Уцёкі ў Егіпет
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/%D0%A3%D1%86%D1%91%D0%BA%D1%96_%D1%9E_%D0%95%D0%B3%D1%96%D0%BF%D0%B5%D1%82._%D0%94%D1%80%D1%83%D0%B3%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0_XVII_%D1%81%D1%82._%D0%97_%D0%B1%D1%80%D1%8B%D0%B3%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB%D0%B0_%D1%9E_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5.jpg/220px-%D0%A3%D1%86%D1%91%D0%BA%D1%96_%D1%9E_%D0%95%D0%B3%D1%96%D0%BF%D0%B5%D1%82._%D0%94%D1%80%D1%83%D0%B3%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0_XVII_%D1%81%D1%82._%D0%97_%D0%B1%D1%80%D1%8B%D0%B3%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB%D0%B0_%D1%9E_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5.jpg)
Уцё́кі ў Егі́пет — апісаныя ў Евангеллі паводле Мацвея падзеі, якія адбываліся з сям’ёй Ісуса Хрыста пасля наведвання вешчуноў з усходу. Іосіф з Марыяй выпраўляюцца ў Егіпет, каб уратаваць Сына ад забойства, замоўленага царом Ірадам.
Евангелле
[правіць | правіць зыходнік]Уцёкі Святой сям’і ў Егіпет апісаны толькі ў адным Евангеллі і вельмі каротка. Пасля таго, як мудрацы з усходу прынеслі немаўляці дарункі і не вярнуліся да Ірада, Іосіфу ў сне з’явіўся ангел, які загадаў: «Устань, вазьмі Дзіця і матку Яго і бяжы ў Егіпет і будзь там, дакуль не скажу табе; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго» (Мц., 2:13). Тае ж ночы Іосіф з Марыяй і Ісусам выправіліся ў Егіпет, дзе жылі да смерці Ірада.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уцёкі ў Егіпет