Перайсці да зместу

Язэп Крупскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Язэп Крупскі
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1934(1934-10-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 2014(2014-07-13) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс[d] і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d]
Вучоба

Язэ́п Рыго́равіч Кру́пскі (11 кастрычніка 1934, в. Куплін Палескага ваяводства, Польшчы), цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці13 ліпеня 2014, Брэст) — беларускі мастак.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, дзе акрамя яго яшчэ былі тры сыны і пяць дачок. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960). Пасля службы ў арміі прадоўжыў навучанне ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні станковага жывапісу. У 1968 годзе скончыў інстытут, атрымаўшы кваліфікацыю мастак-жывапісец. З 1968 года пачаў удзельнічаць мастацкіх выстаўках.

У 1978 годзе быў прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі. Жыў у г. Брэсце.

Працаваў у станковым жывапісе (пейзаж, партрэт, тэматычная карціна) і манументальна-дэкаратыўным мастацтве (мазаіка, зграфіта, фрэска). На карцінах нярэдка звяртаўся да тэматыкі малой радзімы: «Вёска майго дзяцінства», «Пружанскія балоты»[1], «Палессе», «Вербы над Бугам» і інш.

Асноўныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
Дэкаратыўная кампазіцыя «Беларусь» у кінатэатры «Беларусь»

Працы ў станковым жывапісе:

  • тэматычны жывапіс: «Фарсіраванне Дняпра», «Абарона Брэсцкага вакзалу», «Пяшчотнасць», «Невядомыя жаўнеры», «Непакораны», «Катаванне актывіста», «Хлапчукі»
  • партрэтны жывапіс: карціны «Тры грацыі», «Пяшчота», «Дзяўчына ў белым», «Маці», «Настаўніца», «Партрэт жонкі», «Аўтапартрэт»
  • пейзажы: «Палессе», «Цёплы дзень», «Ускраіна Берасця», «Полацак і стагоддзі», «Затоплены човен»
  • іншыя жанры: «Свята Купалле», «У майстэрні», «Навагодняя казка», «Нацюрморт з яблыкамі», «Адам і Ева», «Выгнанне з раю», «Апошнія дні святога Язэпа», «Раство Хрыстова».

Працы ў манументальным жывапісе і мазаіцы:

Творы Язэпа Крупскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, Баранавіцкім краязнаўчым музеі, музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

У 1999–2006 гадах выязджаў на пленэры ў Польшчу, дзе напісаў шмат пейзажаў, партрэтаў, якія знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Польшчы і іншых краін.

Зноскі

  1. Юры Зялевіч. Сустрэча на малой радзіме // Культура. — 15 верасня 2000. — № 36. — С. 10.
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 274. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Улюбёны ў родны край: мастак Язэп Крупскі / склад. В. А. Макарчук; рэд. Н. К. Шабуня. — Пружаны: ЦРБ імя М. Засіма, 2011. — 12 с. — (Знакамітыя землякі).