Уладзімір Мікалаевіч Чушаў
Уладзімір Чушаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Авяр’янаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Мацкевіч | ||||||
Пераемнік | Валерый Брылёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 лютага 1963 (61 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Уладзі́мір Мікала́евіч Чу́шаў (8 сакавіка 1963, Гомель) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў будаўнічы факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (1985) і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995).
1985—1995 — выкладчык, намеснік дырэктара прафесійна-тэхнічнага вучылішча (г. Мінск), вядучы спецыяліст юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
1995—1998 — трэці сакратар, загадчык сектара, начальнік аддзела міжнародных дагавораў дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.
1998—2002 — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія.
2002—2006 — намеснік начальніка Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.
2006—2009 — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
2009—2011 — начальнік Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў, член Калегіі МЗС.
26 жніўня 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія[1]. 3 снежня 2013 года быў прызначаны дадаткова паслом у Чарнагорыі і ў Рэспубліцы Македонія па сумяшчальніцтве[2].
27 красавіка 2017 года быў вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія, Чарнагорыі і Македоніі ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[3].
12 лютага 2019 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[4]. 13 мая 2022 года вызвалены ад пасады[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 26 августа 2011 г. № 376 «О назначении В. Н. Чушева» (1/12789) Архівавана 11 верасня 2017. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 2013 г. № 546 «О назначении В. Н. Чушева» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 27 апреля 2017 г. № 133 «Об освобождении от должности»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 57 «О В. Н. Чушеве» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 лютага 2019).
- ↑ pravo.by
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Паслы Беларусі ў Польшчы
- Паслы Беларусі ў Сербіі
- Паслы Беларусі ў Паўночнай Македоніі
- Паслы Беларусі ў Чарнагорыі
- Дыпламаты Беларусі