Філіп Шаперон
Філіп Шаперон | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лютага 1823[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 снежня 1907 (84 гады) ці 1906[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Émile Chaperon[d] |
Род дзейнасці | мастак, сцэнограф |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філіп Шаперон (фр.: Philippe Chaperon, 2 лютага 1823, Парыж — 21 снежня 1906)[3][4] — французскі жывапісец і тэатральны мастак, вядомы сваімі працамі для Парыжскай оперы. Распрацаваў сцэнічнае афармленне для прэм’ер шэрагу опер 19 стагоддзя, у тым ліку «Дон Карлас» і «Аіда» Дж. Вердзі, «Сід» Ж. Маснэ, «Генры VIII» К. Сен-Санса, другой часткі «Траянцы» Г. Берліёза, а таксама для першых пастановак у Францыі опер «Атэла» і «Рыгалета» Дж. Вердзі і «Тангейзер» Р. Вагнера.[5][6]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Парыжы, яго бацька быў супрацоўнікам Caisse d'Épargne . Шаперон вучыўся ў імператарскім ліцэі Банапарта, а затым у Школе вытанчаных мастацтваў, дзе вывучаў жывапіс і архітэктуру. Атрымаў Рымскую прэмію і правёў тры гады на віле Медычы. Ён таксама вывучаў архітэктуру ў атэлье Віктора Бальтара і жывапіс у атэлье Леона Рызенера , дзе атрымліваў парады ад стрыечнага брата Рызенера Эжэна Дэлакруа.[3][6]
Вывучэнне архітэктуры паўплывала на многія карціны Шаперона. Ён дэбютаваў на Парыжскім салоне ў 1844 годзе з карцінай «Руіны храма ў Індыі» (фр.: Ruines d'un Temple dans l'Inde). Пазней выстаўляў пейзажныя карціны гарадоў і вёсак, інтэр’еры касцёлаў.[7] Аднак сваёй асноўнай славы ён дасягнуў менавіта як сцэнічны мастак. Ён вывучаў рамяство з 1842 года ў П’ера Сісеры і Даменіка Феры, абодва з іх працавалі на галоўныя оперныя і драматычныя тэатры Парыжа.
Шаперон правёў два гады ў Іспаніі з 1847 па 1849 год. Першапачаткова ён паехаў туды, каб працаваць над дэкорам для тэатра ў Барселоне, але па прапанове Сісеры ён падарожнічаў па Іспаніі, малюючы віды вёсак і гарадоў. Іспанскія сюжэты ўвайшлі ў моду ў оперы, і яго карціны пазней паслужылі натхненнем для сцэнічных дэкарацый Шаперона.[8]
У 1851 годзе Шаперон далучыўся да атэлье Сісеры , якім на той момант кіраваў зяць Сісеры Агюст Альфрэд Рубэ. Рубэ і Шаперон стварылі ўласнае атэлье «Rubé et Chaperon» у 1864 годзе і на працягу наступных 30 гадоў распрацавалі мноства дэкарацый, а таксама дэкор інтэр’еру для тэатраў па ўсёй Францыі і ў Бельгіі. У 1875 годзе яны стварылі заслону трамплёй для нядаўна пабудаванага палаца Гарнье, а таксама карціну на купале над галоўнай глядзельнай залай Ла-Монэ . Шаперон таксама стварыў заслону трамплёй для тэатра Эдэн , які адкрыўся ў 1883 годзе. Акрамя сваёй тэатральнай працы з Рубэ, Шаперон ствараў дэкаратыўныя карціны і дызайн інтэр’еру для цэркваў, грамадскіх будынкаў і прыватных асабнякоў, такіх як гатэль Goüin .[9][10][11]
У 1895 годзе Рубэ пакінуў атэлье, каб стварыць новае партнёрства са сваім унукам Марселем Муасанам, які працаваў у «Rubé et Chaperon». Але Шаперон працягваў працаваць у атэлье, да якога далучыўся яго сын Эміль, і разам яны распрацоўвалі праекты для многіх оперных і тэатральных пастановак у Парыжы, сярод іх — оперы «Фаварытка», «Гугеноты», «Фрэдэгонда (опера) », «Гамлет» і «Месідор ». Яны таксама выраблялі экспанаты для Сусветнай экспазіцыі ў 1900 годзе і дэкор інтэр’еру для шматлікіх правінцыйных тэатраў, а таксама муніцыпальнага казіно ў Біярыцы, якое адкрылася ў 1901 годзе.[9]
Шаперон сышоў на пенсію ў Ланьі-сюр-Марн у прыгарадзе Парыжа ў 1905 годзе. Там ён і памёр у 1906 годзе ва ўзросце 83 гадоў. Пасля яго смерці мастак і палітык Эцьен Дзюжардэн-Бамец замовіў бюст Шаперона ў Шарля-Анры Пурке , які быў пазней усталяваны ў палацы Гарнье.[3]
Пасля смерці бацькі Эміль Шаперон працягваў працаваць дызайнерам, а пазней стварыў мастацкую галерэю на вуліцы Фабур Сен-Анарэ. Ён з’ехаў з Парыжа ў Сен-Мор у 1932 годзе і памёр у Канфалене ў 1946 годзе. У Філіпа Шаперона было яшчэ два сыны: Эжэн Шаперон (1857—1938), мастак і ілюстратар, які спецыялізаваўся на ваенных тэмах, і пісьменнік Філіп Агюст Тэафіл Шаперон (1853 — каля 1938).[3][12]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Дэкарацыі
[правіць | правіць зыходнік]Карціны
[правіць | правіць зыходнік]-
Царква Сент-Эцьен-дзю-Мон (фр.: L'église Saint-Etienne-du-Mont), 1842
-
Спуск Сан-Мігеля (ісп.: Bajada de San Miguel), 1847
-
Сцэна масавых беспарадкаў на Пон-дэ-л'Аршэвешэ (фр.: Scène d'émeute au pont de l'Archevêché), 1849
-
Інтэр’ер гасцёўні (фр.: Intérieur d'un salon), 1897
-
Сабор Святой Сафіі (фр.: Basilique Sainte-Sophie), 1893
Зноскі
- ↑ Philippe Marie Émile Chaperon // Chaperon, Philippe Marie Émile // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00035620 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б в г Wild, Nicole (1993). «Décorateurs et Costumiers: Chaperon, Philippe-Marie». Décors et costumes du XIXe siècle, Vol. 2, pp. 279—346. Éditions de la Bibliothèque nationale de France. Online version retrieved 4 February 2019.
- ↑ Bibliothèque nationale de France. Notice de personne: Chaperon, Philippe (1823—1906). Retrieved 4 February 2019.
- ↑ Lacombe, Hervé (2001). The Keys to French Opera in the Nineteenth Century, p. 57. University of California Press. ISBN 0520217195
- ↑ а б Beudert, Peter (2006) «Stage Painters at the Paris Opéra in the Nineteenth Century». Music in Art, Vol. 31, No. 1/2, pp. 63-72. Retrieved 4 February 2019.
- ↑ Lanoë-Villène, Georges (1905). Histoire de l'école française de paysage depuis Chintreuil jusqu'à 1900, p. 382. Société nantaise d'éditions
- ↑ s.n.. «Philippe Chaperon (1823—1906)». Galerie La nouvelle Athènes. Retrieved 4 February 2019.
- ↑ а б Carnoy, Henry (ed.) (1903—1909) «Chaperon, Phillipe». Dictionnaire biographique international des écrivains, pp. 44-46. Published in facsimile by Georg Olms Verlag, 1987. ISBN 3487410583
- ↑ s.n. (2019). Dessins d’Architecture, pp. 12-13. Librairie Raphaël Thomas. Retrieved 7 February 2019.
- ↑ s.n. (2017). Architecture Dessins et Documents, p. 43. Librairie Raphaël Thomas. Retrieved 7 February 2019.
- ↑ s.n.. «Philippe Chaperon» Архівавана 30 кастрычніка 2021.. Encyclopédie de l’art lyrique français. Association l’Art Lyrique Français. Retrieved 4 February 2019.
- ↑ Пастаноўка так і не была рэалізавана, бо тэатр быў знішчаны пажарам 25 мая 1887 года.