Ян Нарушэвіч (сын Мікалая Яна)
Выгляд
Ян Нарушэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Jan Naruszewicz | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Нарушэвіч | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Нарушэвіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1558 | ||||||
Смерць | не раней за 1611 і не пазней за 15 кастрычніка 1613 | ||||||
Род | Нарушэвічы | ||||||
Бацька | Мікалай Ян Нарушэвіч | ||||||
Маці | Барбара з Кунцэвічаў[d] | ||||||
Жонка | Марына з Саламярэцкіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Аляксандр, Юрый, Уладзіслаў, Жыгімонт | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм[1] |
Ян Нарушэвіч (? — каля 1613) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі (з 1589).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582, аблогі Пскова. У 1582 быў абраны першым маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на соймы 1601, 1607, 1611. Вызнаваў кальвінізм.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Мікалая і Крыштафа.
Ажаніўся з князёўнай Марынай Саламярэцкай, дачкой мсціслаўскага кашталяна Івана Саламярэцкага. Пакінуў з ёй сыноў Аляксандра, Юрыя, Уладзіслава і Жыгімонта.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Нарушэвічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 349. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ а б Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 100.