Эмілі дэ Форэст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмілі дэ Форэст
Emmelie de Forest
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 28 лютага 1993(1993-02-28) (31 год)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Даніі Данія
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 2012 — н.ч.
Інструменты вакал
Жанры поп-музыка
Лэйблы Universal Music Group
Аўтограф Аўтограф
Афіцыйны вэб-сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Эмілі Шарлота-Вікторыя дэ Форэст (дацк.: Emmelie Charlotte-Victoria de Forest; нар. 28 лютага 1993, Ранерсэ, Данія) — дацкая спявачка, пераможца «Еўрабачання 2013» з кампазіцыяй «Only Teardrops».[2][3][4]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эмілі дэ Форэст нарадзілася ў сям'і шведа і датчанкі. Ужо ў 9 гадоў яна пачала спяваць у царкоўным хоры, а ў 14 гадоў стала супрацоўнічаць з шатландскім спеваком Фрэйзерам Нілам. Разам з ім Эмілі прымала ўдзел у шматлікіх канцэртах і фестывалях[3].

Значную частку жыцця яна правяла ў Швецыі, свабодна размаўляе па-шведску[5].

У 2011 годзе Эмілі дэ Форэст пераехала ў Капенгаген, дзе і працягнула сваё навучанне.

Выступленне на Еўрабачанні 2013

Удзел у конкурсе песні Еўрабачанне 2013[правіць | правіць зыходнік]

26 студзеня 2013 года Эмілі прыняла ўдзел у фінале адборачнага конкурсу «Dansk Melodi Grand Prix 2013», дзе і была абраная прадставіць сваю краіну на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне 2013», які прайшоў у Мальмё, Швецыя.

У фінале Эмілі Шарлота-Вікторыя дэ Форэст перамагла з песняй «Only Teardrops», набраўшы 281 бал.[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]