Эмануіл Філіберт Савойскі (герцаг Аосцкі)
Эмануіл Філіберт | |
---|---|
Emanuele Filiberto Vittorio Eugenio Alberto Genova Giuseppe Maria di Savoia | |
Род дзейнасці |
2-гі герцаг Аосцкі Маршал Італіі |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1869[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1931[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Амадэй I |
Маці | Марыя Віторыя Даль Поцца[d] |
Жонка | Алена Арлеанская[d] |
Дзеці | Таміслаў II і Амадэй Савойскі[d] |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмануіл Філіберт (поўнае імя італ.: Emanuele Filiberto Vittorio Eugenio Genova Giuseppe Maria di Savoia; 13 студзеня 1869, Генуя — 4 ліпеня 1931, Турын) — італьянскі прынц з Савойскай дынастыі, 2-гі герцаг Аосцкі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Эмануіл Філіберт быў старэйшым сынам Амедэа I, герцага Аосцкага, які быў на працягу двух гадоў каралём Іспаніі, і яго першай жонкі Марыі Віторыі даль Поца. У 1870 годзе, калі яго бацька быў абраны каралём Іспаніі, Эмануіл стаў кронпрынцам, што доўжылася нядоўга, з прычыны таго, што праз два гады Амадэй I быў вымушаны адрачыся ад прастола і з’ехаць у Італію. Пасля смерці бацькі ў 1890 годзе, як старэйшы сын атрымаў у спадчыну ад яго тытул герцага Аосцкага.
25 чэрвеня 1895 у Кінгстане на Тэмзе (Англія) прынц ажаніўся з французскай прынцэсай Аленай Арлеанскай (1871—1951), дачкой Луі-Філіпа, графа Парыжскага. У іх было двое сыноў:
- Амедэа (1898—1942), 3-ці герцаг Аосцкі;
- Айманэ (1900—1948), кароль Харватыі Таміслаў II і 4-ы герцаг Аосцкі.
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў якасці камандуючага трэцяй італьянскай арміяй. У 1926 годзе атрымаў ад Мусаліні званне маршала Італіі.
Пахаваны на ваенных могілках Рэдзіпулья.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Кавалер Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалер Вялікага крыжа Савойскага Ваеннага ордэна
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалер Савойскага грамадзянскага ордэна
- Кавалер Мальтыйскага ордэна
- Ордэн Святога Георгія 4-й ступені (7 лютага 1917 года)
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Emanuele Filiberto di Savoia-Carignano, Principe di Savoia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Manuel Filiberto de. Príncipe de Saboya, Duque de Aosta (en Italia) Saboya // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія (англ.)
- Genealogy of the Royal House of Italy (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Генуі
- Памерлі 4 ліпеня
- Памерлі ў 1931 годзе
- Памерлі ў Турыне
- Пахаваныя ў Фрыўлі — Венецыі-Джуліі
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ланцуга ордэна Карласа III
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Італія)
- Савойская дынастыя
- Герцагі аосцкія
- Маршалы Італіі