Перайсці да зместу

Чамярыца (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чамярыца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 169,5[1] м
Даўжыня 1,52 км
Шырыня 0,46 км
Плошча 0,54 км²
Аб’ём 0,00087 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,58 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,6 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,165 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 4,2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чамярыца (Беларусь)
Чамярыца
Чамярыца
Чамярыца (Віцебская вобласць)
Чамярыца
Чамярыца
Map

Чамяры́ца[2][3] — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лукомка, за 26 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, за 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Антаполле.

Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,52 км, найбольшая шырыня 0,46 км, даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,6 м. Аб’ём вады ш возеры каля 0,87 млн м³. Плошча вадазбору 4,2 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 4—7 м. Вакол возера вузкая тарфяністая, месцамі забалочаная пойма. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя. Дно ў зоне мелкаводдзя тарфяністае, глыбей — высланае сапрапелем. Возера эўтрофнае. Падводнай расліннасцю зарастае па ўсёй плошчы дна. У паўднёва-заходняй частцы выцякае ручай у возера Чарэйскае.

  1. Ліст карты N-36-59. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
  2. БелЭн 2003.
  3. Блакітная 1994.
  • Чамяры́ца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 214. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Чамяры́ца // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 389. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Міронаў В. Р. Чамяры́ца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 312. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 246. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-59. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)