Тур’я (прыток Сянны)
Выгляд
Тур’я | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 28 км |
Басейн | 188 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°17′38″ пн. ш. 31°26′59″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сянна |
• Каардынаты | 53°26′45″ пн. ш. 31°22′22″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сянна → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Краснапольскі раён |
— выток, — вусце |
Тур’я́, Турэя[1] — рака ў Беларусі, у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Сянна (басейн Сажа).
Даўжыня ракі 28 км. Плошча вадазбору 188 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Клясіна. Упадае ў Сянну прыкладна за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пільня. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні.
На рацэ размешчаны гарадскі пасёлак Краснаполле.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тур’я, Турэя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 126. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 29. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-99. Выданне 1979 года. (руск.)
- Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 года. (руск.)