Альберт фон Шаміса
| Альберт фон Шаміса | |
| ням.: Adelbert von Chamisso фр.: Louis Charles Adélaïde de Chamissot de Boncourt |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Сістэматык жывой прыроды | |||
|
Аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Cham.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
|||
Адэльберт фон ШАМІСА (Adelbert von Chamisso; 30 студзеня 1781, Шампань, Францыя — 21 жніўня 1838) — нямецкі пісьменнік, вучоны-прыродазнавец.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
У 1812—15 вывучаў медыцыну, батаніку, заалогію ў Берлінскім універсітэце. У 1815—18 як натураліст прыняў удзел у расійскай кругасветнай экспедыцыі.
Творчасць [правіць]
У фантастычнай аповесці «Незвычайная гісторью Петэра Шлеміля» (1814) выказаны рамантычны пратэст супраць адчужанасці асобы ў несправядлівым грамадстве і згубнага ўплыву золата на чалавечы лёс. Паэзія А. фон Шаміса вызначаецца дэмакратычнай накіраванасцю (вершы «Замак Банкур», «Інвалід у вар'яцкім доме»), простай і эмацыянальна выразнай формай, блізкай да традыцыі нямецкай народнай песні (лірычны цыкл «Песні і абразкі жыцця», 1830; цыкл балад «Нямецкія народныя паданні», 1838). Тэма вызваленчай барацьбы, вобразы грэчаскіх, іспанскіх, рускіх, польскіх патрыётаў у цыклах «Вандраванні» (1830), «Выгааннікі» (1831). Перакладаў з французскай, іспанскай, дацкай, рускай моў. Яго лірычны цыкл «Каханне і жыццё жанчыны» (1830) паклаў на музыку Р. Шуман.
Аўтар кнігі «Падарожжа вакол свету на караблі «Рурык» (1834—36).
На беларускую мову асобныя творы А. фон Шаміса пераклалі А. Зарыцкі, У. Папковіч.
Беларускія пераклады [правіць]
- у кн.: Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму. Мн., 1989.
Літаратура [правіць]
- Малюковіч С. Шаміса // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1781 годзе
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 1838 годзе
- Аўтары батанічных таксонаў
- Матэрыялы ЭСБЕ
- Нарадзіліся ў Шампані — Ардэнах
- Памерлі ў Берліне
- Памерлі ад раку лёгкага
- Нямецкамоўныя паэты
- Паэты Германіі
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Германіі
- Пісьменнікі рамантызму
- Постаці батанікі
- Постаці нямецкай батанікі
- Постаці нямецкай лінгвістыкі
- Постаці нямецкай этнаграфіі
- Падарожнікі Германіі