Хадчанская лясная дача
Хадча́нская лясна́я да́ча — лясны масіў у Бешанковіцкім раёне за 25 км па паўднёвы ўсход ад г.п. Бешанковічы, на тэрыторыі Скрыдлеўскага лясніцтва Віцебскага лясгаса. Плошча складае 1,7 тыс. га.
Рэльеф раўнінны, у заходняй частцы ўзгоркава-хвалісты. Глебы пераважна тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя сярэдне-сугліністыя. На тэрыторыі дачы возера Бораўна і возера Чарніца, з якога бярэ пачатак рака Чарнічанка, возера Саро, злучанае пратокамі з азёрамі Астровенскае і Белае.
Хвойнікаў 32,4 %, ельнікаў 28,3 %, бярэзнікаў 15,8, чорнаалешнікаў 13,5, асіннікаў 8,8, шэраалешнікаў 1,2 %. Каля 35 % дачы забалочана. Асноўныя тыпы балотных лясоў — хвойнікі сфагнавыя, бярэзнікі асаковыя і ельнікі асакова-сфагнавыя, сухадольных — ельнікі кіслічныя, бярэзнікі чарнічныя і шэраалешнікі кіслічныя. Ландшафт тыповы для Беларускага Паазер’я.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хадчанская лясная дача // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.