Перайсці да зместу

Януш Астрожскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Януш Астрожскі
Януш Астрожскі. Невядомы мастак, 2-я палова XVIII ст.
Януш Астрожскі. Невядомы мастак, 2-я палова XVIII ст.
Герб «Астрожскі»
Герб «Астрожскі»
Кашталян кракаўскі
1593 — 1620
Папярэднік Севярын Бонер
Пераемнік Юрый Збаражскі
4-ы Ваявода валынскі
1585 — 1593
Папярэднік Андрэй Вішнявецкі
Пераемнік Аляксандр Астрожскі

Нараджэнне каля 1554 ці 1554
Смерць 12 верасня 1620(1620-09-12)[1][2]
Месца пахавання
Род Астрожскія
Бацька Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі[2]
Маці Соф’я з Тарноўскіх[d]
Жонка Катажына з Любамірскіх і Сусана Серэдзі[d]
Дзеці Ефрасіння з Астрожскіх[d] і Элеанора з Астрожскіх[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Януш Астрожскі (каля 1554 — 12 або 13 верасня 1620, Тарнаў) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (15841593), кашталян кракаўскі1593); староста багуслаўскі1591), белацаркоўскі1592), чаркаскі і канеўскі1594), пераяслаўскі1604; увайшло ў трыманне ў 1618). Валодаў горадам Дубна і іншымі маёнткамі на Украіне, горадам Тарнаў у Польшчы і інш.

Януш Астрожскі — адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду і першы, што прыняў Берасцейскую унію. Па яго смерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх[3].

З княжацкага роду Астрожскіх уласнага герба, сын Канстанціна-Васіля і Соф’і з Тарноўскіх. Меў братоў Аляксандра і Канстанціна, сясцёр Кацярыну і Лізавету.

Спачатку выхоўваўся ў Дубне, потым пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. У сярэдзіне 1570-х гадоў перайшоў у каталіцтва.

У 1577 годзе бараніў Дубна ад татараў. У Інфлянцкую вайну (15581582) у 1579 годзе ўдзельнічаў у выправе на чарнігаўскія і ноўгарад-северскія землі. 2 лютага 1593 года супольна з Аляксандрам Вішнявецкім перамог у бітве пад Пяткай казацкае войска пад камандай К. Касінскага. Для абароны межаў дзяржавы і ўласных уладанняў у 1609 годзе заснаваў Астрожскую ардынацыю, сталіцай якой з цягам часу зрабілася Дубна.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў. Выступаў супраць падтрымкі Ілжэдзмітрыя I і вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (16091618)[4].

Умацаваў Дубенскі замак бастыёнамі, глыбокім ровам і падвесным мостам, а ў самім горадзе заснаваў касцёл бернардзінцаў і касцёл Яна Непамука. Апроч таго, фундаваў касцёлы ў Межырэччы, Палонным і Астроўцы. Праваслаўю ў сваіх валоданнях не перашкаджаў.

Беражліва захоўваў скарбы продкаў, асабліва шанаваў залаты медаль з выявай свайго бацькі, князя Канстанціна-Васіля, якую як абярог браў з сабой у выправы. Гэты медаль цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.

Жонкамі Я. Астрожскага былі:

  • Сузанна Сярэды (1582), дзеці: Элеанора і Еўфрасіння
  • Кацярына Любамірская (1597)
  • Тэафілія Тарла (1612), дзеці: Януш Уладзімір (памёр у маленстве)

Зноскі

  1. Janusz Ostrogski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 122. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
  3. І. А. Юхо, В. Л. Насевіч. Астрожскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 223.
  4. ЭнцВКЛ 2005.