Перайсці да зместу

Цяцюшнік прамастаячы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цяцюшнік прамастаячы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euphrasia stricta J.P.Wolff ex J.F.Lehm., 1809

Падвід
Euphrasia stricta var. tatarica (Fisch. ex Spreng.) Fernald & Wiegand

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502558
NCBI  374709
EOL  489711
GRIN  t:488198
IPNI  330249-2
TPL  tro-29200306

Цяцю́шнік прамастаячы[1] (Euphrasia stricta) — від кветкавых раслін роду Цяцюшнік (Euphrasia) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).

Цяцюшнік прамастойны[2], цяцюшнік прамы, кашэчы сардэчнік[2], зязюлька[2], шчыр[2], пельнік, чабрэц[3], кашачы сядзечнік[4][5][6].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 5—50[2] см. Сцябло прамое, апушанае, чырвона-бурага колеру. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, шырокаяйцападобнай формы, з зубчастым краем, апушанае. Кветкі белага колеру з ліловым або ружовым адценнем. Пялёсткаў 5. Тычынак 4. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна-паразіт[7]. Мезафіт[7]. Расце на горных лугах, узлесках і палянах, камяністых і засмечаных мясцінах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвеніверасні[2].

Ахоўваецца на тэрыторыі Луганскай вобласці[7][8] Украіны і шэрагу рэгіёнаў Расіі[7].

Лекавая расліна. Настой травы выкарыстоўваецца ў якасці вяжучага, процізапаленчага і гіпатэнзіўнага сродку[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 52. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь. — Спб, 1878.
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. а б в г Очанка прямая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  8. Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідковевидання) / Укладачі: докт. біол. наук, проф. Т. Л. Андрієнко, канд. біол. наук М. М. Перегрим. — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. (укр.) ISBN 978-966-542-512-0