Косаўскі палац

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Косаўскі замак)
Jump to navigation Jump to search
Палац
Косаўскі палац
Палац Пуслоўскіх
Палац Пуслоўскіх
52°45′55″ пн. ш. 25°07′18″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Косава
Архітэктурны стыль неаготыка
Аўтар праекта Францішак Яшчалд
Архітэктар Францішак Яшчалд
Заснавальнік Вандалін Пуслоўскі
Дата заснавання 1838
Дата пабудовы 1838 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 111Г000305шыфр 111Г000305
Стан Ідзе рэканструкцыя

Косаўскі палац (Брэсцкая вобласць)
Косаўскі палац
Косаўскі палац

Косаўскі палац (таксама вядомы як палац Пуслоўскіх) — неагатычны палац у выглядзе абарончага замка. Маёнтак знаходзіцца недалёка ад урочышча Мерачоўшчына, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, нацыянальны герой Польшчы, Беларусі і ЗША[1].

Спецыяльная камісія ЮНЕСКА прызнала палац перспектыўным міжнародным турыстычным аб'ектам і выдаткавала на падрыхоўчыя працы па яго аднаўленні грант у 50 000 долараў[2][3]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Косаўскі палац на малюнку Напалеона Орды
Косаўскі палац у 1920

Мястэчка Косава вядома з 1494 года, калі вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык, аддаў гэтыя землі свайму падскарбію Івану Храптовічу. На працягу некалькіх стагоддзяў уладальнікамі Косава былі розныя знакамітыя сем'і — Храптовічы, Сангушкі, Флемінгі, Чартарыйскія, Сапегі. У 1821 годзе асабняк быў набыты Казімірам Пуслоўскім, які заснаваў у Косаве фабрыку дываноў, а ў яго ваколіцах пабудаваў або адрамантаваў каля 60 храмаў.

Менавіта Казімір у 1838 годзе пачаў будаўніцтва раскошнага палаца[1]. Пасля асабняк перайшоў яго спадчынніку — сыну Вандаліну Пуслоўскаму, буйному прамыслоўцу і аматару мастацтваў, які працягнуў будаўніцтва палаца. Аўтар праекта — варшаўскі архітэктар Францішак Яшчалд, а ў другой палове стагоддзя рэканструкцыяй палаца займаўся Уладзіслаў Марконі[1].

Палац удала ўпісаны ў маляўнічы паркавы краявід. Узводзячы сваю рэзідэнцыю ў гэтым месцы, Пуслоўскія звязвалі будаўніцтва палаца з суседняй гістарычнай сядзібай, дзе ў 1746 годзе нарадзіўся кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года генерал Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Палац Пуслоўскіх і старадаўняя сядзіба Касцюшкаў разам з паркам стварылі ўнікальны палацава-паркавы ансамбль, але на яго долю выпалі вельмі складаны лёс і цяжкія выпрабаванні.

Сярод гасцей палаца можна пералічыць мноства вядомых асоб, у тым ліку беларускага літаратара, музыканта і мастака Напалеона Орду, пісьменнікаў Генрыка Сянкевіча і Элізу Ажэшка маршала Юзафа Пілсудскага, гісторыка і пісьменніка Вацлава Ластоўскага і іншых. Дзякуючы малюнкам Напалеона Орды, сёння мы ведаем, як выглядаў палац у час Пуслоўскіх[4]

Трэці ўладальнік Леанард Пуслоўскі прадаў асабняк за 700 тысяч рублёў, каб пагасіць даўгі, зробленыя пры гульні ў карты. Палац быў набыты расійскім купцом Аляксандравым, які крыху пазней перапрадаў яго па двайной цане княгіні Ганне Трубяцкой. Пасля ўладальнікам уласнасці стала княгіня Абамалек, а затым князь Альдэнбургскі[4].

У час Першай сусветнай вайны палац быў разрабаваны і часткова разбураны[4]. Знікла калекцыя рэдкіх рукапісаў, скульптуры, карціны і ўсе каштоўнасці[3]. Незваротна знішчылі парк і аранжарэі[4]. Да нашых дзён ад іх захаваліся толькі трохі бэзавых і глогавых кустоў[3]. Многія з каштоўнасцей былі вывезены за межы краіны. З 1921 да 1939 года палац належаў Польшчы. Пасля праведзенай рэстаўрацыі ён выкарыстоўваўся ў якасці адміністрацыі староства Косаўскага павета(польск.) бел. і вучылішча садаводства[1][3]. Да 1939 года ў шэрагу залаў захаваліся печы і каміны.

З верасня 1939 года да 1941 года ў палацы размяшчаліся часткі Чырвонай арміі.

Самыя вялікія разбурэнні будынкі атрымалі цягам Другой сусветнай вайны, хоць акупанты не кранулі палаца[2]. На яго тэрыторыі і ў горадзе былі створаны 4 гета, у якіх было знішчана практычна ўсё яўрэйскае насельніцтва Косава, з чаго колькасць яго жыхароў памяншылася ў сем разоў[4]. У 1944 годзе адбыўся велізарны пажар, распачаты мясцовымі партызан, які знішчыў усе астатнія памяшканні і дэкаратыўную аздобу[1]. Былі пашкоджаны падмуркі, частка сцен абвалілася, адсутнічаў дах, толькі часткова ацалелі вітражы. Палац быў спалены, паколькі партызаны баяліся, што захопнікі могуць зладзіць у ім засаду. Пажар не спыняўся 10 дзён, а слуп дыму вісеў над маёнткам на працягу месяца. Разам з палацам быў спалены і дом Касцюшкі, у якім змяшчаўся нямецкі штаб[4].

Пасля вайныў савецкі час палац і ўся зямля пры ім сталі ўласнасцю Дзяржаўнага ляснога фонду, вынікам дзейнасці якога стала знішчэнне ўсіх каштоўных парод дрэў. На тэрасах былі пасаджаны хвоі, якія на працягу многіх гадоў хавалі пабудовы[5].

У 1947 годзе Косаўскі райвыканкам распачаў работы па частковаму прыстасаванню замка пад дзіцячы дом. Аднак работы аказаліся не пад сілу выканкаму і былі спынены.

Архітэктарамі дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстрэстаўрацыяпраект» былі распрацаваныя генеральны план аднаўлення палаца і сядзібы Тадэвуша Касцюшкі, а таксама рэканструкцыі парку як адзінага палацава-паркавага ансамбля. У 2007г у Косаўскім замку распачаліся рэстаўрацыйныя працы, якія працыягваюцца і ў 2019г.

Паводле пастановы Савета Міністраў ад 3 чэрвеня 2016 года № 437 Косаўскі замак быў уключаны ў лік 27 аб'ектаў, выдаткі на захаванне якіх (у частцы капітальных выдаткаў) могуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту[6].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі ва ўрочышчы Мерачоўшчына каля Косаўскага палаца. Фота 2012 года.

Стыль і агульная структура ансамбля[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва Палаца Пуслоўскіх працягвалася каля 10 гадоў[3]. Варшаўскі архітэктар Францішак Яшчалд замяніў распаўсюджаны на той час палацава-паркавы класіцызм гатычнай старажытнасцю. Шэраг даследчыкаў падкрэсліваюць аналогію Косаўскага палаца з замкам(польск.) бел. Гогенцолернаў у Камянцы Замбкавіцкім(польск.) бел. (Польская Сілезія). Архітэктурны стыль палаца быў вызначаны як рэтраготыка. У той час такая архітэктура стваралася, як палітычны пратэст супраць афіцыйнай ідэалогіі царскай Расіі[4].

Ансамбль быў пабудаваны на штучна створаным пагорку, а палац разам з паркам займаў плошчу ў 40 га. Па восі сіметрыі былі размешчаны ўваходны порцік, клумбы, фігуры, алеі, палац, тэрасы, а сама вось сканчалася возерам з выспай. Уезд на тэрыторыю комплексу ажыццяўляецца праз 3 порцікі. Галоўны ўваход быў размешчаны ў напрамку Ружан, на поўнач вёў Паўночны порцік. На горад Косава быў накіраваны Паляўнічы порцік, але да гэтага часу археолагі не змаглі выявіць яго дакладнае месцазнаходжанне[3].

Архітэктура галоўнага будынка[правіць | правіць зыходнік]

Паўночна-ўсходні фасад
Паўднёва-заходні фасад

Палац мае правільную геаметрычную форму і сіметрычную кампазіцыю[3] са значным перападам вышыні[7]. Ён складаецца з цэнтральнага двухпавярховага корпуса i двух бакавых аднапавярховых крылаў, злучаных з iм вузкiмi галерэямi, прарэзанымi высокiмi спічастымі аркамi[1]. Вуглы цэнтральнага корпуса фланкiраваны гранёнымi вежамi рознай вышынi, вуглы бакавых крылаў умацаваны вежападобнымi эскарпамi(руск.) бел.. Фасады рытмiчна чляняцца спічастымi аркамi, аконнымi праёмамi, перспектыўнымi нiшамi, гранёнымi вежамi. Унутраная планiроўка сiметрычная, характэрная для палацавай архiтэктуры класiцызму. Палац — прыклад спалучэння класiцыстычных прыёмаў у планiроўцы i кампазiцыi з элементамi неаготыкi ў архiтэктурнай аздобе.

Дзякуючы такім тыпова гатычным формам[7], як зубчастыя вежы з зубчастымі завяршэннямі і шчылепадобнымі праёмамі, прарэзаныя вузкія байніцы, вуглавыя контрофорсы, спічастыя абрысы вокнаў, насценныя фіялы, машыкулі і гэтак далей, ансамбль нагадвае хутчэй абарончы аб'ект, чым палац. Таму яго часам называюць «маленькі замак»[1][3]. Кожная з 12 вежаў васьмікутнай формы ў плане і сімвалізуе адзін з месяцаў года. Вышэй, чым астатнія, чатыры вежы, размешчаныя ў цэнтры, якія прызначаны для ўраджайных мая, чэрвеня, ліпеня і жніўня. Найбольш высокімі з'яўляюцца тыя, якія сімвалізуюць ліпень і жнівень[1].


Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Белая зала палаца ў 1939

У стылі сярэдневяковай готыкі інтэр'еры палаца выканалі архітэктар Уладзіслаў Марконі і мясцовы дэкаратар Аляксандр Жмурка[8][9][10] (паводле звестак некаторых мастацтвазнаўцаў, дэкаратарам быў Францішак Жмурка(руск.) бел. — вядомы польскі мастак[11][7]).

У адным з крылаў палаца знаходзіліся мастацкая галерэя і бібліятэка, якая змяшчала каля 10 000 рэдкіх кніг. У іншым крыле былі размешчаны спальныя памяшканні[3].

Палац змяшчаў 132 памяшканні, ні адно з якіх не было падобна на іншае[4]. Дзякуючы сістэме калідораў і асабліваму размяшчэнню вокнаў, на працягу 2,5 дзён у годзе сонечнае святло цалкам залівала адзін з пакояў. У гэтыя дні ўладальнікі адзначалі «Дзень пакоя», багата яго ўпрыгожваючы і праводзячы ў ім амаль увесь свой час[1].

У палацы было мноства раскошных залаў, і кожная з іх мела сваю ўласную назву і спецыяльнае прызначэнне. У Белай зале, упрыгожанай пліткай, танцавалі на вялікіх, шумных вечарынах. У Чорнай гулялі ў карты, а ў Ружовай працавалі і слухалі музыку[1]. Былі таксама Сіняя, Сярэбраная, Залатая, Шкляная, Люстэркавая і многія іншыя. Любое памяшканне было ўпрыгожанае габеленамі, дыванамі, мармурам, дэкаратыўнымі камінамі і скульптурамі[3]. Дакладна вядома, што ва ўсіх памяшканнях было ўстаноўлена падлогавае ацяпленне(укр.) бел.[1].

На другім паверсе размяшчалася Парадная зала, сцены якой былі размаляваныя вядомымі і невядомымі мастакамі таго часу[3]. Рэстаўратары выказалі здагадку, што раней у зале пад тонкай і шкляной падлогай сярод плаваючых водарасцей плавалі экзатычныя рыбы[1]. Падчас рэстаўрацыі стала ясна, што кафля для палаца была дастаўлена з Аўстрыі, а сістэма ацяплення выраблена на прадпрыемстве ў горадзе Стампоркуў(руск.) бел. у Польшчы[5]. Цэглу для будаўніцтва дастаўлялі здалёк, з-за межаў краіны[3].

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Вакол рэзідэнцыі па плане архітэктара Ф. Яшчалда быў закладзены цудоўны парк на ўзор рэнесансных садоў(укр.) бел. Італіі. Вандалін Пуслоўскі ўключыў у новую кампазіцыю добра захаваны стары парк, які некалі абкружаў дом-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі.

У парку раслі больш чым за 150 відаў экзатычных раслін, а асабліва рэдкіх відаў уладкавалі аранжарэю.

Парк жывапісна спускаецца да трох штучных сажалак[1].

У заходняй частцы парку пабудавана капліца, размешчаная на ўчастку ў форме круга, якая абрасла барвенкам. На заходнім баку тэрасы пабудаваныя дапаможныя памяшканні, якія ўключаюць у сябе кухню, бровар і стайня. Прастору паміж броварам і азёрамі займае фруктовы сад, аранжэрэя і дом садоўніка[3].

На тэрасах былі размешчаны фантаны з шырокімі чашамі. Па парку стаялі скульптуры. У паўночна-ўсходняй частцы ракі Косава мелася сістэма трох азёр, падзеленых плацінай, берагі якіх параслі плакучымі вербамі[3].

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Косаўскі замак. Тыльны фасад галоўнага корпуса, фота 2009 года
Косаўскі замак. Рэканструкцыя, фота 2009 года.

Нягледзячы на разбурэнні, Косаўскі палац па-ранейшаму ўражвае і прыцягвае ўвагу. З 2008 года ў ім працуюць рэстаўратары, якія спадзяюцца завяршыць аднаўленне палаца да 2018 года[1].

На працягу першых трох гадоў рэстаўрацыі былі выкарыстаныя больш за 11 мільярдаў рублёў, з рэзідэнцыі вывезлі каля 3 тысяч м³ смецця. Спецыялістамі зроблена гідраізаляцыя фундамента і створана інжынерная інфраструктура — праведзена электрычнасць і ваду, адноўлена і перабудавана каналізацыя. Былі адноўлены ўнутраныя сцены будынка і пачата праца над вокнамі і афарбоўкай фасада[12].

Легенды[правіць | правіць зыходнік]

Новая брама

Як і многія іншыя палацы і замкі, Косаўскі палац мае сваі легенды. Напрыклад, мясцовыя жыхары расказваюць, што для аховы палаца яго ўласнік трымаў льва, якога пускалі ўначы блукаць па калідорах[1].

Косаўскі палац Пуслоўскіх 2017-2018
Косаўскі палац Пуслоўскіх пасля завяршэння галоўных вонкавых рэстаўрацыйных прац. Выгляд 2017-2018

Існуе таксама легенда, што існуе падземны праход, па якім за адну гадзіну можна дабрацца да іншай рэзідэнцыі Сапегаў, якая знаходзіцца ў Ружанах, у 20 км ад Косава. Пры гэтым праход такі шырокі, што ў ім можна ехаць на карэце(руск.) бел., запрэжанай тройкай коней(руск.) бел.[1].

Музыкальная легенда распавядае, што калі нехта пляскае ў ладкі, стоячы пад акном на другім паверсе, то з усходняга боку аркі будынка чуваць меладычныя гукі[1].

Мясцовыя жыхары таксама кажуць, што графіня Пуслоўская вельмі любіла ездзіць у санках(руск.) бел., таму граф загадваў пакрываць частку парка соллю, каб можна было працягваць катанні нават у летні час.


У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі

У 2012 годзе выява палаца была выкарыстана на паштовай марцы Беларусі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Відэа[правіць | правіць зыходнік]

https://www.youtube.com/watch?v=F7lphry3JfU

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 Дворец Пусловских в Коссово (руск.) 
  2. 2,0 2,1 Naviny.By/Туризм/06 мая 2015 года/Коссовскую жемчужину поднимут из руин (руск.) 
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 Коссово, дворец Пусловских (Коссовский дворец) (руск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 Экспресс новости, информационно-аналитический еженедельник/ № 31 (311), 1-7 августа, 2003 года/Оксана Яновская/Земля Тадеуша Костюшко (руск.) 
  5. 5,0 5,1 Tomin.by/Дворец Пусловских (Коссовский замок) (руск.) 
  6. Постановление Совета Министров от 03.06.2016 № 437 О некоторых вопросах обеспечения сохранности историко-культурных ценностей (руск.) 
  7. 7,0 7,1 7,2 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 353. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  8. Несцярчук. Замкi, палацы, паркi Берасцейшчыны
  9. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ
  10. Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Tom 2
  11. Федорук Анатолий Тарасович. «Старинные усадьбы Берестейщины». Минск, издательство «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2004 год. 576 страниц. ISBN 985-11-0305-5.
  12. NEST, недижимость и строительство/23 декабря, 2012/Коссовский дворец возрождается (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rąkowski Grzegorz, «Czar Polesia», Pruszków 2001
  • Hauser Z., «Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi», Warszawa 2005

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]