Перайсці да зместу

Цыкламен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цыкламен

Кветка Cyclamen persicum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyclamen L., Sp. Pl. 1: 145 (1753)

Падроды
  • Corticata
  • Cyclamen
  • Gyrophoebe
  • Psilanthum
Арэал
выява

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500649
NCBI  59973
EOL  72251
GRIN  t:149
IPNI  32774-1

Цыкламен, таксама Альпійская фіялка, або Драква (Cyclamen) — род кветкавых раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae).

Cyclamen purpurascens. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя травы з клубнепадобным карэнішчам дыяметрам да 10 см, ад якога адыходзяць пакарочаныя парасткі з разеткай лісця і кветаносамі. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, на доўгіх чаранках, нырка- або яйкападобнае. Кветкі адзіночныя, паніклыя, ружовыя, цёмна-чырвоныя або белыя, з пяццю пялёсткамі. Плод — каробачка.

Дэкаратыўныя расліны. Усе віды ядавітыя[1].

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Каля 20 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і Заходняй Азіі. Трапляюцца ў горных, пераважна букавых і дубовых лясах, сярод хмызняку. На тэрыторыі Беларусі ў аранжарэях вырошчваюць сарты цыкламену веснавога, еўрапейскага, персідскага (Cyclamen persicum) і іншых.

Зноскі

  1. Сергей Бесараб Вашему вниманию - ЦИКЛАМЕН! // Патрэон — patreon.com, 29 кастрычніка 2021,16:06
  • Цикламен: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Cyclamen (англ.) // The Plant List