Шот-Мельгір
Выгляд
| Шот-Мельгір | |
|---|---|
| араб. شط ملغيغ | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | -26 м |
| Шырыня | 130 км |
| Плошча | 6800 км² |
| Гідралогія | |
| Тып мінералізацыі | салёнае |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 68 750 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
Шот-Мельгі́р, Мельгі́р (араб. شط ملغيغ) — бяссцёкавае перасыхаючае салёнае возера ў Паўночнай Афрыцы, самае буйное на тэрыторыі Алжыра.
Размешчана на захадзе серыі западзін, якія цягнуцца ўглыб Сахары ад заліва Габес у Тунісе. У зімовы перыяд дажджоў вада, якая сцякае з гор Арэс па вадзі Джэдзі, напаўняе возера. Пры максімальным узроўні (26 м ніжэй узроўню мора) плошча возера дасягае 6700 км², а шырыня ў напрамку ўсход-захад — 130 км. Улетку Мельгір перасыхае і ператвараецца ў саланчак. Пры гэтым ніжэйшы пункт упадзіны знаходзіцца на ўзроўні −40 м ніжэй за ўзровень мора, што робіць яе самай нізкай у Алжыры. Побач размешчаны гарады Біскра, Эль-Уэд і Тугурт.
Возера ўключана ў спіс угоддзяў Рамсарскай канвенцыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мельгир, Шотт-Мельгир // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 279. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
