Чорны спіс Галівуда
«Чорны спіс» Галівуда (англ.: Hollywood blacklist) — спіс дзеячоў культуры і мастацтва ЗША 1940—1950-х гг., якіх абвінавачвалі у камунстычных поглядах і сімпатыях да камуністаў. Да 1960-х гг. прафесіянальная дзейнасць тых, хто патрапіў у гэты спіс абмяжоўвалася. У спіс траплялі не толькі асобы, камуністычныя погляды якіх былі вядомы, але і тыя, каго падазравалі ў сімпатыях да камуністаў. Звычайна дастатковым доказам лічылася адмова падазронага адказаць на пытанні адносная яго ці яе стасункаў да камуністаў.
«Галівудская дзясятка»[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 1947 г. Камісія па расследаванню антыамерыканскай дзейнасці выклікала на допыт 43 супрацоўніка Галівуда, 10 з якіх адмовіліся адказаць на пытанне «Ці з’яўляецеся Вы або з’яўляліся калі-небудзь членам камуністычнай партыі?» спасылаючыся на 1-ю папраўку да Канстытуцыі. Імёны гэтых 10 дзеячоў культуры склалі першы чорны спіс Галівуда. Таксама гэтых 10 кінематаграфістаў адправілі ў турму на адзін год за знявагу да Кангрэса. Яны сталі вядомы як «Галівудская дзясятка».
Абнаўленне спіса[правіць | правіць зыходнік]
Пасля гэтага «чорны спіс» Галівуда неаднаразова абнаўляўся і ў 1950 г. выданне «Каўнтэратэк» надрукавала яго апошнюю версію, вядомую як «Чырвоныя каналы» (Red Channels). За гэты час колькасць абвінавачанных у спісе ўзрасла з 10 да 151 чал.
У сярэдзіне 1950-х гг. палітыка макартызма (абмежавання грамадзянскіх правоў асобы на падставе падазрэнняў у камуністычных поглядах) пачала згортвацца, і спіс больш не абнаўлялі. А ў 1960-х гг. пачалі выходзіць у свабодны пракат фільмы апальных кінематаграфістаў, што стала пачаткам іх рэабілітацыі і адмовы да выкарыстання «чорнага спіса» да дзеячоў культуры ЗША.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- «Чырвоная» пагроза. Частка 3 Архівавана 4 сакавіка 2016. Аўтар А. Берастоўскі. // Сайт «Гістарычная праўда»
- Тэкст 1-й папраўкі да Канстытуцыі ЗША ў бел. перакладзе // Гісторыя ЗША ў дакументах, Мн.: 2014, с. 40
- «Охота на ведьм» в Голливуде: борьба с коммунистическим кино // РИА Новости, 20 кастрычніка 2007 г.
- Albert Maltz’s HUAC Testimony Архівавана 15 чэрвеня 2011. transcript of the writer’s testimony (preceded by excerpts of actor Ronald Reagan’s testimony—see below for link to complete Reagan transcript)
- «The Committee of Five: A Contemporary Account of the HUAC in Hollywood» excerpt from Hollywood on Trial (1948), by Gordon Kahn
- «Congressional Committees and Unfriendly Witnesses» detailed examination of legal issues involved in HUAC proceedings by historian Ellen Schrecker
- «Monsters, Spys, and Subversives: The Film Industry Responds to the Cold War, 1945—1955» essay by Lawrence L. Murray; reproduced from Jump Cut 9 (1975)
- «Reel History and the Cold War» Архівавана 1 студзеня 2003. essay by Ronald Briley; reproduced from OAH Magazine of History 8 (winter 1994)
- Ronald Reagan’s HUAC Testimony Архівавана 28 верасня 2007. transcript of the actor’s testimony of October 23, 1947
- «Seeing Red» Архівавана 3 жніўня 2006. transcript of excerpts from PBS documentary The Legacy of the Hollywood Blacklist and interview by NewsHour correspondent Elizabeth Farnsworth with two blacklisted artists, writer/producer Paul Jarrico and actress Marsha Hunt
- «When Noir Turned Black» Архівавана 18 мая 2013. інтэрв’ю з Жюлям Дасэнам, Written By (лістапад 2006 г.)