Чорныя Брады
Вёска
Чорныя Брады
|
Чо́рныя Брады́[2] (трансліт.: Čornyja Brady, руск.: Чёрные Броды) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 34 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 178 км ад Гомеля, 1 км ад аднайменнага прыпыначнага пункта на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На поўдні меліярацыйныя каналы.
Экалогія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]На поўначы і захадзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўначы далучаюцца 2 просталінейныя кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, жывёлагадоўчая ферма. Крама.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выяўлены археолагамі курганны могільнік (15 насыпаў за 0,5 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне, у лесе) сведчыць пра засяленне гэтых мясцін з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя, калі ўваходзіла ў склад казённага маёнтка Брожа. Пазначана на карце 1866 года, якой карысталася Заходняя меліярацыйная экспедыцыя, якая працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У канцы 60-х - пачатку 70-х гадоў у вёсцы жыло 39 асоб мужчынскага полу і 50 — жаночага. На 1908 год побач з вёскай была казённая сядзіба. Па стану на 1925 год у Коўчыцкім сельсавеце Парыцкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Шлях да сацыялізму», працавалі лесапільны завод, гамарня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 56 двароў, забілі 28 жыхароў. 25 чэрвеня 1944 года ў час наступлення савецкіх войскаў танк Т-34 пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта Дз. Я. Камарова вырваўся каля вёскі наперад, знішчыў каля ўзвода фашыстаў і некалькі агнявых кропак ворага, а калі скончыліся боепрыпасы, а танк быў пашкоджаны і загарэўся, яго экіпаж тараніў нямецкі браняпоезд, што вёў агонь па савецкіх танках і пяхоце. Камандзіру танка і механіку-кіроўцу М. А. Бухтуеву пасмяротна прысвоена званне Героеў Савецкага Саюза. Гэта быў першы і адзіны ў гісторыі войнаў танкавы таран бронецягніка[3]. У 1975 годзе на месцы тарана ўстаноўлены памятны знак, у 2000 годзе памятнік — танк на пастаменце.
25 жыхароў вёскі загінулі на фронце.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2011 год — 14 двароў, 21 жыхар.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — 2 двары, 7 жыхароў.
- 1925 год — 66 двароў.
- 1940 год — 80 двароў, 330 жыхароў.
- 1959 год — 258 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 41 двор, 56 жыхароў.
- 2004 год — 25 двароў, 35 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Чорныя Брады на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх