Юзаф Антоні Салагуб
Юзаф Антоні Салагуб | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Бенедыкт Тышкевіч[d] | ||||||
Пераемнік | Юзаф Францішак Пац | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцыян Міхал Агінскі | ||||||
Пераемнік | Юзаф Прозар | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Ежы Агінскі | ||||||
Пераемнік | Шыман Сіруць | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 26 ліпеня 1709[1] | ||||||
Смерць |
5 мая 1781[2] (71 год) ці 4 мая 1781 (71 год) |
||||||
Род | Салагубы | ||||||
Бацька | Ян Міхал Салагуб | ||||||
Маці | Алена з Шамоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Антаніна Тэрэза з Агінскіх[d][1] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юзаф Антоні Салагуб (26 ліпеня 1709 — 4 мая 1781) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян жамойцкі (1742—1748) і віцебскі (1748—1752), ваявода віцебскі (з 1752).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1709 годзе. З роду Салагубаў, сын вялікага літоўскага падскарбія Яна Міхала Салагуба і яго першай жонкі Алены з Шамоўскіх, брат Антонія Юзафа.
У канцы 1720-х гадоў быў у замежным падарожжы.
Падчас бескаралеўя ў 1733 годзе падтрымліваў кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага. Разам з ім быў у аблозе ў Гданьску. Пасля капітуляцыі Гданьска прызнаў уладу Аўгуста III. Потым збег у Каралявец да Станіслава Ляшчынскага і канчаткова прызнаў уладу Аўгуста III толькі ў 1736 годзе.
У 1737 жамойцкі дэпутат Трыбунала ВКЛ, абраны маршалкам Духоўнага трыбунала ВКЛ. Пасол на соймы 1736, 1738, 1740 гадоў. У 1750 атрымаў ордэн Белага Арла. Віцебскі дэпутат і маршалак Трыбунала ВКЛ 1751. З гэтага часу зблізіўся з Чартарыйскімі. Пры іх падтрымцы 7 кастрычніка 1751 абраны віцебскім ваяводам.
У 1758 насуперак пазіцыі Чартарыйскіх прызнаў выбар курляндскім герцагам каралевіча Караля. Гэта зблізіла яго з Радзівіламі. У 1759—1760 актыўна дапамагаў жонцы памерлага брата Антонія Юзафа Брыгіце Петранелі ў справе абароны Азярышчынскага староства ад прэтэнзій кароннага гетмана Яна Клеменса Браніцкага. Быў малаактыўным саюзнікам Радзівілаў і ў час бескаралеўя 1763—1764 адразу перайшоў на бок Чартарыйскіх. Прымаў прысягу на Пакта канвента караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага і быў вызначаны ў склад соймавага суда.
Адмовіўся прынесці прысягу расійскай імператрыцы Кацярыне II пасля падзелу Рэчы Паспалітай 1772 са сваіх уладанняў, якія апынуліся ў Расійскай імперыі. Кацярына II за асабістыя заслугі пакінула Салагубу гэтыя ўладанні. У 1776 абраны ў Скарбовы дэпартамент Пастаяннай Рады. Пасля не праяўляў актыўнасці ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай.
Памёр у 1781 годзе.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты з Антанінай Тэрэзай Агінскай, дачкой Караля Агінскага. Дзяцей не пакінуў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 167. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 89.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мацук А. Салагуб Юзаф Антоній // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 391. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Кашталяны жамойцкія
- Ваяводы віцебскія
- Кашталяны віцебскія
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1709 годзе
- Памерлі 5 мая
- Памерлі ў 1781 годзе
- Памерлі 4 мая
- Памерлі ў Варшаве
- Салагубы
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Канфедэраты Анджэя Макраноўскага