Ян Фердынанд Сапега
Ян Фердынанд Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jan Ferdynand Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцыян Аляксандр Агінскі | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Пац | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1629[1] | ||||||
Смерць | 27 сакавіка 1659[2][1][…] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Мікалай Сапега[1] | ||||||
Маці | Ядвіга Ганна з Войнаў[d][1] | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Фердынанд Сапега (1629 — 27 сакавіка 1659) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі чашнік літоўскі (у 1659).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1642 вучыўся ў калегіуме Навадворскага, пазней падарожнічаў па Заходняй Еўропе. У 1651 паступіў на вайсковую службу. Удзельнічаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1654, у бітвах пад Берасцечкам і Белай Царквой.
У 1655 падчас вайны са Швецыяй падтрымаў Кейданскую дамову, але потым вярнуўся на бок караля Яна Казіміра. Пасля браў удзел у бітвах з Юрыем Ракашы ў 1657, аблозе Торуня 1658. Вялікі чашнік літоўскі са студзеня 1659. Памёр 27 сакавіка 1659, праўдападобна, атручаны.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын віленскага кашталяна Мікалая і яго першай жонкі Ядвігі Ганны Войны. Меў брата Казіміра Мельхіяда.
Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.
Зноскі
- ↑ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 93. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Jan Ferdynand Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.