Медаль «За вызваленне Бялграда»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Медаль «За вызваленне Бялграда»
Liberationbelgrade rib.png Liberation de Belgrade AVERS.jpg
Краіна

Сцяг СССР СССР

Тып

медаль

Каму ўручаецца

ваеннаслужачым Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флота і войскаў НКУС

Падставы ўзнагароджання

непасрэдным удзельнікам вызваленні Бялграда

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Параметры

круг з латуні дыяметрам 32 мм

Дата заснавання

9 чэрвеня 1945

Колькасць узнагароджанняў

70 000

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Медаль «За ўзяцце Берліна»

Малодшая ўзнагарода

Медаль «За вызваленне Варшавы»

Медаль «За вызваленне Бялграда» — медаль, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Праект медаля стварыў мастак А. І. Кузняцоў.

Медалём «За вызваленне Бялграда» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флоту і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і вызвалення Бялграда ў перыяд 29 верасня — 22 кастрычніка 1944 г, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры вызваленні гэтага горада.

Медаль «За вызваленне Бялграда» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Берліна».

Медалём «За вызваленне Бялграда» ўзнагароджана каля 70 000 чалавек.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За вызваленне Бялграда» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На вонкавым баку медаля па акружнасці надпіс «ЗА ВЫЗВАЛЕННЕ», у цэнтры надпіс «БЯЛГРАДА», уверсе над надпісам пяціканцовая зорачка, па акружнасці лаўровы вянок.

Бок медаля абрамлены борцікам.

На адваротным баку медаля дата вызвалення Бялграда — «20 кастрычніка 1944 года», над датай пяціканцовая зорачка.

Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай зялёнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі чорная палоска шырынёй 8 мм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Медалі і ордэны СССР