Эгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Эгер
венг.: Eger
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
92 км²
Вышыня цэнтра
165 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
56 317 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
96
Паштовы індэкс
3300
Афіцыйны сайт
eger.hu (венг.)
Эгер на карце Венгрыі
Эгер (Венгрыя)
Эгер
Эгер (Венгрыя)
Эгер

Эгер (венг.: Eger) — горад на паўночным усходзе Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Хевеш. Насельніцтва — 56 429 чалавек (2009).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XI стагоддзі кароль Іштван I заснаваў у падножжа гор Бюк біскупства, з якога вырас Эгер. У 1241 годзе яго амаль цалкам разбурылі татара-манголы. Пазней на прыгонным узгорку была адбудавана біскупская рэзідэнцыя, а ў даліне ракі Эгер — новы горад. У 1552 годзе туркі ў першы раз паспрабавалі захапіць горад, але беспаспяхова. Аднак у 1596 годзе крэпасць усё ж апынулася ў руках ворага, і Эгер на 91 год трапіў пад уладу турак. Тым часам у горадзе будуюцца мячэці, лазні і мінарэты, якія захаваліся дагэтуль. Пасля сыходу турак Эгер ізноў стаў біскупскім горадам. У той жа час і з’явіліся пабудовы ў стылі «эгерскага барока», якія вызначаюць сёння аблічча горада.

Эгер — бастыён він[правіць | правіць зыходнік]

Горад яго ваколіцы — знакаміты гістарычны вінаробны раён Венгрыя. Жыхары амаль 1000 гадоў займаюцца вырошчваннем вінаграду і вытворчасцю такіх знакамітых вінаў, як Эгерская Бычыная Кроў, Эгерская Леанька, Харшлавелю з Дэврэ. Пасля змены рэжыму Эгерскі вінаробны раён стаў вельмі хутка развівацца. Плошча вінаградных плантацый значна ўзрасла дзякуючы перанасаджэнню традыцыйных і новых гатункаў на найлепшыя капальні (Надзь-Эгед, Пайдаш). Укаранілі дзейсную ў новых заходніх вінных культурах сістэму АОС. Апроч ужо дзейснага дзяржаўнага вінаробнага завода стварылі некалькі сотняў маленькіх і сярэдніх, якія сталі вельмі хутка развівацца. Дзякуючы гэтаму значна павялічылася якасць прадукцыі. Узрост самых старадаўніх вінных скляпоў перавышае 400 гадоў, але і ў нашы дні працягваецца будаўніцтва новых.

Геаграфія і транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны прыкладна за 130 кіламетраў на паўночны ўсход ад Будапешта. У Эгер вядзе чыгуначная лінія ад магістралі Будапешт — Мішкальц. Горад злучаны рэгулярнымі аўтобуснымі і чыгуначнымі рэйсамі з Будапештам і іншымі гарадамі. На цягніку і аўтобусе да Будапешта —2-2,5 гадзіны.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Крэпасць
  • Дом камітата
  • Сабор Св. Іаана
  • Архібіскупскі палац
  • Царква Св. Антонія
  • Мінарэт
  • Цыстэрыянская царква
  • Бібліятэка

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Mirkóczki Ádám nyert Egerben — 2019. — ISSN 1217-9647 Праверана 14 кастрычніка 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]