Т-64
Т-64 | |
---|---|
| |
Т-64 | |
Класіфікацыя | сярэдні танк |
Краіна | СССР |
Баявая маса, т | 36-36,7 |
Кампанавальная схема | класічная |
Экіпаж, чал. | 3 |
Гісторыя | |
Распрацоўнік | КБ-60М |
Вытворца | ХЗТМ |
Гады вытворчасці | 1969 — 1987 |
Гады эксплуатацыі | з 1973 |
Колькасць выпушчаных, шт. | больш 8000 |
Асноўныя аператары | |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 6300 |
Шырыня, мм | 3190 |
Вышыня, мм | 2154 |
Дарожны прасвет, мм | 500 |
Браніраванне | |
Тып брані | камбінаваная шматпластовая |
Лоб корпуса, мм/град. | 80+105 (СТБ) +20/68° |
Борт корпуса, мм/град. | 80 |
Лоб вежы, мм/град. | 90+150 (алюмініевы сплаў) +90 |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы | 115-мм Д-68 (2А21) |
Тып гарматы | гладкаствольная гармата |
Даўжыня ствала, калібраў | 51 (6350 мм) |
Боекамплект гарматы | 40 |
Вуглы ВН, град. | -6..+14 |
Вуглы ГН, град. | 360 |
Далёкасць стральбы, км | да 4 |
Прыцэлы | ТПД2-49, ТПН1-49-23, ПЗУ-5 |
Кулямёты | 1 х 7,62-мм ПКТ |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | 5ТДФ |
Магутнасць рухавіка, к. с. | 700 |
Хуткасць па шашы, км/г | 65 |
Хуткасць па перасечанай мясцовасці, км/г | 30—40 |
Запас ходу па шашы, км | 600 |
Запас ходу па перасечанай мясцовасці, км | 250-370 |
Удзельная магутнасць, к. с./т | 19,1 |
Тып падвескі | незалежная тарсіённая падвеска |
Удзельны ціск на грунт, кг/гл2 | 0,815 |
Пераадольваемы ўздым, град. | 30 |
Пераадольваемая сценка, м | 0,8 |
Пераадольваемы роў, м | 2,85 |
Пераадольваемы брод, м | 1,8 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Т-64 (Індэкс ГАБТУ — Аб'ект 432) — савецкі сярэдні танк.
Гісторыя распрацоўкі
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы з 1954 г. канструктарскае бюро Харкаўскага завода транспартнага машынабудавання (ХЗТМ) вяло распрацоўку новага сярэдняга танка пад пазначэннем «аб'ект 430». Галоўным канструктарам гэтага танка быў А.А. Марозаў. Танк адрозніваўся, перадусім, кампаноўкай маторна-трансмісійнага аддзялення, у якім быў усталяваны адмыслова сканструяваны двухтактавы турбапоршневы рухавік 4ТПД, а потым і больш дасканалы 5ТД з дзвюма планетарнымі бартавымі трансмісіямі, змесцаванымі па абодва бакі рухавіка. Такая кампаноўка дазволіла зменшыць аб'ём маторна-трансмісійнага аддзялення амаль удвая ў параўнанні з Т-54. У хадавой частцы была скарыстаны апорныя коўзанкі з унутранай амартызацыяй. На танку была ўсталяваны новы аптычны далямер, начныя назіральныя прыборы і начны прыцэл, а таксама абсталяванне для падваднага кіравання.
Аднак якасная перавага «аб'екта 430» над серыйнымі савецкімі і замежнымі танкамі была дасягнута пасля ўсталёўкі на ім гладкаствольнай 115-мм гарматы Д-68 з аўтаматам зараджання. Дапрацаваны, перадусім у кірунку ўзмацненні бранявой абароны, танк атрымаў пазначэнне «аб'ект 432» і пасля выпрабаванняў быў запушчаны ў серыйную вытворчасць пад пазначэннем Т-64. Палігонныя выпрабаванні танк прайшоў не ў поўным аб'ёме, і многія нястачы ў яго канструкцыі была выяўлены і ліквідаваны ўжо падчас серыйнай вытворчасці і эксплуатацыі ў войсках. Прычына правядзення выпрабаванняў па скарочанай праграме палягала ў тым, што на адным з паказаў новай вайсковай тэхнікі танк вельмі спадабаўся тагачаснаму генсаку М. С. Хрушчову, які заявіў: «Будзем браць».