Перайсці да зместу

Томас Хардзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томас Хардзі
Thomas Hardy
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1840(1840-06-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1928(1928-01-11)[4][1][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Жонка Emma Gifford[d] і Florence Dugdale[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, сцэнарыст, паэт
Кірунак Рэалізм (літаратура)
Мова твораў англійскі
Дэбют «Адчайныя сродкі» (1871)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Ордэн Заслуг
Ордэн Заслуг
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Хардзі (англ.: Thomas Hardy; 2 чэрвеня 1840, Гаер Бокхэмптан — 11 студзеня 1928) — Макс-Гейт, Дорчэстэр) — англійскі раманіст і паэт.

Паэзія Хардзі, якая пачала друкавацца ў 1890-х, здабыла вялікую прыхільнасць і моцна паўплывала на сучасную англійскую паэзію. Адзін з сваіх вершаў — «Чорны дрозд» — аўтар адмыслова апублікаваў на наступны дзень пасля Новага года (1 студзеня 1901).

Томас Хардзі нарадзіўся ў Гаер Бокхэмптане, паселішчы на ўсходзе ад Дорчэстэра ў графстве Дорсэт, Англія. Дзед Хардзі быў вольным земляробам. Яго бацька Томас (пам. 1892) быў каменячосам і будаўніком, маці — Джэмайма (пам. 1904) была надзвычай начытанай асобай, але не ўмела пісаць. Яна дала Томасу першую адукацыю задоўга да яго паступлення ў сельскую школу (1848). Некалькі гадоў наведваў дорчэстэрскую «акадэмію» юных джэнтльменаў пад загадам містара Ласта. Тут ён вывучаў лацінскую і паказаў неблагія акадэмічныя здольнасці[7]. У шаснаццаць гадоў Томас Хардзі паступіў вучнем да мясцовага царкоўнага архітэктара Джэймса Хікса (James Hicks)[8], што стала своеасаблівым кампрамісам паміж воляю яго бацькі, які жадаў, каб сын абраў духоўную кар’еру, і самім юным Томасам, якога захапляла старажытная гісторыя свайго края[9]. Хардзі практыкаваўся ў архітэктурнай майстэрні да свайго пераезду ў Лондан (1862), дзе актыўна ўдасканальваў свае веды па архітэктуры пад кіраўніцтвам вядомага архітэктара Артура Блумфілда (Arthur Bloomfield). У 1866 атрымаў дыплом архітэктара. Наступныя пяць гадоў Хардзі ўдзельнічаў у архітэктурна-рэстаўрацыйных працах па аднаўленні царкоўных збудаванняў і, паводле яго біёграфаў, дабіўся значнага поспеху ў абраным абсягу дзейнасці[10].

Флорэнс Хардзі на беразе мора, 1915

У 1871 Хардзі вярнуўся ў Дорчэстэр для працы па праектаванні і аднаўленні цэркваў. У 1870 у часе архітэктурнай вандроўкі па рэстаўрацыі парафіяльнай царквы Св. Джуліі ў Корнуале[11], Хардзі спаткаўся з Эмай Лавініяй Гіфард (Emma Lavinia Gifford), з якой яны пабраліся ў 1874[12]. Пад канец 1884 Хардзі пабудаваў у Дорчэстэры дом, Макс Гейт, для сябе і для Эмы (дзяцей яны не мелі). У 1910 Томас Хардзі стаў кавалерам ордэна Заслуг. Нягледзячы на тое, што пазней ён жыў асобна ад сваёй супругі, яе заўчасная смерць у 1912 ад сардэчнага прыступу была моцным ударам для ўжо сталага пісьменніка. Пасля яе смерці Хардзі ажыццявіў падарожжа па асноўных корнуальскіх мясцінах, якія тычыліся іх узаемаадносін. Гэтае падарожжа адлюстравалася ў яго вершах 19121913 гг. У 1914 ён ажаніўся са сваёй сакратаркай Флорэнс Эмілі Дагдэйл (Florence Emily Dugdale), якая была на 39 гадоў маладзейшаю за яго. Зрэшты, ён так і не здолеў змірыцца са смерцю першай жонкі і імкнуўся пераадолець смутак праз напісанне вершаў[13].

З Флорэнс Дагдэйл ён пражыў у Макс Гейце да самай сваёй смерці. У снежні 1927 ён захварэў на плеўрыт і памёр 11 студзеня 1928 а дзявятай увечары, папярэдне прадыктаваўшы жонцы перадсмяротны верш. Яго цела было пахавана ў Вэстмінстэрскім абацтве, а сэрца — у магіле Эмы (50°43′05″ пн. ш. 2°24′36″ з. д.HGЯO), непадалёк ад месца нараджэння пісьменніка.

Вокладкі раманаў Томаса Хардзі
«Адчайныя сродкі», (Desperate Remedies, 1871)
«Пад зялёным дрэвам» (Under the Greenwood Tree, 1871)
«Пара блакітных вачэй» (A Pair of Blue Eyes, 1873)
«Рука Этэльберты» (The Hand of Ethelberta, 1871)
«Двое на вежы» (Two on a Tower, 1882)
«У лясным краі» (The Woodlanders, 1887)
«Тэс з рода д'Эрбервіляў» (Tess of the d'Urbervilles, 1891)
«Безуважная» (A Laodicean, 1871)
«Джуд Непрыкметны» (Jude the Obscure, 1895)

Першай буйною працаю Томаса Хардзі стаў вострасатырычны раман «Бядняк і лэдзі» (The Poor Man and the Lady, 1868). Рукапіс спярша быў адасланы ў выдавецтва Макмілана. Выдавец быў абураны рэвалюцыйнымі настроямі і крытычнымі ідэямі аўтара і перадаў рукапіс лонданскай фірме «Chapman & Hall», літаратурным кансультантам якой быў Джордж Мерэдыт. Ён выклікаў маладога Томаса Хардзі і параіў не друкаваць раман, загадзя асуджаны на ганенне афіцыяльнай крытыкай, а пачаць з вострасюжэтнага твора, разлічанага на масавага чытача[14]. Паводле звестак сучаснікаў Хардзі, ён знішчыў рукапіс рамана, ад якога да нашых дзён засталіся толькі часткі.

Наступным творам літаратара стаў раман «Адчайныя сродкі» (Desperate Remedies, 1871), выдадзены безыменна. Публікацыя рамана забяспечыла Хардзі адносную матэрыяльную самастойнасць.

Раман «Пад зялёным дрэвам» (Under the Greenwood Tree, 1871), заклаў пачатак цыкла «раманаў характара і асяроддзя», таксама званых «ўэсекскімі раманамі» праз аб’яднанасць месца дзеяння ўсіх твораў у выдуманым свеце пад назвай «Уэсекс». Упершыню гэтае найменне Хардзі ўжыў у 1874. Ён пазычыў яго з старажытнай англійскай гісторыі і выкарыстаў для абазначэння некалькіх паўднёва-заходніх графстваў краіны (Дорсэтшыр, Дэваншыр, Бёркшыр)[15]. У прадмове да аднаго з сваіх раманаў Хардзі пісаў:

" Задуманая мною серыя раманаў у большай ступені звязаная з месцам дзеяння, і дзеля таго, каб захаваць гэта ўражанне адзінства, патрабавалася даць якое-небудзь вызначанае ўяўленне пра тэрыторыю. Паколькі я бачыў, што абсягу якога-небудзь аднаго графства недастаткова для задуманага мною шырокага палатна... я адкапаў гэту дзіўную назву... Але я прашу маіх добрых і схільных да фантазіяў чытачоў не цешыць сябе гэтаю думкаю і не верыць, што жыхары віктарыянскага Уэсекса існуюць дзе-небудзь апрача гэтых кніг, якія расказваюць пра іх жыццё, гутаркі і норавы[15]. "

Хардзі паклаў у аснову цыкла вядомае выказванне Наваліса «Характар — гэта лёс» і разгледзеў станаўленне індывідуума ў вызначаным сацыяльным асяроддзі. У раманах «характара і асяроддзя» горад і вёска супрацьпастаўляюцца як спаконвечныя варожыя пачаткі[16]. Хардзі цяжка перажываў разбурэнне жыццёвага ўкладу сельскай Англіі і збядненне і гібель многіх сялянскіх сем’яў пад уціскам гарадскіх форм жыцця[17].

Цыкл «ўэсекскіх раманаў» утрымлівае сем твораў, якія ствараліся на працягу апошняй чвэрці XIX стагоддзя — з пачаткам 70-х да сярэдзіны 90-х гг.:

Месца нараджэння Томаса Хардзі ў Гаер Бокхэмптане, дзе былі напісаны раманы «Пад зялёным дрэвам» і «Здалёк ад звар’яцелага натоўпу».
  • «Пад зялёным дрэвам» (Under the Greenwood Tree, 1871)
  • «Здалёк ад звар’яцелага натоўпу» (Far from the Madding Crowd, 1874)
  • «Вяртанне на радзіму» (The Return of the Native, 1878)
  • «Мэр Кестэрбрыджа» (The Mayor of Casterbridge, 1886)
  • «У лясным краі» (The Woodlanders, 1887)
  • «Тэс з роду д’Эрбервіляў» (Tess of the d’Urbervilles, 1891)
  • «Джуд Непрыкметны» (Jude the Obscure, 1895)

Падзеі, апісаныя ў гэтых раманах, разгортваюцца ў 18301870-х гадах[17].

Побач з «раманамі характара і асяроддзя» Томас Хардзі ствараў і «рамантычныя гісторыі і фантазіі» (англ.: Romances and Fantasies) — «Пара блакітных вачэй» (A Pair of Blue Eyes, 1873), «Трубач драгунскага палка» (The Trumpet-Major, 1880), «Двое на вежы» (Two on a Tower, 1882) і «Каханая» (The Well-Beloved, 1897), а таксама «раманы выяўленчыя і эксперыментальныя» (англ.: Novels of Ingenuity) — «Адчайныя сродкі» (Desperate Remedies, 1871), «Рука Этэльберты» (The Hand of Ethelberta, 1871) і «Безуважная» (A Laodicean, 1871).

Жанравыя асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]

З пункту гледжання тэорыі рамана, Хардзі заставаўся ў рэчышчы рэалістычнай традыцыі, пераўтварыўшы свае раманы ў раманы-трагедыі, дзе сюжэтныя элементы высокай трагедыі гарманічна спалучаюцца з дынамічнай кампазіцыяй, характэрнай для авантурнага любоўнага рамана, і глыбокай сацыяльна-псіхалагічнай праблематыкай[18]. Хардзі быў схільны да драматызацыі рамана, арыентуючыся, як ён сам адзначаў, на трагедыі Сафокла[19]. Працэс драматызацыі рамана Хардзі лічыў заканамернасцю эпохі: у жанры рамана пачалі вырашацца праблемы, да якіх раней звярталіся ў драме[20].

Свае меркаванні пра задачы рамана ён выклаў у артыкулах «Карыснае чытанне мастацкай літаратуры» (англ.: The Profitable reading of fiction, 1888) і «Шчырасць у англійскай літаратуры» (англ.: Candour in English Fiction, 1890). Тут ён пісаў пра тое, што роля рамана ў жыцці грамадства ўзрасла ў параўнанні з іншымі літаратурнымі жанрамі, паколькі менавіта раман з найбольшаю паўнатой выказвае філасофска-этычныя пошукі сучаснікаў, супярэчнасці рэчаіснасці і іх трагічны характар.

Мэтай рамана ён бачыў праўдзівае адлюстраванне жыцця і канфліктаў паміж людзьмі[19].

Тэмы і погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле характара светаўспрымання Хардзі быў песімістам, і яго песімізм мае шмат агульнага з песімізмам Тэкерэя. У адрозненне ад Джордж Эліёт, Хардзі лічыў, што не только век герояў, але і век шчаслівых людзей беззваротна сышоў у мінулае. Сучаснасць, у сваю чаргу, перапоўненая найглыбейшага трагізму[18]. Пры гэтым варта адзначыць уплыў на Хардзі філасофіі Шапенгаўэра, чые песімістычныя ўяўленні аб сутнасці свету як неразумнай волі, якая падпарадкоўвае сабе лёс чалавека, атрымалі сваё распаўсюджанне ў другой палове XIX стагоддзя[19]. Трагічнае караніцца не столькі ў несправядлівасці сацыяльнага ладу грамадства, сколькі ў самім уладкаванні свету, варожым чалавеку. Хардзі закранаў не толькі праблемы, актуальныя для грамадства яго эпохі, але і так званыя вечныя праблемы, якія з’яўляюцца невырашальнымі па сваёй сутнасці, бо адносяцца да вобласці чалавечае душы, характара, лёсу і кону. Тэму кону, што няўмольна пераследуе чалавека, Хардзі пазычыў з класічных трагедый[21].

Зноскі

  1. а б Thomas Hardy // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Thomas Hardy // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б Lothe J. Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 11 снежня 2020.
  4. Харди Томас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  6. Thomas Hardy
  7. Claire Tomalin. Thomas Hardy: the Time-torn Man. Penguin, 2007. P. 30, 36.
  8. Walsh, Lauren. Introduction. The Return of the Native. By Thomas Hardy. New York: Barnes & Noble Classics, 2005. Print.
  9. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак a415 няма тэксту
  10. Михальская Н. П. История английской литературы / Н. П. Михальская. — 2-е. — М.: Издательский центр «Академия», 2007. — С. 270. — 480 с. — ISBN 978-5-7695-4544-3.
  11. Gibson, James (ed.). Chosen Poems of Thomas Hardy. London: Macmillan Education, 1975. P. 9.
  12. Hardy, Emma. Some Recollections by Emma Hardy; with some relevant poems by Thomas Hardy; ed. by Evelyn Hardy & R. Gittings. London: Oxford University Press, 1961.
  13. «Thomas Hardy at Stourhead» BBC Online, 10 March 2004
  14. Ковалева Т.В. и др. История зарубежной литературы второй половины XIX — начала XX века / Т.В. Ковалева, Т.Д. Кириллова, Е.А. Леонова. — Мн: Завигар, 1997. — С. 243. — 336 с.
  15. а б Михальская Н. П. История английской литературы / Н. П. Михальская. — 2-е. — М.: Издательский центр «Академия», 2007. — С. 268. — 480 с. — ISBN 978-5-7695-4544-3.
  16. Ковалева Т.В. и др. История зарубежной литературы второй половины XIX — начала XX века / Т.В. Ковалева, Т.Д. Кириллова, Е.А. Леонова. — Мн: Завигар, 1997. — С. 244. — 336 с.
  17. а б Михальская Н. П. История английской литературы / Н. П. Михальская. — 2-е. — М.: Издательский центр «Академия», 2007. — С. 269. — 480 с. — ISBN 978-5-7695-4544-3.
  18. а б Л. В. Сидорченко, И. И. Бурова, А. А. Аствацатуров и др. История западноевропейской литературы. XIX век: Англия / Под ред. Л. В. Сидорченко, И. И. Буровой. — СПб: Филологический факультет СПбГУ; Издательский центр «Академия», 2004. — С. 416. — 544 с.
  19. а б в Михальская Н. П. История английской литературы / Н. П. Михальская. — 2-е. — М.: Издательский центр «Академия», 2007. — С. 272. — 480 с. — ISBN 978-5-7695-4544-3.
  20. Михальская Н. П. История английской литературы / Н. П. Михальская. — 2-е. — М.: Издательский центр «Академия», 2007. — С. 273. — 480 с. — ISBN 978-5-7695-4544-3.
  21. Л. В. Сидорченко, И. И. Бурова, А. А. Аствацатуров и др. История западноевропейской литературы. XIX век: Англия / Под ред. Л. В. Сидорченко, И. И. Буровой. — СПб: Филологический факультет СПбГУ; Издательский центр «Академия», 2004. — С. 417. — 544 с.