Альберт Вялікі
| Альберт Вялікі | |
| ням.: Albertus Magnus | |
| Імя пры нараджэнні: |
ням.: Albert Graf von Bollstädt |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
Шаблон:Схаластыка Альберт Вялікі ці Святы Альберт, Альберт Кёльнскі, Альберт фон Больштэт (лац.: Albertus Magnus, каля 1200 — 15 лістапада 1280) — філосаф, тэолаг, навуковец. Бачны прадстаўнік сярэднявечнай схаластыкі, дамініканец, прызнаны Каталіцкай Царквой Настаўнікам Царквы, настаўнік Фамы Аквінскага.
Нарадзіўся ў сям'і графа фон Больштэта ў Лаўінгене. Дакладная дата нараджэння невядомая, як мяркуюць, нарадзіўся паміж 1193 і 1206 гадамі.
Біяграфія[правіць]
Каля 1212 года паступіў у Падуанскі ўніверсітэт, дзе вывучаў працы Арыстоцеля і Бацькоў царквы, а таксама праявіў вялікія здольнасці да прыродазнаўчых навук. У 1223 годзе ўступіў у дамініканскі ордэн, працягваючы заняткі тэалогіяй і навукай. З 1228 па 1254 гады Альберт выкладае ў найбуйнейшых універсітэтах Баварыі і Францыі і знаходзіць славу найвялікшага схаласта Еўропы. Яшчэ да пачатку выкладання ў Парыжы (1245) адбываецца знаёмства з Тамашам Аквінскім, які затым стане адным з любімых вучняў Альберта і будзе суправаджаць яго ў паездках па ўніверсітэтах і шматлікіх падарожжах.
У 1254 годзе прызначаны правінцыялам Дамініканскага ордэна. Дзейнасць Альберта на гэтай пасадзе спрыяла развіццю ордэна ў даручанай яму правінцыі Тэўтонія і росту колькасці братоў. У 1260 Папа Рымскі Аляксандр IV прызначыў Альберта біскупам Рэгенсбурга, але па сканчэнні двух гадоў Альберт адмовіўся ад біскупскага служэння, якое замінала яго навуковым і тэалагічным заняткам.
Да 1270 годзе Альберт жыў у Рэгенсбургу, потым пераехаў у Кёльн, дзе і жыў да смерці.
Памёр у 1280 годзе ў Кёльне, дзе і пахаваны ў дамініканскай царквы св. Андрэя.
Беатыфікаваны у 1622 годзе, у 1931 годзе Папа Пій XI кананізаваў Альберта. У 1941 годзе быў абвешчаны заступнікам вучоных.
Дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 15 лістапада.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альберт Вялікі- Святы Альбэрт Вялікі, біскуп і доктар Касцёла
- St. Albertus Magnus. Артыкул на сайце NewAdvent(англ.) Праверана 12 верасня 2008 г.
- Albert the Great. Артыкул на сайце Stanford Encyclopedia of Philosophy(англ.) Праверана 12 верасня 2008 г.
- Удзел Цэрквы ў спрэчцы пра перпетуум мобіле. Артыкул на сайце Перпетуум мобіле Праверана 12 верасня 2008 г.
- Асобы
- Постаці філасофіі
- Нарадзіліся ў 1193 годзе
- Памерлі 15 лістапада
- Памерлі ў 1280 годзе
- Асобы на марках
- Памерлі ў Кёльне
- Лацінскія філосафы
- Постаці нямецкай філасофіі
- Постаці французскай філасофіі
- Постаці філасофіі XIII стагоддзя
- Схаласты
- Постаці астралогіі XIII стагоддзя
- Постаці алхіміі
- Дамініканцы
- Настаўнікі царквы
- Персанажы «Боскай камедыі»
- Каталіцкія святыя
- Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя
- Кананізаваныя ў XX стагоддзя
- Святыя паводле алфавіту
- Біскупы Рэгенсбурга
- Вешчуны