Перайсці да зместу

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2017

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2017
Горад-арганізатар Італія Грасета, Італія
Краіны-ўдзельніцы 48
Колькасць атлетаў 1149
Разыгрываецца медалёў 44
Цырымонія адкрыцця 20 ліпеня 2017
Цырымонія закрыцця 23 ліпеня 2017
Дата правядзення 2017
Стадыён «Карла Дзекіні»

24-ы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў праходзіў з 20 па 23 ліпеня 2017 года на Алімпійскім стадыёне імя Карла Дзекіні ў Грасета, Італія. Да спаборніцтваў, паводле правіл, былі дапушчаны спартсмены 1998 года нараджэння і маладзейшыя.

На старт у 44 дысцыплінах чэмпіянату выйшлі 1149 лёгкаатлетаў з 48 краін Еўропы (579 юніёраў і 570 юніёрак)[1].

Зборная Расіі не ўдзельнічала ў спаборніцтвах у сувязі з бестэрміновай дыскваліфікацыяй нацыянальнай федэрацыі з лістапада 2015 года з прычыны допінгавага скандалу. У Грасета, тым не менш, выступілі чатыры расійскія лёгкаатлеты, якія атрымалі спецыяльны дазвол ад Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Усе яны выйшлі на старт у якасці нейтральных спартсменаў. Медалі змаглі заваяваць двое з іх, хадакі Сяргей Шырабокаў і Яна Смердава, якія сталі чэмпіёнамі Еўропы сярод юніёраў[2][3].

16-гадовы нарвежац Якаб Інгебрыгтсен, нягледзячы на тое, што быў маладзейшы за большасць удзельнікаў спаборніцтваў на 2-3 гады, прыехаў у якасці лідара сезона адразу на трох дыстанцыях: 1500, 5000 метраў і 3000 метраў з перашкодамі. У кожнай з іх ён выйшаў на старт[4]. Праз 2,5 гадзіны пасля падзення і восьмага месца ў фінале бегу на 1500 метраў Якаб выйшаў на старт бегу на 5000 метраў, дзе стаў чэмпіёнам, а на наступны дзень выйграў яшчэ адно золата, у стыпль-чэзе[5].

На чэмпіянаце былі пастаўлены два сусветныя рэкорды сярод юніёраў. Немец Ніклас Каўль набраў у дзесяцібор’і 8435 ачкоў і пераўзышоў дасягненне Торстэна Фоса (8397 ачкоў), пастаўленае на 35 гадоў раней яшчэ з выкарыстаннем дарослых снарадаў у кіданнях і бегу з бар’ерамі (з 2005 года юніёры выкарыстоўваюць палегчаныя ядро і дыск, а таксама бар’еры з паніжанай вышынёй)[6].

Аўтарам іншага рэкорду стала жаночая зборная Германіі (Катрын Фем, Кешыя Квадва, Зофія Юнк, Еніфер Монтаг), якая ў папярэднім забегу эстафеты 4×100 метраў паказала вынік 43,27. У фінале палепшыць гэты час ім не ўдалося[7].

Трохкратным прызёрам чэмпіянату стала брытанка Мая Бруні, якая выйграла бег на 200 метраў і стала трэцяй у дзвюх эстафетах. Яшчэ 13 чалавек выйгралі больш за адзін медаль[1].

Скарачэнні: WJR — сусветны рэкорд сярод юніёраў | EJR — рэкорд Еўропы сярод юніёраў | NR — нацыянальны рэкорд | NJR — нацыянальны рэкорд сярод юніёраў | CR — рэкорд чэмпіянату
Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах

Від Золата Срэбра Бронза
100 м
(вецер: −4,3 м/с)
Італія Філіпа Торту
Італія
10,73 Фінляндыя Самуэль Пурала
Фінляндыя
10,79 Вялікабрытанія Олівер Бромбі
Вялікабрытанія
10,88
200 м
(вецер: −0,9 м/с)
Вялікабрытанія Тобі Харыс
Вялікабрытанія
20,81 Вялікабрытанія Джона Эфалока
Вялікабрытанія
20,92 Фінляндыя Самуэль Пурала
Фінляндыя
21,00
400 м Італія Уладзімір Ачэці
Італія
45,92
NJR
Польшча Тыматэўш Зімны
Польшча
46,04 Бельгія Ёнатан Сакур
Бельгія
46,23
800 м Харватыя Марына Блоўдак
Харватыя
1.48,70 Вялікабрытанія Мархім Лонсдэйл
Вялікабрытанія
1.48,82 Ірландыя Джон Фіцсіманс
Ірландыя
1.49,15
1500 м Вялікабрытанія Джэйк Хэйуард
Вялікабрытанія
3.56,73 Бельгія Дрыс Дэ Смет
Бельгія
3.56,98 Іспанія Адрыян Бен
Іспанія
3.57,32
5000 м Нарвегія Якаб Інгебрыгтсен
Нарвегія
14.41,67 Іспанія Тарыку Навалес
Іспанія
14.44,66 Румынія Дарын Русу
Румынія
14.46,07
10 000 м Румынія Дарын Русу
Румынія
31.08,86 Італія Сяргей Палікарпенка
Італія
31.10,85 Турцыя Сезгін Атач
Турцыя
31.12,18
Эстафета 4×100 м Сцяг Германіі Германія
Міла Скупін-Альфа
Томас Бартэль
Ёнатан Пецке
Эмануэль Штубікан
39,48 Сцяг Італіі Італія
Андрэй Златан
Нікалас Артуза
Марыа Маркеі
Філіпа Торту
39,50
NJR
Сцяг Іспаніі Іспанія
Хаўер Траяна
Поль Рэтамаль
Даніэль Амбрас
Серхіа Лопес
Мануэль Дэ Нікалас
39,59
NJR
Эстафета 4×400 м Сцяг Італіі Італія
Уладзімір Ачэці
Эдаарда Скоці
Клаўдзіа Гецья
Алесандра Сібіліа
Альберта Нардзі
Мікеле Дэ Берці
3.08,68 Сцяг Францыі Францыя
Фабрысіё Саідзі
Тэо Андан
Ліджы Мбае
Вільфрыд Ап'ё
Ларэнца Амары
Рэжыс Дзюрэмер
3.09,04 Сцяг Польшчы Польшча
Матэўш Жэзнічак
Антоні Валіцкі
Мацей Голуб
Тыматэўш Зімны
Себасцьян Якубоўскі
3.09,32
110 м з бар’ерамі
(вышыня бар’ераў: 99 зм)
(вецер: 0,0 м/с)
Швейцарыя Ясон Язеф
Швейцарыя
13,41 Вялікабрытанія Роберт Сакала
Вялікабрытанія
13,48 Іспанія Луіс Салорт
Іспанія
13,48
NJR
400 м з бар’ерамі Францыя Вільфрыд Ап'ё
Францыя
49,93
NJR
Італія Алесандра Сібіліа
Італія
50,34 Іспанія Давід Хасэ Пінеда
Іспанія
50,41
NJR
3000 м з перашкодамі Нарвегія Якаб Інгебрыгтсен
Нарвегія
8.50,00 Францыя Алексіс Фелю
Францыя
8.53,73 Францыя Луіс Жылавер
Францыя
8.57,12
Хада на 10 000 м Сяргей Шырабокаў
Нейтральны атлет
43.21,29 Іспанія Хасэ Мануэль Перэс
Іспанія
44.17,23 Украіна Эдуард Забужэнка
Украіна
44.22,16
Скачок у вышыню Беларусь Максім Недасекаў
Беларусь
2,33 м
NJR CR
Украіна Дзмітрый Нікіцін
Украіна
2,28 м Вялікабрытанія Том Гейл
Вялікабрытанія
2,28 м
Скачок з шастом Швецыя Арман Дуплантыс
Швецыя
5,65 м
CR
Германія Бо Канда Літа-Берэ
Германія
5,45 м Францыя Рамен Гавіён
Францыя
5,35 м
Скачок у даўжыню Грэцыя Мілтыядыс Тэнтоглу
Грэцыя
8,07 м
(+1,6 м/с)
Польшча Якуб Анджэйчак
Польшча
8,02 м
(+1,6 м/с)
Іспанія Эктар Сантас
Іспанія
7,96 м
(+0,8 м/с)
Трайны скачок Францыя Мартэн Ламу
Францыя
16,97 м
(+0,7 м/с)
Італія Андрэа Далавале
Італія
16,87 м
(+0,5 м/с)
NJR
Францыя Мельвін Рафін
Францыя
16,82 м
(-0,4 м/с)
Штурханне ядра
(вага снарада: 6 кг)
Нарвегія Маркус Томсен
Нарвегія
21,36 м
NJR
Польшча Шыман Мазур
Польшча
20,70 м Грэцыя Адысей Музенідыс
Грэцыя
20,67 м
NJR
Кіданне дыска
(вага снарада: 1,75 кг)
Польшча Оскар Стахнік
Польшча
62,01 м Беларусь Глеб Жук
Беларусь
60,16 м Вялікабрытанія Джордж Эванс
Вялікабрытанія
59,05 м
Кіданне молата
(вага снарада: 6 кг)
Украіна Глеб Піскуноў
Украіна
81,75 м
NJR CR
Беларусь Аляксандр Шымановіч
Беларусь
77,74 м Венгрыя Даніэль Раба
Венгрыя
75,95 м
Кіданне дзіды Польшча Цыпрыян Мжыглуд
Польшча
80,52 м
NJR
Беларусь Аляксей Каткавец
Беларусь
76,91 м Францыя Лукас Мутард
Францыя
74,22 м
Дзесяцібор'е
(юніёрскае)
Германія Ніклас Каўль
Германія
8435 ачкоў
WJR CR
Эстонія Ёханес Эрм
Эстонія
8141 ачко
NJR
Эстонія Карэл Тылга
Эстонія
8002 ачка
Від Золата Срэбра Бронза
100 м
(вецер: −1,4 м/с)
Ірландыя Джына Акпэ-Мозес
Ірландыя
11,71 Германія Кешыя Квадва
Германія
11,75 Нарвегія Інгвільд Мейнсет
Нарвегія
11,77
200 м
(вецер: −1,0 м/с)
Вялікабрытанія Мая Бруні
Вялікабрытанія
23,04 Германія Зофія Юнк
Германія
23,45 Германія Катрын Фем
Германія
23,49
400 м Украіна Анастасія Брызгіна
Украіна
52,01 Румынія Андрэа Міклос
Румынія
52,31 Вялікабрытанія Ханна Уільямс
Вялікабрытанія
52,55
800 м Вялікабрытанія Хахіса Мланга
Вялікабрытанія
2.06,96 Вялікабрытанія Элі Бейкер
Вялікабрытанія
2.07,01 Славакія Габрыэла Гаянава
Славакія
2.07,15
1500 м Вялікабрытанія Джэма Рыкі
Вялікабрытанія
4.13,25 Балгарыя Ліліяна Георгіева
Балгарыя
4.16,73
NJR
Вялікабрытанія Харыет Ноўлз-Джонс
Вялікабрытанія
4.17,53
3000 м Швейцарыя Дэлія Склабас
Швейцарыя
9.10,13 Францыя Мацільда Сенешаль
Францыя
9.20,05 Італія Надзя Батаклеці
Італія
9.24,01
5000 м Нідэрланды Ясмейн Лау
Нідэрланды
16.38,85 Германія Мірыям Датке
Германія
16.39,81 Нідэрланды Флор Дорнвард
Нідэрланды
16.41,71
Эстафета 4×100 м Сцяг Германіі Германія
Катрын Фем
Кешыя Квадва
Зофія Юнк
Еніфер Монтаг
43,44 Сцяг Францыі Францыя
Элаіз дэ ла Тай
Сара Мінжас
Эстэль Рафэ
Марын Мін'ён
Флор-Жулі Кракр
44,03 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Эбані Кэр
Аліша Рыс
Мая Бруні
Алівія Окалі
Ханна Браер
Джаз Кроўфард
44,17
Эстафета 4×400 м Сцяг Украіны Украіна
Іванна Аўрамчук
Джойс Коба
Ірына Марчак
Анастасія Брызгіна
Алена Радзюк
3.32,82
NJR
Сцяг Германіі Германія
Ванеса Анітае
Майке Герлах
Аліка Шміт
Карына Шваб
Элена Келеці
3.33,08 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Майр Эдвардс
Мая Бруні
Эла Барэт
Ханна Уільямс
Джыл Чэры
Холі Мак-Артур
3.33,68
100 м з бар’ерамі
(вецер: +0,1 м/с)
Францыя Сален Ндама
Францыя
13,15 Вялікабрытанія Алісія Барэт
Вялікабрытанія
13,28 Польшча Клаўдзія Сіцяж
Польшча
13,33
400 м з бар’ерамі Швейцарыя Ясмін Жыжэ
Швейцарыя
55,90
NJR
Славенія Агата Зупін
Славенія
55,96
NR
Фінляндыя Війві Лехікайнен
Фінляндыя
56,49
NJR
3000 м з перашкодамі Германія Ліза Эд
Германія
10.00,79 Беларусь Таццяна Шабанава
Беларусь
10.03,32 Турцыя Гюльназ Ускун
Турцыя
10.19,44
Хада на 10 000 м Яна Смердава
Нейтральны атлет
47.19,69 Германія Тэрэза Цурэк
Германія
47.33,20 Турцыя Мер'ем Бекмез
Турцыя
48.33,88
NJR
Скачок у вышыню Чэхія Міхаэла Грубая
Чэхія
1,93 м Беларусь Карына Таранда
Беларусь
1,87 м Швецыя Мая Нільсан
Швецыя
1,85 м
Скачок з шастом Швецыя Ліза Гунарсан
Швецыя
4,40 м Вялікабрытанія Молі Кодэры
Вялікабрытанія
4,35 м Фінляндыя Вілма Мурта
Фінляндыя
4,15 м
Скачок у даўжыню Сербія Міліца Гардашавіч
Сербія
6,46 м
(+0,6 м/с)
Германія Табея Хрыст
Германія
6,41 м
(+1,0 м/с)
Швецыя Кайза Карлен
Швецыя
6,32 м
(-0,1 м/с)
Трайны скачок Беларусь Віялета Скварцова
Беларусь
14,21 м
(+2,4 м/с)
Францыя Ільяніс Гіём
Францыя
13,97 м
(+2,2 м/с)
Вялікабрытанія Наомі Агбета
Вялікабрытанія
13,68 м
(+3,0 м/с)
Штурханне ядра Германія Юлія Рытэр
Германія
17,24 м Нідэрланды Ёрындэ ван Клінкенаў
Нідэрланды
16,89 м Польшча Ганна Нядбала
Польшча
16,32 м
Кіданне дыска Малдова Аляксандра Емяльянава
Малдова
56,38 м Польшча Караліна Урбан
Польшча
53,88 м Чарнагорыя Крысціна Ракочавіч
Чарнагорыя
53,56 м
Кіданне молата Чэхія Катаржына Скыпалава
Чэхія
64,78 м Харватыя Ева Мустафіч
Харватыя
63,09 м Ірландыя Мікаэла Ўолш
Ірландыя
61,27 м
Кіданне дзіды Чэхія Нікаль Табачкава
Чэхія
55,10 м Італія Караліна Скроні
Італія
53,65 м Фінляндыя Эліна Кінуненаў
Фінляндыя
52,94 м
Сямібор’е Украіна Аліна Шух
Украіна
6381 ачко
NJR
Швейцарыя Жэральдзін Рукштуль
Швейцарыя
6357 ачкоў
NR
Аўстрыя Сара Лагер
Аўстрыя
6083 ачка
NJR

Медальны залік

[правіць | правіць зыходнік]

Медалі ў 44 дысцыплінах лёгкай атлетыкі заваявалі прадстаўнікі 30 краін-удзельніц.

  Краіна-арганізатар

Месца Краіна Золата Серабро Бронза Усяго
1 Сцяг Германіі Германія 5 7 1 13
2 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 5 6 8 19
3 Сцяг Украіны Украіна 4 1 1 6
4 Сцяг Францыі Францыя 3 5 4 12
5 Сцяг Італіі Італія 3 5 1 9
6  Швейцарыя 3 1 0 4
7 Сцяг Нарвегіі Нарвегія 3 0 1 4
8 Сцяг Чэхіі Чэхія 3 0 0 3
9 Сцяг Беларусі Беларусь 2 5 0 7
10 Сцяг Польшчы Польшча 2 4 3 9
11 Сцяг Швецыі Швецыя 2 0 2 4
12 Нейтральныя атлеты 2 0 0 2
13 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 1 1 1 3
Сцяг Румыніі Румынія 1 1 1 3
15 Сцяг Харватыі Харватыя 1 1 0 2
16 Сцяг Ірландыі Ірландыя 1 0 2 3
17 Сцяг Грэцыі Грэцыя 1 0 1 2
18 Сцяг Малдовы Малдова 1 0 0 1
Сцяг Сербіі Сербія 1 0 0 1
20 Сцяг Іспаніі Іспанія 0 2 5 7
21 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 0 1 4 5
22 Сцяг Бельгіі Бельгія 0 1 1 2
Сцяг Эстоніі Эстонія 0 1 1 2
24 Сцяг Балгарыі Балгарыя 0 1 0 1
Сцяг Славеніі Славенія 0 1 0 1
26 Сцяг Турцыі Турцыя 0 0 3 3
27 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 0 0 1 1
Сцяг Венгрыі Венгрыя 0 0 1 1
Сцяг Славакіі Славакія 0 0 1 1
Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя 0 0 1 1
Всего 44 44 44 132

Зноскі

  1. а б European Athletics U20 Championships Grosseto 2017 — Results Book (англ.) (PDF). ЕА (23 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 5 жніўня 2017.
  2. "Очередной триумф Смердовой!". RusAthletics.com. 2017-07-20. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 2 верасня 2017.
  3. "Широбоков — чемпион Европы!". RusAthletics.com. 2017-07-22. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 2 верасня 2017.
  4. "Ingebrigtsen targets a hat-trick of titles in Grosseto"(англ.). ЕА. 2017-07-19. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
  5. Adam Kopet (2017-07-24). "A Fall Keeps Jakob Ingebrigtsen from Perfect Weekend"(англ.). RunnerSpace.com. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
  6. "Two world U20 records for Germany on final day in Grosseto"(англ.). ЕА. 2017-07-23. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
  7. Diego Sampaolo (2017-07-24). "World U20 records fall in decathlon and women's 4x100m in Grosseto"(англ.). ІААФ. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.