Восіп Цадкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Восіп Цадкін (1914)

Восіп Цадкін (фр.: Ossip Zadkine, уласна Іосель Аронавіч Цадкін; 14 ліпеня 1890, Віцебск25 лістапада 1967, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі скульптар, паходзіў з сям'і яўрэя і шатландкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цадкін Арфей (1956)

Цадкін нарадзіўся 14 ліпеня 1890 у Віцебску. Бацька, Яфім Цадкін, хрысціўся, быў прафесарам класічных моў у Смаленскай семінарыі, маці - Сафі Лестэр - паходзіла з сям'і шатландскіх караблебудаўнікоў. Вучыўся ў Віцебскай школе. У 1905 быў адпраўлены да сваякоў на поўнач Англіі, браў урокі скульптуры ў мясцовай мастацкай школе. У 1905-1909 жыў у Лондане, пастаянна наведваў Брытанскі музей, вучыўся ў Політэхнічнай школе. З 1910 пасяліўся ў Парыжы, на Манпарнас, працаваў у «Вуллі» («Ла руш»). У 1911 яго працы былі выстаўлены ў восеньскім Салоне і Салоне незалежных. Зблізіўся з Апалінэрам, Брынкушы, Пікаса, Бурдэлем, Мацісам, Дэланэ, Мадыльяні (які пакінуў графічны партрэт Цадкіна, 1913-1914). У 1914-1915 выстаўляўся ў Берліне, Амстэрдаме, Лондане. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў атручаны газамі, дэмабілізаваны ў 1917, перажыў зацяжны душэўны крызіс.

У 1921 выйшла першая манаграфія пра Цадкіна ўплывовага мастацкага крытыка Марыса Рэйналя. Яго выстаўкі прайшлі ў Токіа, Грэноблі, рэтраспектыва яго работ была прадстаўлена ў 1926 у Парыжы.

У 1939-1945 жыў у ЗША.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У доме на парыжскай вуліцы д'Асас (VI акруга), дзе Цадкін пасяліўся ў 1928, пасля яго смерці адкрыты музей. Імем скульптара названая вуліца ў XIII акрузе Парыжа.

Літаратура пра мастака[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах, Т.17, Мн., 2003, С.81
  • Raynal M. Ossip Zadkine. Rome: Éditions «Valori Plastici», 1921
  • Ossip Zadkine. Santpoort: C.A. Mees, 1929
  • Cassou J. Ossip Zadkine. Amriswil: Bodensee-Verlag, 1962
  • Spiteris T. Ossip Zadkine. Milano: Fratelli Fabbri, 1966.
  • Ossip Zadkine: plastiken, gouachen, zeichnungen, tapisserien. Köln: Lempertz Contempora, Kunsthaus Lempertz, 1966
  • Sculpture by Ossip Zadkine, 1890—1967. New York: Hirschl and Adler Galleries Inc., 1971
  • Lecombre S. Ossip Zadkine: l'œuvre sculpté. Paris: Paris-Musées, 1994
  • André Lhote, Ossip Zadkine: l’esprit d’une époque. Nice: G. Gardette, 1998

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons