Уладзіслаў Тышкевіч
Уладзіслаў Тышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Караль Дольскі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Юзафат Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1644 | ||||||
Смерць | студзень 1684[1] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Тышкевічы | ||||||
Бацька | Антоні Ян Тышкевіч | ||||||
Маці | Крысціна са Швыкоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Тэадора Аляксандра з Сапегаў[d][2] | ||||||
Дзеці | Тэрэза з Тышкевічаў[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзіслаў Тышкевіч (1644 — студзень 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Антонія Яна Тышкевіча і Крысціны са Швыкоўскіх.
Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй 1672—1676 гадоў. Удзелу Уладзіслава Тышкевіча ў бітве пад Хацінам 1673 года прысвечаны верш ксяндза Мацея Ігната Кулігоўскага[3].
З 3 лютага 1676 па студзень 1684 года займаў пасаду крайчага вялікага літоўскага[3].
Пахаваны ў бернардзінскім касцёле ў Вільні. Яўстафій Тышкевіч згадвае эпітафію, у якой адзначана, што Уладзіслаў Тышкевіч памёр неўзабаве пасля венгерскай выправы. Верагодна, маецца на ўвазе паход Яна ІІІ Сабескага супраць турак у 1683 годзе[3].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1665 годзе ажаніўся з Марыянай з Тызенгаўзаў, ад якой дзяцей не меў.
11 ліпеня 1671 года ажаніўся з Тэадорай Аляксандрай з Сапегаў (1639—1678). Ад яе меў дачку Тэрэзу, якая пабралася шлюбам з Крыштафам Станіславам Завішам.
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 229.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б в Г. А. Карпечанка. Удзел прадстаўнікоў роду Тышкевічаў у вайсковых і грамадска-палітычных падзеях Беларусі XV—XIX стст. Архівавана 31 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў Тышкевіч