Ісая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Ісайя, прарок)
Перайсці да: рух, знайсці
Isaiah's Lips Anointed with Fire.jpg

Ісая (іўр.: יְשַׁעְיָהוּ) — адзін з г.зв. вялікіх прарокаў, які жыў у 7 ст. да н.э. Паводле біблейскага падання, яго бацька Амос быў сынам Іяаса і родным братам Амасіі, цароў іўдзейскіх. Ісая жыў і прарочыў у Іерусаліме. Ужо з першых крокаў сваёй дзейнасці ён, нягледзячы на знатнасць свайго паходжання, выступіў рэзкім выкрывальнікам сацыяльнай няроўнасці, прыгнёту незаможных, як настаўнік і прапаведнік маралі ў той час, калі Іўдзейскае царства яшчэ знаходзілася ў адносна добрым стане. Яшчэ большую сілу яго дзейнасць набыла ў часы панавання Ахаза і Езекіі. Прадаўжаючы традыцыі папярэдніх прарокаў, ён смела выступаў перад царамі аракулам праўды, абараняў сацыяльную справядлівасць, прадказваў вялікія бедствы, за што па загаду цара Манасіі прыняў пакутніцкую смерць: яго распілавалі паміж кедравымі дошкамі. Ісая быў аўтарам гісторыі свайго часу, апісанай ім у 2-ой кнізе Параліпаменона, і прароцкай кнігі, якая носіць у Бібліі яго імя (кніга Ісаі). У гэтай кнізе яму належаць раздзелы 1—33 і 36—39, раздзелы ж 34, 35, 40—66 належаць яго ананімнаму сааўтару, які жыў пасля Ісаі. Яна ўключае ў сабе багаты матэрыял па гісторыі не толькі сучаснага Ісаю яўрэйскага, але і іншых народаў Блізкага Усходу. Асаблівую славутасць Ісая набыў у хрысціянскай царкве сваім прароцтвам пра месію, у якім багасловы бачылі дакладнае прароцтва зямнога жыцця Ісуса Хрыста, таму зрэдку нават называюць Ісаю пятым евангелістам.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:... С. 148—149.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.148—149. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]