Якаў Кірэевіч Мінін
Якаў Кірэевіч Мінін | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 красавіка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 1985 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Якаў Кірэевіч Мінін (22 красавіка 1922; в. Шарсцін, Рэчкаўская воласць , Гомельскі павет, Гомельская губерня — 15 чэрвеня 1985, г. Масква) — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1944 г.), маёр (1975).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 красавіка 1922 года ў вёсцы Шарсцін Рэчкоўскай воласці Гомельскага павета Гомельскай губерні[1]. У 1937 годзе скончыў 7 класаў школы, у 1939 годзе — 3 курсы Гомельскага аўтамабільнага тэхнікума і Гомельскі аэраклуб.
У арміі з кастрычніка 1939 года. У 1942 годзе скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у студзені 1943 — лютым 1944 — лётчык, старшы лётчык, камандзір звяна 667-га штурмавога авіяцыйнага палка. Ваяваў на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, Варонежскім, Стэпавым і 2-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у Вялікалуцкай аперацыі , ліквідацыі дземянскага плацдарма , Харкаўскай аперацыі, Курскай бітве, Белгародска-Харкаўскай , Кіраваградскай і Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі .
Здзейсніў 104 баявых вылету на штурмавіку Іл-2 для нанясення ўдараў па жывой сіле і тэхніцы праціўніка, у 19 паветраных баях збіў асабіста 3 і ў складзе групы 4 самалёты праціўніка.
За мужнасць і гераізм, паказаныя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года лейтэнанту Мініну Якаву Кірэевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2].
У лютым 1944 года быў цяжка паранены, у выніку чаго на фронт не вярнуўся. У маі-снежні 1944 г. — камандзір звяна 129-й асобнай авіяцыйнай эскадрыллі сувязі (у Харкаўскай ваеннай акрузе ), здзейсніў 88 вылетаў на лінію фронту на самалётах По-2 і С-2 . У студзені 1945 года скончыў Курсы вышэйшай лётнай падрыхтоўкі ГПФ . Са студзеня 1945 — лётчык 2-га транспартнага авіяцыйнага палка ГПФ. На самалётах Лі-2 і С-47 выконваў палёты на лінію фронту.
Пасля вайны служыў лётчыкам у ваенна-транспартнай авіяцыі. З верасня 1946 года старшы лейтэнант Я. К. Мінін — у запасе.
З 1946 года працаваў камандзірам карабля ў ГВФ: у 1-й авіятранспартнай групе ГВФ (ва Унукава ), Узбекскім упраўленні ГВФ (1949—1950) і Усходне-Сібірскім упраўленні ГВФ (1950—1959); лётаў на самалётах Іл-12 і Ту-104?!.
У 1959—1961 — лётчык-выпрабавальнік Навукова-даследчага інстытута ГПФ; удзельнічаў у выпрабаваннях пасажырскіх самалётаў. У 1960 годзе на самалёце Ту-104Е ў якасці другога пілота усталяваў 6 сусветных авіяцыйных рэкордаў хуткасці. У 1960 годзе скончыў Курсы вышэйшай лётнай падрыхтоўкі ГПФ, у 1968 годзе — завочна 2 курса Акадэміі грамадзянскай авіяцыі .
У 1961—1966 — камандзір карабля Маскоўскага транспартнага кіравання ГПФ, у 1966—1978 — камандзір карабля ў Упраўленні міжнародных паветраных ліній; лётаў на самалётах Ту-114?! і Іл-62.
У 1978—1980 — загадчык лабараторыі кафедры хіміі і тэхналогіі змазачных матэрыялаў у Маскоўскім інстытуце нафтахімічнай і газавай прамысловасці .
Жыў у Маскве. Памёр 15 чэрвеня 1985 года. Пахаваны на Данскіх могілках у Маскве.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Савецкага Саюза (4.02.1944);
- ордэн Леніна (4.02.1944);
- ордэн Чырвонага Сцяга (19.09.1943);
- два ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені (20.07.1943; 11.03.1985);
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (15.08.1966);
- ордэн Чырвонай Зоркі (22.05.1943);
- ордэн «Знак Пашаны» (7.01.1953);
- медалі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У сяле Шарсцін Гомельскай вобласці яго імя носіць школа, дзе ён вучыўся.
- У горадзе Гомель на будынку былога аэраклуба ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
- Помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.
Зноскі
- ↑ Цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Якаў Кірэевіч Мінін на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі 15 чэрвеня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Асобы
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Бялграда»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Нарадзіліся ў Гомельскай губерні
- Лётчыкі-выпрабавальнікі СССР
- Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны