Туркмена-Харасанскія горы
Туркмена-Харасанскія горы — горная сістэма на поўначы Іранскага нагор'я, пераважна на тэрыторыі Ірана.
Даўжыня больш за 600 км, шырыня да 50 км. Вышыня да 3314 м (г. Кенгзошк). Падоўжаным паніжэннем (Кучана-Мешхедскі дол) падзелены на Капетдаг і Нішапурскія горы.
Капетдаг
[правіць | правіць зыходнік]Капетдаг (туркменск. Köpetdag шматгор'е) — паўночная частка Туркмена-Харасанскіх гор, знаходзіцца пераважна ў Іране і на паўднёвым захадзе Туркменістана.
Нішапурскія горы
[правіць | правіць зыходнік]Нішапурскія горы знаходзяцца на паўночным усходзе Ірана, гэта паўднёвая паласа Туркмена-Харасанскіх гор.
Даўжыня каля 350 км, вышыня да 3314 м (г. Кенгзошк). Складаюцца з асобных хрыбтоў, падзеленых шырокімі далінамі. Складзены з вапнякоў і пясчанікаў з выхадамі інтрузій з парфіраў і гранітаў. Участкі бедленду. Тэрмальныя крыніцы, радовішча бірузы. Перадгорныя пустыні змяняюцца з вышынёй паўпустынямі і горнымі стэпамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капетдаг // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
- Нішапурскія горы // БелЭн у 18 т. Т. 11. Мн., 2000.