Абстрактны экспрэсіянізм
Абстрактны экспрэсіянізм — плынь у абстрактным жывапісе. Узнікла ў пачатку 1940-х г. пад непасрэдным уплывам эстэтыкі сюррэалізму і выпрацаваных ім прыёмаў псіхічнага аўтаматызму. Абстрактны экспрэсіянізм прадстаўлены творчасцю мастакоў т.зв. «нью-ёркскай школы» - Дж.Полака, В.дэ Кунінга, Х.Хофмана, Ф.Клайна і інш. Галоўная адметная рыса абстрактнага экспрэсіянізму - крайняя спантаннасць, імправізацыйнасць творчага акта. Прадстаўнікі абстрактнага экспрэсіянізму звычайна ў імклівым тэмпе наносілі на палатно буйныя энергічныя мазкі, нярэдка выкарыстоўвалі прыём дрыпінгу (распырскванне або выцісканне фарбы адразу на палатно), што адлюстроўвала іх псіхічны і эмацыянальны стан у канкрэтныя перыяды працы над сваім творам. Імпульсіўнасць, непасрэднасць абстрактнага экспрэсіянізму ўспрымаліся як выяўленне бязмежнай унутранай свабоды, пратэст супраць умоўных эстэтычных норм і сацыяльных абмежаванняў. Абстрактны экспрэсіянізм дамінаваў у мастацкім жыцці ЗША да пачатку 1960-х г., даў імпульс да развіцця розных форм акцыянізму.
Літаратура [правіць]
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абстрактны экспрэсіянізм
| Гэта пачатак артыкула па мастацтве. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Напрамкі ў заходнім мастацтве | |
|---|---|
| Сярэднявечча | |
| Новы час | |
| Мадэрнізм |
|
| Сучаснае мастацтва |
Арте повера • Ар брют • Канцэптуалізм • Лэнд-арт • Мінімал арт • Маладыя брытанскія мастакі • Постмінімалізм • Неа-геа • Неапластыцызм • Неаэкспрэсіянізм • Оп-арт • Поп-арт • Сац-арт • Трансавангард • Стакізм |