Уладзімір Пятровіч Емяльянчык
Выгляд
Уладзімір Пятровіч Емяльянчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1955 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 чэрвеня 2003 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1987) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Уладзімір Пятровіч Емяльянчык (9 мая 1955, в. Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна — 5 чэрвеня 2003, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1980 годзе БДУ. Працаваў у Мінскім інстытуце культуры. У 1991—2003 гадах у Інстытуце гісторыі АН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. Адначасна выкладаў у БДУ і Беларускім гуманітарным ліцэі[1].
Даследаваў палітычную і ваенную гісторыю Беларусі XVIII стагоддзя, дачыненні Беларусі з Польшчай і Расіяй[2].
Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994) і «Гісторыі Беларусі» (т. 3, 2004).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Нарадзіўся я ліцвінам…»: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1994 (у сааўтарстве з Я. Юхо).
- Дыверсійныя рэйды ў паўстанні 1794 года на Беларусі // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1994. № 2.
- Паланез для касінераў: (3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі). Мінск, 1994.
- Да пытання аб паходжанні Ратамскіх — продкаў Тадэвуша Касцюшкі па маці // Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, эдабыткі. Мінск, 2002.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. Tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / pod red. Andrzeja Rachuby, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współudzialie Uładzimira Jamialjanczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЕМЕЛЬЯНЧЫК Уладзімір Пятровіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Емяльянчык Уладзімір Пятровіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 617. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Арлоў. Імёны Свабоды: Уладзімір Емяльянчык . Радыё Свабода (19 сакавіка 2011).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Памерлі 5 чэрвеня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі