Трыёдтыранін
Выгляд
Трыёдтыранін, 3,5,3'-трыёдтыранін — біялагічна актыўная форма тырэоідных гармонаў шчытападобнай залозы.
Ад 1/3 да 1/5 агульнай колькасці тырэоідных гармонаў, якія вырабляюцца шчытападобнай залозай, паступае ў кроў адразу ў форме трыёдтыраніну. Астатнія 2/3—4/5 паступаюць у кроў у форме біялагічна малаактыўнага тыраксіну, які з'яўляецца фактычна прагармонам. Але ў перыферычных тканках тыраксін пры дапамозе металаферменту селен-залежнай монадэёдыназы падвяргаецца дэёдаванню і канвертуецца ў трыёдтыранін.
Трыёдтыранін атрымліваюць метадам хімічнага сінтэзу. У медыцыне выкарыстоўваецца ў выглядзе гідрахларыду або натрыевай солі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 546. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Трииодтиронин (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Лиотиронин* (Liothyronine*)(недаступная спасылка) (руск.)
- Лиотиронин (Liothyronine): инструкция, применение и формула (руск.)