Іасафат, цар іудзейскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Цары іудзейскія |
|---|
|
Саул • Давыд • Саламон • Раваам |
Іасафат (іўр.: יְהוֹשָׁפָט), цар іудзейскі, сын і пераемнік Асы.
Узышоў на сталец у 35-гадовым узросце, унаследаваў добрыя якасці свайго бацькі і валадарыў 25 гадоў. Для захавання мірнага жыцця ў краіне ўмацоўваў гарады і размяшчаў войскі ўздоўж межаў. Доўгі мір стварыў умовы для папаўнення скабру. Філістымляне плацілі яму даніну. Ва ўсіх падуладных гарадах Іасафат заснаваў суды, а ў сваёй сталіцы Іерусаліме вышэйшы суд са свяшчэннікаў левітаў пад наглядам першасвяшчэнніка і аднаго свецкага саноўніка, якія павінны былі сачыць, каб у судах не было месца хабарніцтву і несправядлівасці.[1]
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 145.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.145. ISBN 5-343-00151-3.