Яўген Мацвеевіч Замерфельд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Мацвеевіч Замерфельд
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 лістапада 1912(1912-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1980(1980-04-29) (67 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
  • Барысаўскі педагагічны тэхнікум[d]
  • БДПУ
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская

Яўген Мацвеевіч Замерфельд (25 лістапада 1912, в. Жылічы, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 29 красавіка 1980, Барысаў) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рана застаўся сіратой і вымушаны быў пераехаць да радні пад Барысаў. Скончыў Зембінскую сямігодку (1930) і паступіў у Барысаўскі педагагічны тэхнікум. Ад 15.7.1933 да 1.7.1934 года настаўнічаў у Нова-Барысаўскай СШ № 10, адначасова загадваў школьным аддзелам рэдакцыі раённай газеты «Большэвік Барысаўшчыны». Актыўна супрацоўнічаў з літаб’яднаннем «Маладняк». У 1934—1939 гадах вучыўся на літаратурна-лінгвістычным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1938 годзе быў арыштаваны, правёў некалькі месяцаў у турме. Ад 2.10.1938 да 27.6.1941 года працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Барысаўскай СШ № 2.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны за станам здароўя не быў мабілізаваны. Заставаўся на акупаванай тэрыторыі, у лютым 1942 года па заданні падполля ўладкаваўся на працу ў Барысаўскі аддзел ЗАГС на пасаду рэгістратара.

Пасля вызвалення тэрыторыі савецкімі войскамі, месяц працаваў у Барысаўскай раённай газеце «Большэвіцкая трыбуна». З 15.8.1944 да 1958 года выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Барысаўскім педвучылішчы. З 20.8.1958 года — настаўнік Барысаўскай школы-інтэрната. У 1974 годзе выйшаў на пенсію.

Разам з Д. Ф. Капытковым быў заснавальнікам літаратурнага аб’яднання «Бярэзіна» пры барысаўскай газеце «Камуністычная праца» (цяпер «Адзінства»).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у другу у 1929 годзе, спачатку вершамі ў літаратурным дадатку «Вясна» да газеты «Камуніст», пазней у «Полымі», «Узвышшы», «Беларусі» і інш.

Аўтар вершаў, апавяданняў, рэцэнзій і артыкулаў пра творчасць Я. Коласа, А. Куляшова, Я. Маўра, Э. Самуйлёнка. У 1934 г. у альманаху «Ударнікі» былі змешчаны яго вершы.

Аўтар метадычных распрацовак і дапаможнікаў для настаўнікаў беларускай літаратуры. У сааўтарстве з В. А. Самцэвічам напісаў «Зборнік тэкстаў для ізлажэнняў: Дапаможнік для настаўнікаў 5-7 класаў сямігадовай і сярэдняй школы» (1948); «Зборнік практыкаванняў па сінтаксісу і пунктуацыі. Для 6-7 класаў сямігадовай і сярэдняй школы» (1950); «Урокі беларускай мовы ў V класе» (1961).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаварушка Я. След-слядочак на зямлі // Роднае слова. — 1992. — № 4. — С. 68-69.
  • Замерфельд Яўген // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 487—488.
  • Замерфельд Яўген // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т.2. — С. 487—488.
  • Казека Я. Другое жыццё / Я. Казека // Маладосць. — 1990. — № 8. — С. 165—167.
  • Клімуць Я. І. Кіраўшчына літаратурная // Acta Germano-Slavica IV. — 2010. — C. 125—134.
  • Нашы славутыя землякі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кіраўскага раёна / Гал.рэд. І. П. Шамякін. — Мн., 1997. — С. 414.