Іуды, ліст
Ліст апостала Іуды — адзін з лістоў апостала Іуды, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Поводле ўсходняй традыцыі мяшчаецца пасля трэцяга ліста апостала Іуды перад лістом да Рымлянаў, аднак паводле заходняй традыцыі пасля ліста Іуды следуе кніга Адкрыцця Яна Багаслова.
Змест |
Аўтар [правіць]
Імя аўтара дадзена ў самым пачатку ліста. Аўтар называе сабе Іудай, братам Якава. Вядома, што адным з братанічаў Ісуса Хрыста быў Якаў, а яго малодшым братам – Іуда, імя якога таксама згадваецца ў Евангеллях. Згодна з царкоўнымі праданнямі, Іуда быў біскупам Ерасалімскай царквы. Аднак, у грэчаскім тэксце ліста, на яком ліст і быў першапачаткова напісаны, Іуда названы “Якаўлевым”, што можа значыць не толькі брата, але і сына Якава.
Асаблівасці ліста [правіць]
Нягледзячы на тое, што ліст быў вядомы яшчэ ў старажытнасці, працяглы час існавалі сумненні ў яго кананічнасці, нават да 4 стагодзя. Гэта магло здарыцца магчыма таму, што ў лісце цытуюцца ў якасці Святога Пісання два твора, якія не ўвайшлі ў канон Старога Запавета, але былі папулярнымі сярод вернікаў: Запавет Майсея і Першая кніга Еноха.
Ліст адрасаваны “ўсім закліканым Богам-Айцом і ахаваным Ісусам Хрыстом”, гэта значыць, што ліст мог быць накіраваны як да асобнай суполкі, так і да шэрагу суполак на нейкай мясцовасці.
Мэта напісання ліста [правіць]
Мэтай напісання ліста былі ілжэвучэнні, якія пачалі распаўсюджвацца ў першаапостальскай царкве. Гэта тыя ж ілжэвучэнні, пра якія згадваліся і актыўна крытыкаваліся ў іншых лістах апосталаў. Адным з такіх было вучэнне, згодна якому хрысціянская свабода тлумачылася як уседазволеннасць і магчымасць весці амаральны лад жыцця.
Змест ліста [правіць]
У пачатку ліста апостал паведамляе чытачам, што першапачаткова ён меў мэтай пісаць пра іншае, а менавіта пра агульнае выратаванне. Але калі ён даведаўся, што ў царкву пракраліся людзі, прапаведваючыя ілжэвучэнне, то ён змяніў першапачатковы намер. Аўтар адчувае асаблівую небяспеку, таму што тыя людзі займаюць у суполках кіруючыя ролі, аднак іх наподзіны далёкія ад Божых стандартаў. Іуда ў вельмі эмацыйным стане крытыкуе ерэтыкаў, прыводзячы прыклады са Святой гісторыі. Апостал яскрава хоча паказаць, што ў з’яўленні ерасі няма нічога дзіўнага, бо іх з’яўленне была прадказана прароцтвамі. Але як загінулі адступнікі ў Старым Запавеце, такім жа будзе канец і ерэтыкаў. А чытачы ліста павінны захоўваць сабе ў святым жыцці да самага вяртання Пана.
Месца і час напісання ліста [правіць]
Большасць даследчыкаў зыходзіцца ў думках, што ліст быў напісаны каля 50 года н.э., аднак ёсць погляды, што ліст быў напісаны значна пазней – у 90 гадах н.э. Месцам напісання можа быць Іудэя ці Ерусалім.
Структура ліста [правіць]
Ліст складаецца з ўсяго з аднаго радзелу, у якім 25 вершаў. Ліст начынаецца з адрасату і прывітання, пасля якога аўтар выкрывае ілжэнастаўнікаў. Апостал прыводзць шэраг прыкладаў з Святой гісторыі і прадракае ерасі худы канец. Сканчваецца ліст заклікамі захоўваць чысціню і ўдзячнай малітвай да Бога.
Кароткі план ліста [правіць]
- Прывітанне (1-2)
- Ілжэнастаўнікі і іх канец (3-16)
- Заклік захоўваць веру (17-23)
- Удзячная малітва да Бога (24-25)
Літаратура [правіць]
- Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN 978-5-94759-099-9
- Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова - Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.
- Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. Изд. Дарь, 2009г. 1296 стр. ISBN 978-5-485-00276-3
Спасылкі [правіць]
| Кнігі Новага Запавету | |
|---|---|
| Евангеллі | |
| Гістарычныя кнігі | |
| Лісты апостала Паўла да цэркваў | |
| Пастырскія лісты апостала Паўла | |
| Іншыя лісты | |
| Лісты апосталаў |
Якава • Пятра, 1-ы ліст • Пятра, 2-і ліст • Яна, 1-ы ліст • Яна, 2-і ліст • Яна, 3-і ліст • Іуды |
| Апакалептычныя кнігі | |
