Шамплейн
Выгляд
Шамплейн | |
---|---|
Champlain | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 29 м |
Даўжыня | 180 км |
Шырыня | 19 км |
Плошча | 1130 км² |
Аб’ём | 25,8 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 945 км |
Найбольшая глыбіня | 122 м |
Сярэдняя глыбіня | 19 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 21326 км² |
Упадаюць | Уінускі, Отэр-Крык |
Выцякаюць | Рышэльё |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | Мяжа штатаў Вермонт, Нью-Ёрк і правінцыі Квебек |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шамплейн (Champlain) — возера на мяжы ЗША і Канады, на большай частцы сваёй 172-кіламятровай даўжыні ўяўляе сабой мяжу паміж штатамі Вермонт і Нью-Ёрк. Шырыня — каля 20 км, плошча — 1130 км², глыбіня да 122 м. Сцякае ў раку Святога Лаўрэнція. На возеры стаіць горад Бёрлінгтан.
Названа ў гонар Самюэля дэ Шамплена, які наведаў яго ў 1609 годзе. У 1755 годзе французы пабудавалі на беразе возера форт Тыкандэрога. 11 кастрычніка 1776 года на возеры адбылося першае сутыкненне амерыканскага і брытанскага флатоў. У 1823 г. адкрыты канал Шамплейн, які злучыў возера з Гудзонам.
На астравах і невялікім паўвостраве размешчана цэлая акруга Вермонта — Гранд-Айл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Возера Шамплейн