Перайсці да зместу

Эдуард Аляксандравіч Вольтэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Аляксандравіч Вольтэр
лат.: Eduards Volters, літ.: Eduardas Volteris
Дата нараджэння 6 (18) сакавіка 1856[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1941(1941-12-14)[2][3] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці этнолаг, філолаг, бібліятэкар, археолаг, этнограф, мовазнавец, фалькларыст, выкладчык універсітэта, censor, музеязнавец
Навуковая сфера мовазнаўства[7], археалогія[7], фалькларыстыка[7], этнаграфія[7] і міфалогія[7]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуард Аляксандравіч Вольтэр (лат.: Eduards Volters, літ.: Eduardas Volteris; 6 (18) сакавіка 1856, Агенскалнс (цяпер у межах Рыгі) — 14 снежня 1941, Каўнас) — расійскі, латышскі і літоўскі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, археолаг[8].

Нарадзіўся ў сям’і латвійскага пастара. Скончыўшы Рыжскую губернскую гімназію (1875), у 1875 — 1877 гадах вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце, затым у Дэрпцкім універсітэце (1877 — 1880), з 1880 спачатку ў Маскоўскім, затым у Харкаўскім універсітэце[8]. Атрымаў у Харкаве ступень магістра рускай славеснасці за дысертацыю «У пошуку па пытанні аб граматычным родзе».

У 1885—1918 гадах прыват-дацэнт, выкладаў у Пецярбургскім універсітэце. Быў цэнзарам літоўскіх выданняў (1904—1917) і садзейнічаў выхаду многіх літоўскіх кніг. Апекаваў Пранаса Вайчайціса, Казіміра Бугу і іншых літоўскіх студэнтаў. З 1907 года складаўся членам Літоўскага навуковага таварыства  (літ.) і падарыў 1337 кніг бібліятэцы таварыства ў Вільні ў 19081915 гадах.

У 1918 годзе перабраўся ў Літву і ў 1919 годзе стаў загадчыкам бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта. Пасля таго, як у красавіку 1919 горад занялі польскія часткі, выехаў з сям’ёй у Каўнас. У 1919—1922 гадах быў дырэктарам Цэнтральнай бібліятэкі Літвы ў Каўнасе.

У 1919 году быў членам камісіі па установе вышэйшай школы Літвы. Быў загадчыкам гуманітарнага аддзялення Вышэйшых курсаў у Каўнасе, на аснове якіх пазней быў утвораны Літоўскі ўніверсітэт (1920—1922). У 1922—1933 гадах прафесар Літоўскага ўніверсітэта (які з 1930 года насіў імя Вітаўта Вялікага) і адначасова дырэктар Каўнаскага гарадскога музея.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Пры падтрымцы Рускага геаграфічнага таварыства ў 18841887 гадах збіраў у Літве этнаграфічныя, дыялекталагічныя, фальклорныя матэрыялы і разам з памочнікамі запісаў каля 300 песень, тысячу казак, дзве тысячы ўзораў малых фальклорных жанраў. Падрыхтаваў і выдаў у 1886 годзе праграму збірання фальклорных, этнаграфічных, дыялекталагічных матэрыялаў у Літве. У 1888—1889 гадах збіраў звесткі аб археалагічных помніках паўднёвай часткі Літвы і праводзіў археалагічныя раскопкі. У канцы 1880-х разам з Вандалінам Шукевічам раскопваў старажытныя могільнікі ў Беларускім Панёманні каля вёсак Дварчаны, Пузелі, Апонаўцы, Думблі, збіраў археалагічныя і этнаграфічныя матэрыялы ў паўночна-заходняй Беларусі[8].

Падрыхтаваў новае выданне «Катэхізіса» Мікалоюса Даўкшы (1886), у якое уключыў фрагменты старадаўніх літоўскіх рукапісаў, слоўнічак, узоры літоўскага фальклору. Сумесна з П. Ф. Фартунатавым падрыхтаваў выданне «Пасцілы» Даўкшы (тры выпускі, 1904—1927).

Склаў «Літоўскую хрэстаматыю» (1901—1904, 2 часткі), у якую ўключыў урыўкі з твораў Крысціёнаса Данялайціса, Сіманаса Даўкантаса, Вінцаса Кудзіркі, Юліі Жэмайтэ  (руск.), Пятраса Армінаса-Трупінеліса  (літ.), помнікі латышскай і прускай моў, узоры літоўскіх дыялектаў і фальклору.

Выдаў на рускай мове шэраг этнаграфічных нарысаў пра Літву, Жмудзь, Віцебскую і Сувалкскую губерні, а таксама артыкулаў пра гаворкі Віленскага краю, літуанізмы ў старабеларускай мове, літоўскіх пісьменнікаў XVI — XIX стагоддзяў.

У 19081909 гадах запісаў на васкавыя валікі літоўскія народныя мелодыі (першыя запісы такога роду). У 1915 годзе паставіў задачу вывучэння Ардынацкай нясвіжскай бібліятэкі як помніка культуры[9].

Аўтар артыкулаў па латышскаму і літоўскаму фальклору і міфалогіі ў Энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Эфрона.

  • Об изучении Литвы и Жмудии. Ковенские губернские ведомости. 1886. № 64.
  • Об изучении литовской мифологии. Ковна, 1887.
  • Об этнографической поездке по Литве и Жмуди. 1887.
  • Материалы для этнографии латышского племени Витебской губернии. Санкт-Петербург, 1890.
  • Литовский катехизис Даукши 1595 г. (с объяснениями, 1886)
  • Материалы по этнографии латышского племени Витебской губернии (т. I, Санкт-Петербург, 1890).

Зноскі

  1. fedordostoevsky.ru Праверана 6 кастрычніка 2020.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #117434221 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #117434221 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  5. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #117434221 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  8. а б в Вольтер Эдуард Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
  9. Беларусь 1995.
  • Grigas Kazys. Volteris Eduardas // Tarybų Lietuvos enciklopedija. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų leidykla, 1988. — Т. 4: Simno—Žvorūnė. — С. 602—603. — 704 с. — 100 000 экз. (літ.)
  • Во́льтэр Эдуард Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 178. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.