Перайсці да зместу

Тэціароа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэціароа
фр. Tetiaroa, таіц. Mai’ao
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча5,8 км²
Найвышэйшы пункт7 м
Насельніцтва240 чал. (2017)
Шчыльнасць насельніцтва41,38 чал./км²
Размяшчэнне
17°01′05,40″ пд. ш. 149°33′44,70″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Таварыства
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Тэціароа (Ціхі акіян)
Тэціароа
Тэціароа
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэціаро́а (фр.: Tetiaroa, таіц.: Tetiʻaroa) — атол у Французскай Палінезіі. Уваходзіць у групу Наветраных астравоў Таварыства. Плошча — 5,8 км². Насельніцтва (2017 г.) — 240 чалавек.

Тэціароа месціцца за 40 км на паўнач ад Папеэтэ, сталіцы Французскай Палінезіі. Уяўляе сабою замкнёны каралавы рыф тна вяршыні старажытнага падводнага вулкана. На паверхні вылучаюцца 13 астраўкоў, што атачаюць лагуну глыбінёй да 30 м. Яна злучаецца з акіянам толькі падчас прыліваў.

Клімат трапічны мусонны. Сярэднядзённая тэмпература на працягу года вагаецца ад +24,9 °C да +27,3 °C. Найбольш вільготны месяц — снежань, калі ўзровень ападкаў дасягае 329,9 мм. Аднак у верасні ён не перавышае 66,5 мм.

Хаця вапняковыя глебы Тэціароа не адрозніваюцца ўрадлівасцю, большасць астраўкоў пакрыты густой расліннасцю. На іх сустракаюцца какосавая пальма, казуарына, панданус, фікус, папараці і інш. Фаўна прадстаўлена птушкамі і крабамі. На пляжах размножваюцца некалькі відаў марскіх чарапах. Лагуна Тэціароа цікава наяўнасцю маладых акул.

Тэціароа з’яўляўся месцам збораў арыёры, вышэйшых колаў таіцянскай супольнасці. Падчас археалагічных раскопак на 3 астраўках былі выяўлены рэшткі каменных платформ для стральбы з лука і танцаў. Відавочна, першым еўрапейцам, які наведаў атол, быў Вільям Блай падчас пошукаў мяцежнікаў з карабля «Баўнці» (1792 г.). Пазней Тэціароа перайшоў у валоданне таіцянскіх манархаў. У 1902 г. яго набыў канадзец Дж. Уолтэр Уільямс, які пабудаваў тут рэзідэнцыю і стварыў какосавую плантацыю.

У 1967 г. атол быў набыты акцёрам Марланам Бранда. У 1970 г. была пабудавана невялікая вёска з аэрадромам. У 1983 г. на Тэціароа здымаўся кінафільм «Le Bourreau des cœurs[fr]». Пасля смерці М. Бранда яго нашчадкі здалі 2 астраўкі ў арэнду на 99 гадоў для будаўніцтва атэля «Бранда». У нашы дні большасць сталых насельнікаў — супрацоўнікі гэтага прадпрыемства.