Энеды
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2a/24_Kamele_ziehen_zur_Wasserstelle_im_Ennedi-Gebirge_im_Tschad.jpg/220px-24_Kamele_ziehen_zur_Wasserstelle_im_Ennedi-Gebirge_im_Tschad.jpg)
Энеды — горнае плато ў Рэспубліцы Чад. Размешчана ў рэгіёне Борку-Энеды-Тыбесты, у яго паўднёва-ўсходняй частцы, паблізу мяжы з Суданам. Уяўляе сабой горнае плато з пясчаніку з вышынямі да 1450 м (гара Баса), акружанае пяскамі Сахары. На скалах Энеды выяўлены шматлікія петрогліфы, пакінутыя тут плямёнамі, якія жылі на плато ў эпоху неаліту, калі клімат Сахары быў больш вільготным.