Бэз звычайны
Бэз звычайны | |||||||||||||||||
![]() Лісце і кветкі бэза звычайнага | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Syringa vulgaris L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Бэз звычайны[3][4] (Syrínga vulgáris) — папулярная садовая расліна, від роду Бэз сямейства Маслінавыя.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Бэз звычайны, буз[5], бузок, бэз[6][7][8][9][10], сірэнь[11].
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Бэз звычайны — шматствольны лістападны куст вышынёй 2-8 м. Дыяметр кожнага ствала можа дасягаць 20 см. Кара шэрая або шэра-карычневая, у маладых раслін — гладкая.
Парасткі сканчаюцца дзвюма пупышкамі, радзей адной. Канчатковыя пупышкі тоўстыя, чатырохгранныя, востравяршынныя, зелянява-аліўкавыя або чырванаватыя, да бура-чырвоных, 6-12 мм даўжыні. Бакавыя пупышкі адлеглыя, некалькі менш канчатковых, але такой жа формы і афарбоўкі. Лускавінкі на пупышках размяшчаюцца крыжападобна. Вонкавых лускавінак 8, унутраных — 4. Усе вонкавыя лускавінкі кілеватыя, акругленыя, сканчаюцца вастрыём, некаторыя каёмкавыя. У пачатку парасткаў пупышкі дробныя. Ліставы рубец вельмі вузкі, з 6-7 слядамі, якія ўтвараюць адну прамую лінію, або ў выглядзе паўмесяца. Кветкавыя пупышкі закладваюцца на пабегах з мінулага года.
Парасткі зелянява-шэрыя або жаўтлява-шэрыя, голыя, круглявыя, з прыкметнымі чачавічкамі са шматлікімі вузкімі шчылінамі.
Лісце супратыўнае, простае, 4-12 см даўжынёй і 3-8 см шырынёй, у пачатку сэрцападобнае або прама зрэзанае, да вяршыні завостранае, зялёнае, голае, з хвосцікамі да 3 см даўжынёй. Ападае зялёным. У паўднёвых раёнах і нават сярэдніх шыротах усю зіму застаецца пад снегам зялёным.
Суквецці і кветкі[правіць | правіць зыходнік]
Кветкі 6-10 × 5-8 мм, ад ліловых і фіялетавых да белых, духмяныя, доўга непадаючыя, сабраны ў пірамідальныя парныя, прамастаячыя або паніклыя мяцёлкі даўжынёй 10-20 см. Дзікарослая форма мае немахровые, ліловыя кветкі розных адценняў. Квітнее штогод у маі — пачатку чэрвеня на працягу 20 дзён пачынаючы з чатырохгадовага ўзросту. Кветкі ўтрымліваюць эфірны алей, які пры частым ўдыханні можа выклікаць галаўны боль.
Плод — сухая двугнездная каробачка да 1,5 см даўжынёй, з некалькімі даўгаватымі і скурыста-крылатым насеннем. Пры ўскрыцці каробачкі насенне падае на зямлю і часта, дзякуючы наяўнасці крыла, адлятае на вялікую адлегласць ад мацярынскай расліны. Спее восенню. Маса 1000 адзінак насення 5-9 г. Размнажаецца як насеннем, так і каранёвымі атожылкамі і зараснікам ад пня. Насенне пры спрыяльных умовах здольна прарастаць адразу ж пасля збору.
Працягласць жыцця[правіць | правіць зыходнік]
Асобныя расліны бэзу звычайнага могуць дажываць да 100-гадовага ўзросту. 60-гадовыя расліны маюцца ў парку Асканія-Нова. Маецца зарэгістраваны асобнік бэзу звычайнага, які дасягнуў 130-гадовага ўзросту. Куст быў пасаджаны ў 1801 годзе, да 1931 года ён меў дыяметр 11 м, а найбольшы ствол меў у абхопе на вышыні грудзей 80 см.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
У натуральным выглядзе расце на Балканскім паўвостраве (Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Румынія, Сербія). Па іншых дадзеных мае рэліктавы арэал у паўднёвых Карпатах. Расце ў горных лясах, займаючы пустуючыя схілы. Культывуецца на тэрыторыі Усходняй Еўропы да шыраты Санкт-Пецярбург — Екацерынбург; у Заходняй Сібіры — у паўднёвай зоне тайгі, у лесастэпавай і стэпавай зонах, у Сярэдняй Азіі, на поўдні Усходняй Сібіры, у сярэдняй і паўднёвай частках Далёкага Усходу.
Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]
Кветкі бэзу вылучаюць масу нектара, які аднак з-за вялікай даўжыні трубкі мала даступны пчолам. Драўніна бэзу мае тонкакрупчастую структуру, валокны прамыя. Шчыльнасць пры 15 % вільготнасці 0,98 г/см³, пры 12 % — 0,90 г/см³. Драўніна вельмі цвёрдая, цяжкая, з высокімі фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, цяжка колецца, але добра паліруецца. Выкарыстоўваецца на тачоныя вырабы.
Кветкі валодаюць патагонным, супрацьмалярыйным і абязбольваючым дзеяннем. Лісце спрыяе паспяванню нарываў і ачышчэнню іх ад гною. Настой кветак ужываюць пры коклюшы і нырачных захворваннях, а ў сумесі з кветкамі ліпы — як патагонны і супрацьмалярыйны сродак. Лісце ўваходзіць у склад асноўнай сумесі травы, якая ўжываецца ў народнай медыцыне пры лячэнні сухотаў лёгкіх.
Шырока выкарыстоўваецца як дэкаратыўная, глебаахоўная расліна на схілах, якія падвяргаюцца размыву.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927