Крысціёнас Данялайціс
Крысціёнас Данялайціс | |
---|---|
Kristijonas Donelaitis | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1714[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1780[1][2][3] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Мова твораў | літоўская мова |
![]() |
Крысціёнас Даняла́йціс (літ.: Kristijonas Donelaitis; 1 студзеня 1714, Лаздзінялей, Усходняя Прусія — 18 лютага 1780, Тольмінген (літ. Тальмінкеміс), цяпер Чыстыя Пруды Калінінградскай вобласці) — літоўскі паэт, заснавальнік жанру байкі ў літоўскай літаратуры. Прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў еўрапейскай літаратуры XVIII стагоддзя.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 1 студзеня 1714 у невялікай вёсцы Лаздзінялей непадалёк ад мястэчка Гумбінен (цяпер Гусеў), на тэрыторыі сучаснага Калінінскага сельскага паселішча Гусеўскага раёна Калінінградскай вобласці, у сям'і вольны сялян, якія не адбывалі паншчыну, але за права карыстанні зямлёй плацілі грашовы чынш. Каля 1731 года паступіў у пяцігадовую лацінскую школу ў Кёнігсбергу пры кафедральным саборы, якую скончыў у 1736 годзе. Паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, дзе вывучаў тэалогію. Наведваў семінар літоўскай мовы, якім кіраваў былы настаўнік І. Канта Ф. Шульц. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1740—1742 гадах служыў кантарам, настаўнікам музыкі і кіраўніком царкоўнага хору, у мястэчку Шталупенен (цяпер Несцераў), затым рэктарам. З 1743 года да смерці служыў святаром лютэранскай царквы ў вёсцы Толькмінкен (цяпер Чыстыя Пруды) каля Шталупенена. У вольны час складаў вершы і музыку, займаўся вырабам барометраў, музычных інструментаў, аптычных прыбораў.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Найбольш значны твор — паэма «Поры года» (1765—1775), якая была апублікавана ў 1818 годзе ўжо пасля смерці паэта і перакладзены на многія мовы свету. У ёй шматгранна і рэалістычна паказаў працу, побыт, народныя звычаі, маляўнічую прыроду Літвы, раскрыў сацыяльныя супярэчнасці, стварыў яркія самабытныя характары. У яго байках (захавалася 6, апублікаваны ў 1824) крытыка чалавечых заган, пратэст супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту.
Пераклады[правіць | правіць зыходнік]
На беларускую мову асобныя творы Данялайціс пераклаў А. Зарыцкі.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У пасёлку Чыстыя Пруды з 1979 года дзейнічае музей Данялайціса (філіял Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея), які ўключае дом пастара і пабудаваную ім кірху, у якой ён пахаваны.
Імем паэта названы праезд у Паўночна-Заходняй акрузе Масквы. Памяці класіка літоўскай літаратуры прысвечана паштовая марка СССР 1964 года, на якой намаляваны партрэт К. Данялайціса.
У гонар Данялайціса ў 15 сакавіка 2013 года названы кратар на Меркурыі[4].
Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]
- Das Jahr in vier Gesängen. Ein ländliches Epos aus dem Litauischen des Christian Doneleitis, genannt Donalitius, in gleichem Versmaass ins Deutsche übertragen von D. L. J. Rhesa. — Königsberg: Hartung, 1818.
- Litauische Dichtungen. Erste vollständige Ausgabe mit Glossar. Von A. Schleicher. — SPb, Kaiserliche Akademie der Wissenschaften, 1865.
- Litauische Dichtungen. Nach den Königsberger Handschriften mit metrischer Übersetzung, kritischen Anmerkungen und genauem Glossar hrsg. von G. H. F. Nesselmann. — Königsberg: Hübner und Matz, 1869.
- Raštai. — Vilnius, 1950.
- Kristijono Donelaičio rankraščiai. — Vilnius, 1955.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Чатыры пары года. 2 выд. Мн., 1983;
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Корсакас, Костас Донелайтис Кристионас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 439. Праверана 14 кастрычніка 2016.
- ↑ а б Kristijonas Donelaitis // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Donelaitis
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Данелайціс Крысціёнас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крысціёнас Данялайціс
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1714 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Прусія
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1780 годзе
- Памерлі ў Каралеўстве Прусія
- Пахаваныя ў Літве
- Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літоўскамоўныя паэты
- Паэты Літвы
- Постаці літоўскага лютэранства
- Нарадзіліся ва Усходняй Прусіі