Уладзіслаў Марконі
Уладзіслаў Марконі | |
---|---|
польск.: Władysław Marconi | |
Дата нараджэння | 29 лютага 1848[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1915 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Варшава |
Архітэктурны стыль | гістарызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзіслаў Марконі (польск.: Władysław Marconi; 29 лютага 1848, Варшава — 4 чэрвеня 1915, Варшава) — польскі архітэктар, кансерватар архітэктурных помнікаў і рэстаўратар, сын Генрыка Марконі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сям'я і дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Уладзіслаў Марконі нарадзіўся 29 лютага 1848 года ў Варшаве ў сям'і архітэктара італьянскага паходжання Генрыка (Энрыке) Марконі і шатландкі Маргарыты Гейтан (1807—1884). Маці Уладзіслава была кальвіністкай і таму некаторыя дзеці ў сям'і былі выхаваны як каталікі, а іншыя, у тым ліку і Уладзіслаў, — як кальвіністы.
Скончыў варшаўскую сярэднюю школу.
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Прадаўжальнік справы свайго бацькі, паступіў у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, якую скончыў у 1873 годзе з трыма сярэбранымі медалямі. Пасля вярнуўся ў Варшаву, дзе акрамя прафесійнай працы, актыўна займаўся сацыяльнай і культурнай дзейнасцю.
Працаваў разам з братам Леандра пры будаўніцтве Вялікай сінагогі .
Пахаваны на кальвінісцкіх могілках Варшавы .
Архітэктурныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]Уладзіслаў Марконі займаўся будаўніцтвам аб’ектаў самага рознага прызначэння, у тым ліку такіх, як:
- Жылыя дамы ў Варшаве: графіні Людвікі Мялжынскай на вул. Каралеўскай ; графа Канстанціна Плятэра на Іерусалімскіх алеях ; Дом пад Гігантамі Антоні Стшалецкага на Уяздоўскіх алеях ; Ганны Мікуліч-Радзецкай на той жа вуліцы; дамы Густава Герлаха на вуліцах: Тамка , Каперніка , Акольнік , Вейскай ; дом Яна Фрузінскага на вуліцы Каперніка (1904), Генрыка Калобжэг-Кольберга на той жа вуліцы (1904), уласны дом там жа (1900), дамы братоў Лілпап на вуліцах: Мазавецкай, Брацкай , Ардынацкай; віла Стэфана Дзявульскага на Уяздоўскіх алеях 33/35 (1910).
- Адміністрацыйныя будынкі ў Варшаве: Будынак страхавога таварыства «Расія» на вул. Маршалкоўскай, 124 (1901). Марконі рэалізаваў конкурсны праект лодзінскіх архітэктараў Ота Геліга і Пятра Брукальскага . У пабудове прымаў удзел яго асістэнт Сланіслаў Граховіч[2], будынак страхавога таварыства ад пажараў (на рагу вуліц Яснай і Бадуэна
- З прамысловых збудаванняў вядомы будынак кандытарскай фабрыкі Яна Фрузінскага на вуліцы Польнай
- Грамадскія будынкі ў Варшаве: гатэль «Брысталь », дом яўрэйскай супольнасці на вул. Грыбоўскай , школа імя Рослераў[3] на вуліцы Халоднай[4], Публічная бібліятэка імя Кербедзюў на вуліцы Кошыкавай (вёў будаўніцтва, праект Яна Хойрыха), школа для дзяцей «работнiкаў трамвайных» на вуліцы Млынарскай , будынак прытулку св. Францыска на вуліцы Салец .
- Будынкі ў розных населеных пунктах, цяпер у асноўным размешчаны на тэрыторыі Польшчы: палац у вёсцы Барковіцы Мазавецкага ваяводства; палац Дабецкіх у вёсцы Лапушна Свентакшыскага ваяводства (1897); палац Стэфана Дзявульскага ў вёсцы Саннікі Мазавецкага ваяводства; віла Дзявульскага ў вёсцы Канстанцін Лодзьскага ваяводства; Віла Казлоўскіх у горадзе Скернявіцы Лодзьскага ваяводства (1893); перабудова сядзібы сям’і Буйно ў вёсцы Брошкаў Мазавецкага ваяводства (перад гэтым перабудавана Генрыкам Марконі) і інш.
- Рэлігійныя збудаванні: касцёл Святога Вікенція дэ Поля ў Отвацку (не захаваўся), касцёл Святога Фларыяна ў Магяльніцы і іншыя. Пад надзорам У. Марконі таксама распрацоўвалася праектная дакументацыя для будаўніцтва касцёла Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску
- Будынкі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі: сядзіба ў вёсцы Борхаў Рэчыцкага раёна (1911), маёнтак князя Чацвярцінскага ў Жалудку (цяпер (Шчучынскі раён), сядзіба графа Празора ў вёсцы Астрагляды Брагінскага раёна; сядзіба графа Пуслоўскага ў Мерачоўшчыне Івацэвіцкага раёна.
- Рэстаўрацыя жылых дамоў і іншых збудаванняў. У прыватнасці, у Варшаве: дома Фукераў і Дома князей Мазавецкіх каля Рынкавай плошчы ў Старым горадзе; таксама правёў працы па захаванні (кансервацыі) Вілянуўскага палаца (1906), Палаца Патоцкіх і палаца Веселяў і шэрагу іншых аб’ектаў у сталіцы Польшчы.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Быў сузаснавальнікам Музея рамёстваў і прыкладнога мастацтва, членам фатаграфічнага таварыства, Таварыства апекі над помнікамі даўніны. Быў таксама членам камітэтаў па будаўніцтве «Мікалаеўскага моста » ў Варшаве (цяпер Мост Панятоўскага), гарадской каналізацыі і бальніц. Член камітэта будаўніцтва помніка Міцкевічу ў Варшаве. Быў у складзе журы конкурсу праектаў аднапавярховага дома ў «стылі свойскім», арганізаванага варшаўскім Мастацкім таварыствам (1902)[5], праектаў касцёла для сяла Орлуў (1910)[6], алтара для касцёла Збавіцеля ў Варшаве (1913)[7], сядзібы сям'і Улодкаў у Няговічах (1913)[8].
Ад 1894 года выдаваў разам з братам Янам «Альбом помнікаў архітэктуры і мінуўшчыны» (польск.: Album architektoniczne dawnych zabytków i pamiątek przeszłości).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер ордэна св. Станіслава III ступені.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]26 чэрвеня 1880 года ажаніўся з Казімірай Элеанорай Кольберг, дачкой мастака Антонія Кольберга . Яны мелі восем дзяцей, у тым ліку:
- Багдан (1894—1975) — стаў рэстаўратарам жывапісу
- Казімір (1890—1992)
- Тадэвуш (1899—1956) — эканамічны дзеяч і прамысловец, ажаніўся з Аленай з Брунаў, добра вядомай варшаўскай сям'і.
- Галіна Марыя (1888—1952) — жонка вядомага жыхара Варшавы Станіслава Лозы .
Сын Багдана, Генрык Ежы , таксама стаў польскім архітэктарам, як яго дзед і прадзед.
Уладзіслаў Марконі, яго жонка і двое сыноў былі пахаваныя ў сямейнай грабніцы на евангелісцка-рэфарматарскіх могілках у Варшаве.
Зноскі
- ↑ Władysław Marconi // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Bauzt S. Gmach Tow. Ubezpieczeń «Rossya» w Warszawie // Architekt. — 1901. — № 7. — S. 102—105.
- ↑ Miejsce egzekucji — szkoła Roeslerów (ul. Chłodna 33) (польск.)
- ↑ У час існавання Варшаўскага гета там часова змяшчаўся дом сірот пад кіраўніцтвам Януша Корчака
- ↑ Rozstrzygnięcie konkursów // Architekt. — 1902. — № 8. — S. 95.
- ↑ Rozstrzygnięcie konkursu na projekt kościoła we wsi Orłów // Architekt. — 1910. — № 3. — S. 50; Protokół z posiedzenia konkursowego w sprawie oceny nadesłanych projektów kościoła we wsi Orłów, gub. Lubelskiej, pow. Krasnostawskiego // Przegląd Techniczny. — 1910. — № 9. — S. 118.
- ↑ Konkurs na projekt ołtarza // Architekt. — 1912. — № 11—12. — S. 133.
- ↑ Konkursy // Architekt. — 1914. — № 1-2. — S. 30.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Łoza S. Słownik architektów i budowniczych polaków oraz cudzoziemców w Polsce pracujących. — Warszawa: Wydawnictwo im. Mianowskiego, Instytutu popierania nauki, 1931.
- Hanna Krzyżanowska, Marconi Władysław, [w:] Polski słownik biograficzny konserwatorów zabytków, red. Henryk Kondziela, Hanna Krzyżanowska, z. 2, Poznań, Wydaw. Poznańskie 2006, ISBN 83-7177-416-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў Марконі
- Władysław Marconi Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
- Нарадзіліся 29 лютага
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 1915 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на кальвінісцкіх могілках Варшавы
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Польшчы
- Архітэктары Расійскай імперыі