Хайрам Бінгем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хайрам Бінгем
англ.: Hiram Bingham
Хайрам Бінгем
Хайрам Бінгем
Дата нараджэння 19 лістапада 1875(1875-11-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 1956(1956-06-06)[2][3] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Hiram Bingham II[d]
Маці Clara Brewster[d]
Жонка Alfreda Nonna Bingham Gregor[d]
Дзеці Hiram Bingham IV[d] і Jonathan Brewster Bingham[d]
Род дзейнасці палітык, падарожнік-даследчык, археолаг, лётчык, выкладчык універсітэта, пісьменнік, навуковец
Навуковая сфера археолаг, філосаф, гісторык
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як навуковец, палітык, дасследчык
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ха́йрам Бі́нгем (англ.: Hiram Bingham; 19 лістапада 1875 — 6 чэрвеня 1956) — амерыканскі археолаг і палітык, які абессмяроціў сябе адкрыццём «згубленага горада інкаў» Мачу-Пікчу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хайрам Бінгем нарадзіўся 19 лістапада 1875 года на востраве Ганалулу, Гаваі. Яго бацька і дзед былі хрысціянскімі місіянерамі. Бацька Хайрама навучыў яго асновам альпінізму, якія дазволілі яму здзяйсняць падарожжы ў цяжкадаступныя горныя мясцовасці. У 1906 годзе Хайрам паўтарыў шлях Балівара з Венесуэлы ў Калумбію, а праз два гады перасёк Анды на шляху з Буэнас-Айрэса ў Ліму.

З 1882 па 1892 гады навучаўся ў каледжы Оаху (англ.: O'ahu College). Пасля яшчэ ў падлеткавым узросце з’ехаў на мацярык, каб працягнуць навучанне. Паступіў у акадэмію Філіпса ў Андаверы (Масачусетс), якую скончыў у 1894 годзе. У Ельскім універсітэце здабыў ступень бакалаўра гуманітарных навук (1898), ступень у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (1900), а ў 1905 г. — доктара філасофіі ў Гарвардскім універсітэце. Пад час вучобы ў Ельскім універсітэце стаў удзельнікам Брацтва Акацыі (англ.: Acacia Fraternity). Ён вывучаў гісторыю і палітыку ў Гарвардзе і тады ж працаваў выкладчыкам пад кіраўніцтвам Томаса Уілсана ў Прынстанскім універсітэце. У 1907 г. Ельскі ўніверсітэт прызначыў Бінгема на пасаду лектара гісторыі Паўднёвай Амерыкі.

Хайрам Бінгем справа на мосце на шляху ў Вількабамбу (1911 год)

У 1911 годзе Хайрам выпраўляецца ў экспедыцыю, падрыхтаваную Ельскім універсітэтам для пошукаў згубленага горада інкаў, які ў свой час шукалі, але не здолелі знайсці іспанскія канкістадоры. З пісьмовых крыніц па цывілізацыі інкаў вынікала, што мае сэнс шукаць горад у ваколіцах Куска, у краі непрыступных горных вяршыняў. 24 ліпеня 1911 года Хайрам Бінгем адкрыў свету «згублены горад», крэпасць Мачу-Пікчу. За свае падарожжы Бінгем зрабіў шмат адкрыццяў пра цывілізацыю інкаў, якія потым апісаў у кнігах «Зямля інкаў» (1922), «Мачу-Пікчу» (1930), «Згублены горад інкаў» (1948).

У 1917 паступіў на службу ў войскі ЗША. Служыў пілотам падчас Першай сусветнай вайны. Пасля вяртання з вайны распачаў кар’еру палітыка. У 1922—1923 выконваў абавязкі віцэ-губернатара штата Канектыкут. У 1924 быў абраны на пасаду губернатара штата, але на наступны дзень пасля ўступлення на пасаду сышоў у адстаўку, каб мець магчымасць абірацца ў сенат. У 1926 годзе быў абраны сенатарам.

Сканаў 6 чэрвеня 1956 года ў Вашынгтоне, пахаваны на Арлінгтанскіх могілках.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Хайрама Бінгема называюць адным з прататыпаў Індыяны Джонса[5].
  • У 2008 годзе ўрады ЗША і Перу дамовіліся аб вяртанні часткі скарбаў, якія Бінгем вывез за часы сваіх экспедыцый у ЗША, на радзіму.
  • У гонар Бінгема названы адзін з месяцавых кратараў.

Зноскі

  1. Hiram Bingham // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hiram Bingham // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hiram Bingham Iii // GeneaStar
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  5. The trail less trampled on Архівавана 17 лютага 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]