Шапачка 3-8 см у дыяметры, з пачатку яйкападобная, потым падобная да званочка, шэра-карычневая, у цэнтру больш цёмная, з дробнымі бурымі лускавінкамі. Мякаць белая, хутка цямнее, пасля паспявання расплываецца. Ножка 5-12×0,5-1,6 см, цыліндрычная, пустая, гладкавалакністая, з калцаватым паяском у ніжняй частцы (часам і без яго), белая. Капратрофны, гумусавы сапратроф.
Гнаявоз мае арыгінальную ўласцівасць выклікаць атручванне тых, хто зпьянелы. Пры гэтым ён бясшкодны для цвярозых.
Зноскі
↑Сяржаніна Г. І. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкальныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 271—272. — 1 700 экз. — ISBN 5-343-01476-3.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 142—144. — 192 с. — 60 000 экз.