′10″ пн. ш. 37°02′40″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рыбінскае вадасховішча |
• Месцазнаходжанне | с. Брэйтава |
• Каардынаты | 58°18′41″ пн. ш. 37°52′53″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рыбінскае вадасховішча → Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Цвярская вобласць, Яраслаўская вобласць |
Код у ДВР | 08010200412110000004798 |
Сіць (руск.: Сить) — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Цвярской і Яраслаўскай абласцях. Упадае ў Рыбінскае вадасховішча на Волзе. Да стварэння Рыбінскага вадасховішча была правым прытокам ракі Малогі.
Даўжыня — 159 км, плошча басейна — 1900 км², расход вады — 13,4 м³/с. Лёд растае ў красавіку, ледастаў у другой палове лістапада.
Найбуйнейшыя прытокі — Балатэя, Верэкса (левыя).
Выток Сіці ў адгор’ях Бежацкага верха ў раёне вёскі Сабурава (Санкоўскі раён Цвярской вобласці). Працякае рака па раўніннай, лясной, маланаселенай мясцовасці. Шырыня ракі ў вярхоўях 5—10 метраў, у сярэднім цячэнні каля 30—40 метраў, каля вусця шырыня павялічваецца амаль да паўтара кіламетра з-за падпору Рыбінскага вадасховішча. Хуткасць цячэння невялікая.
Ля вусці ракі размешчана вялікае сяло і раённы цэнтр Брэйтава.